Перайсьці да зьместу

КуПС Куопіё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
КуПС
Поўная назва Kuopion Palloseura
Заснаваны 1923
Горад Куопіё, Фінляндыя
Стадыён Савон Санамат Арэна
Умяшчальнасьць: 5000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Вэйкаўсьлііга
 · 2025 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

КуПС (па-фінску: KuPS) — фінскі футбольны клюб з гораду Куопіё. Заснаваны ў 1923 годзе. Васьміразовы чэмпіён Фінляндыі, пяціразовы ўладальнік Кубка Фінляндыі.

Клюб быў афіцыйна заснаваны 16 сакавіка 1923 году і спачатку меў назву КПС ад скарачэньня назвы «Футбольны клюб Купіё» (фін. Kuopion Palloseura).

Першая каманда 1923 году.

Большую частку 1920-х гадоў клюб ладзіў таварыскія матчы супраць іншых мясцовых клюбаў. У 1930-х і пачатку 1940-х гадоў каманда ўжо гуляла ў другім паводле велічыні дывізіёне фінскага футболу. У найвышэйшы дывізіён яны трапілі ў 1947 годзе, але згубілі месца паводле вынікаў дэбютнага сэзону. Клюб зноў прасунуўся ў найвышэйшы дывізіён у 1949 годзе і на гэты раз замацаваўся там ажно на 44 сэзоны запар[2]. Калі ў першыя гады галоўнымі колерамі каманды былі чорны, зялёны і белы, але ў 1935 годзе яны былі замененыя на чорна-жоўтыя. Адначасна зьмянілася і абрэвіятура, якая дасюль пішацца як КуПС[3][2].

Залаты век КуПС прыпаў на 1950-я і 1970-я гады, калі дружына пяць разоў перамагала ў чэмпіянаце, яшчэ восем разоў каманда брала срэбныя мэдалі і яшчэ раз спыняліся на трэцім радку. У 1968 годзе клюб упершыню стаў уладальнікам Кубка Фінляндыі[2]. У 1980-я гады КуПС працягваў спаборнічаць у найвышэйшай лізе, але без істотных посьпехаў. Толькі ў 1989 годзе прадстаўнікі Куопіё чарговы раз сталіся ўладальнікамі кубка краіны[2]. У 1990-х гадах КуПС сутыкнуўся зь фінансавымі цяжкасьцямі і нават упершыню апусьціўся ў трэці дывізіён[3]. У пачатку 2000-х каманда гуляла як у другім дывізіёне, гэтак і ў першым. У 2008 годзе каманда ўжо трывала замацавалася ў Вэйкаўсьліізе, а з 2017 году клюб стала бярэ мэдалі айчыннага чэмпіянату.

  1. https://www.transfermarkt.com/kuopion-palloseura/mitarbeiterhistorie/verein/6251
  2. 1 2 3 4 Kuopion Palloseura 1923–2004. — Kuopion Palloseura.
  3. 1 2 Historia & Saavutukset. KuPS – Kuopion Palloseura.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]