Каранавірусная інфэкцыя (2019)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Выява віруса выяўленая з дапамогаю электроннага мікраскопа. Для добрага бачаньня вірус размалявалі жоўтым колерам.

Каранавірусная інфэкцыя — рэсьпіраторная інфэкцыя, якая выклікаецца каранавірусам. Можа працякаць як лёгка, гэтак і цяжка. Ускладненьні могуць уключаць запаленьне лёгкіх, якое цягне за сабой востры рэсьпіраторны дыстрэс з рызыкай сьмерці[1].

На пачатку студзеня 2020 году ўрад Кітаю паведаміў Сусьветнай арганізацыі здароўя (Жэнэва, Швайцарыя) пра ўспышку запаленьня лёгкіх ва Ўхані (правінцыя Хубэй) ў выніку каранавіруса[2]. Інкубацыйны пэрыяд складаў да 14 дзён[3].

Пашырэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)
Мапа распаўсюджаньня пандэміі ў сьвеце

На 21 студзеня 2020 году налічвалася 222 пацьверджаных заражэньняў каранавірусам, у тым ліку 218 было ў Кітаі, 2 у Тайляндзе і па 1 у Паўднёвай Карэі і Японіі. Зь іх 4 выпадкі хваробы былі сьмяротнымі. У кітайскім Ухані (правінцыя Хубэй) сярод іншых захварэла 15 лекараў[2]. 30 студзеня 2020 году лік хворых дасягнуў каля 7700 чалавек у Кітаі і звыш 200 у іншых краінах. Ад хваробы загінула 170 чалавек[3].

11 сакавіка 2020 году Сусьветная арганізацыя здароўя (Швайцарыя) абвясьціла ўспышку каранавіруснай інфэкцыі пандэміяй. На 21 чэрвеня 2020 году лік заражаных перавысіў 8,9 млн чалавек, зь іх звыш 467 000 заражаных людзей памерлі (сьмяротнасьць 5,2%). Найбольш заражаных выявілі ў ЗША — звыш 2 млн (22 %), Бразыліі — звыш 1 млн (11 %) і Расеі — звыш 584 000 (7 %)[4].

Папярэджаньне заражэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заражэньне каранавірусам прадухіляюць рэгулярнае мыцьцё рук з мылам, адмова ад ужываньня недагатаванага мяса, нашэньне мэдычнай маскі ў грамадзкім месцы, пазьбяганьне застуджаных людзей і ўстрыманьне ад наведваньня людных месцаў[2]. Таксама карысна абеззаражваць адзеньне і жытло прынамсі 70%-ай рашчынай воцату або сьпірту, трымацца на адлегласьці звыш мэтра ад іншых людзей у грамадзкім месцы, пазьбягаць дотыку да твару або дакранацца праз аднаразовую сурвэтку і насіць пальчаткі[5].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Каранавірусная інфэкцыя ў Беларусі

27 лютага 2020 году першы выпадак заражэньня каранавірусам у краіне. Ім стаў падарожны зь Ірану. 1 сакавіка 2020 году МАЗ заявіла аб 4-ох хворых[6][7][8]. У Беларусі па стане на 4 сакавіка 2020 году захварэла 6 чалавекі[9][10][11]. На 7 красавіка 2020 году сярод 254 сьмерцяў ад запаленьня лёгкіх 13 (5%) прыпадала на выпадкі, выкліканыя каранавірусам[12].

На 21 чэрвеня 2020 году ў Беларусі правялі 861 703 выпрабаваньні на каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 (9,2 % насельніцтва Беларусі). Паводле Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у ходзе выпрабаваньняў выявілі 58 505 заражаных (6,7 %). Зь іх 37 666 чалавек ачуняла і 346 памерла (сьмяротнасьць 0,6 %)[4].

Лячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Супраць віруса адсутнічае якое-небудзь лячэньне, адзіны спосаб барацьбы з хваробаю — уласныя сілы чалавечага цела. Лекі (антыбіётыкі) супраць вірусаў недапамагаюць і не ўжываюцца ў іх лячэньні[13]. Аднак яны могуць быць прызначаныя ў выпадку выяўленьня адначасовага заражэньня вірусам і бактэрыямі. У цяжкіх выпадках лячэньне накіравана на падтрыманьне жыцьцёва-важных функцый чалавечага цела. У асноўным жа, хворыя атрымліваюць лекі «ад гарачкі» і сродкі для ўзмацненьня вытворчасьці антыцелаў.

Калі лячэньне ў бальніцы па якіх-небудзь прычынах немагчыма, у лёгкіх выпадках без трывожных прыкмет і пры адсутнасьці хранічных хвароб дапушчальнае догляд за хворым у хатніх умовах. Аднак пры наяўнасьці запаленьня лёхкіх, дыхавіцы, крывіхарканьня, павышанага харканьня макроты, прыкмет гастраэнтэрыту або зьменах псіхічнага стану патрэбна лячэньне ў бальніцы.

