Марсэль
| Марсэль | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Францыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
| Дэпартамэнт | Буш-дзю-Рон | ||||
| Дата заснаваньня | 600 да н. э. | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Marseille[d] | Бэнуа Паян[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 240,62 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 6 м[1], 0 м[2] і 648 м[2] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 43°17′51″ пн. ш. 5°22′38″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 873 076 чал. (2021) | ||||
| Этнахаронімы | Marseillais[3], Marseillaise[4], marsigliesi, marsilioti і Marselhés | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 491 і 496 | ||||
| Паштовыя індэксы | 13001—13016 | ||||
| Нумарны знак | 13 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | mairie-marseille.fr | ||||
| Марсэль на мапе Францыі Марсэль | |||||
Марсэль (па-француску: Marseille, maʁsɛj, мясцовае вымаўленьне [mɑχˈsɛjɐ]; па-аксытанску: Marselha, maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ) — горад у Францыі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Буш-дзю-Рон рэгіёну Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Разьмешчаны на беразе Ліёнскага заліву, паблізу вусьця ракі Роны, зь якой горад зьвязаны каналам. На 2021 год насельніцтва гораду складала 873 076 чалавек — другі паводле колькасьці насельніцтва горад Францыі. Насельніцтва Марсэльскай аглямэрацыі складала 1 625 845 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны каля 600 да н. э. факейцамі — грэкамі з Малой Азіі — і зваўся тады горад «Масалія» (грэц. Μασσαλία).
Паводле мясцовай легенды гісторыя гораду пачалася як гісторыя каханьня Жыптыс, дачкі караля Нана племені лігурыйцаў, і грэка Протыса: грэкі высадзіліся на бераг Праванса ў той момант, калі кароль Нан задумаў выдаць замуж сваю дачку. Для гэтага ён склікаў баль, на якім Жыптыс абрала б сабе жаніха. Менавіта грэку Протысу працягнула яна свой кубак зь віном. Пара атрымала ў якасьці вясельнага падарунку частку ўзьбярэжжа, на якім яны і заснавалі горад, названы Масалія.
Масалія паступова станавілася буйным квітнеючым гандлёвым горадам са шматлікімі гандлёвымі факторыямі па ўзьбярэжжы Міжземнага мора й уверх па Роне (цяперашнія Ніцца, Антыб, Арль, Авіньён).
Доўгі час незалежная рэспубліка была хаўрусьнікам старажытнага Рыма й нярэдка зьвярталася да ягонай апэцы для абароны сваіх гандлёвых інтарэсаў ад умяшаньняў мясцовых плямёнаў. Але падчас канфлікту Цэзара з Пампэем Вялікім у I стагодзьдзі да н. э. Масалія падтрымала апошняга й была разбурана войскамі Цэзара, горад пазбавілі гандлёвых факторыяў і флёту. Хоць горад захаваў сваю незалежнасьць, але ягоны ўплыў адчувальна зьнізіўся. Марсэль адрадзіўся толькі ў X стагодзьдзі дзякуючы герцагу Праванса.
Крыжовыя паходы спрыялі росту гандлёвага значэньня Марсэля, які стаў з тых часоў важным транзытным портам. У 1481 годзе горад разам з Правансам увайшоў у склад Францускага каралеўства. У 1720—1722 гадох ад эпідэміі бубонай чумы, па розных ацэнках, з 90-тысячнага насельніцтва гораду загінула ад 40 тыс. да 64 тыс. чалавек[5].
У гады Вялікай францускай рэвалюцыі Марсэль падтрымаў рэспубліканцаў, і гімн Францыі стаў называцца «Марсэльезай». Падчас Другой сусьветнай вайны Марсэль быў адным з найбуйнейшых цэнтраў супраціву.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе знаходзіцца стадыён «Вэлядром», які зьяўляецца хатняй арэнай францускага футбольнага клюбу «Алімпік».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-h9thgt/Marsiglia/?zoom=19¢er=43.29631%2C5.36985&popup=43.29655%2C5.36984
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ «Очерки истории чумы». Супотницкий М. В., Супотницкая Н. С. В 2 кн. — М.: Вузовская книга, 2006