Перайсьці да зьместу

Сараева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сараева
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Босьнія і Герцагавіна
Дата заснаваньня 1462
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Samir Avdić[d]
Геаграфія
Плошча 473,3 км²
Вышыня НУМ 518 м
Часавы пас
Каардынаты 43°52′ пн. ш. 18°25′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 322 258 чал. (2013)[1]
Афіцыйная мова басьнійская мова, харвацкая і сэрбская
Этнахаронімы Sarajévien[2], Sarajévienne[3], Sarajevesi, saraievesi і sarajlije[4]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 033
Паштовы індэкс 71000
Узнагароды
Сайт sarajevo.ba
Сараева на мапе Босьніі і Герцагавіны
Сараева
Сараева
Сараева

Сара́ева (па-басьнійску: Sarajevo, Сараjево) — сталіца Босьніі і Герцагавіны, а таксама кожнай зь дзьвюх адміністрацыйных адзінак — Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. Сараева зьяўляецца таксама і сталіцай аднайменнага кантону. Насельніцтва Сараева паводле ацэнак 2002 году складала 297 399 чалавек. Паводле перапісу насельніцтва, праведзенага ў 1991 годзе (да пачатку баявых дзеяньняў) у горадзе жылі 429 672 чалавекі. Сараева месьціцца на рацэ Міляццы.

Горад быў заснаваны ў 1461 годзе, калі тэрыторыя сучаснай Босьніі і Герцагавіны ўваходзіла ў склад Асманскай імпэрыі. 28 чэрвеня 1914 году ў Сараеве быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстра-вугорскага стальца Франца Фэрдынанда. Гэтая падзея стала падставай для пачатку Першай сусьветнай вайны. У Каралеўстве Югаславіі Сараева быў сталіцай Дрынскай банавіны, а ў СФРЮ — сталіцай Сацыялістычнай Рэспублікі Босьніі і Герцагавіны. У 1984 годзе ў Сараеве праходзілі XIV зімовыя Алімпійскія гульні.

13 верасьня 2001 годзе ў горадзе адчынілі Сараеўскую біржу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]