Пры гэтым клінічныя рэкамендацыі СААЗ і Кітая адрозьніваюцца адзін ад аднаго. У Кітайскіх рэкамендацыях у адрозьненьне ад рэкамендацый СААЗ ўключаны спрэчныя метады лячэньня, такія як прымяненьне картыкасьцероідаў, антыбіётыкі і якіясь «супрацьвірусныя сродкі».

Хоць на практыцы прымяняюцца недазволеныя лекі і вопытныя лекі, напрыклад, з ужываньнем «супрацьвірусных сродкаў», падобнае лячэньне павінна праходзіць у рамках этычна абгрунтаваных клінічных даследаванняў. Крытычна важным зьяўляецца прымяненьне сродкаў, абгрунтаваных як навуковымі даследаваньнямі, так і этычна. Прымяненьне сродкаў з недаказанай эфэктыўнасьцю можа нанесьці шкоду хворым, якія знаходзяцца ў цяжкім стане.

СААЗ таксама папярэджвае, што паленьне, ўжываньне народных сродкаў, у тым ліку на аснове траў, і самалячэньне, уключаючы антыбіётыкі, ніяк не дапамогуць змагацца з заразай, але могуць нанесьці шкоду здароўю.

Апісаньне хваробы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па бягучых дадзеных зараза можа выяўляцца ў трох асноўных відах:

  • вострая рэсьпіраторная вірусная інфэкцыя лёгкага стану з наяўнасьцю сімптомаў прастуды;
  • частковае запаленьне лёгкіх без пагрозы для жыцьця;
  • поўнае (цяжкае) запаленьне лёгкіх з вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам і з пагрозаю для жыцьця.

Параўнаньне з грыпам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каранавірус і грып падобныя па клінічных праявах хваробы, заразы могуць працякаць:

  • ціха і лёгка
  • хвароба ў лёгкай або цяжкай форме, у тым ліку з рызыкай сьмерці.

Вірусы, якія выклікаюць абодва захворваньня, таксама перадаюцца падобным чынам:

  • кантактным шляхам,
  • паветрана-кропельным
  • праз прадметы або паверхні разам з мікробамі

Каранавірус і грып не перадаецца праз прадметы без удзелу мікробаў. Вірус сам па сабе ня можа існаваць, для яго захаваньня патрэбныя нозьбіты — мікробы, жывёлы, людзі, г. зн. жывыя істоты.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Каранавірус
  2. ^ а б в Прафіляктыка па недапушчэньні распаўсюджваньня каронавіруса // Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, 21 студзеня 2020 г. Праверана 8 сакавіка 2020 г.
  3. ^ а б Аб мерах па папярэджаньні распаўсюджваньня каронавіруса // Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, 30 студзеня 2020 г. Праверана 8 сакавіка 2020 г.
  4. ^ а б У Беларусі — 58 505 выпадкаў захворваньня на каранавірусную інфэкцыю. Выздаравелі 37 666 чалавек // Газэта «Зьвязда», 21 чэрвеня 2020 г. Праверана 22 чэрвеня 2020 г.
  5. ^ Зянон Пазьняк. Эпідэмія КаВіХ-19. Нью-Ёрк, 6.ІV.2020 // Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ, 7 красавіка 2020 г. Архіўная копія ад 7 красавіка 2020 г. Праверана 12 красавіка 2020 г.
  6. ^ Чацвёрты выпадак каранавіруса пацверджаны ў Беларусі
  7. ^ МІНЗДАРОЎЯ АБ ТЕСЦІРВАННІ НА КАРОНАВІРУС
  8. ^ Міністэрства аховы здароўя: У беларускі з Віцебска адзін з тэстаў на каранавірус даў станоўчы вынік
  9. ^ У Беларусі з-за сітуацыі з каранавірусам узята пад назіранне 14,5 тыс. чалавек
  10. ^ Каранік: Лабараторна пацверджаныя выпадкі каранавіруса адносяцца да кантактаў першага ўзроўню
  11. ^ Міністэрства аховы здароўя: У беларускі з Віцебска адзін з тэстаў на каранавірус даў станоўчы вынік
  12. ^ Уладзімер Мацьвееў. Лукашэнка: агульная сьмяротнасьць у Беларусі за І квартал зьнізілася на 4 працэнты, ад пнеўманій - на 9 працэнтаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 7 красавіка 2020 г. Праверана 8 красавіка 2020 г.
  13. ^ «Маскі — не глупства»: эпідэміёлаг аб тым, як можа перадавацца каронавірус

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]