Мануэль Ноер
| Мануэль Ноер | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 сакавіка 1986[1][2][3][…] (40 гадоў) | |
| Рост | 193 см | |
| Вага | 92 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Баварыя | |
| Нумар | 1 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2008 | Шальке 04 II[d] | 26 (0) |
| 2006—2011 | Шальке-04 | 156 (0) |
| 2011— | Баварыя | 386 (0) |
| Зборныя | ||
| 2005—2006 | Нямеччына (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2006—2009 | Нямеччына (да 21)[d] | 20 (0) |
| 2009— | Нямеччына | 124 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мануэ́ль Но́ер (па-нямецку: Manuel Neuer; нар. 27 сакавіка 1986 году, Гельзэнкірхэн, ФРН) — нямецкі футбаліст, брамнік клюбу «Баварыя» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. У 2014 годзе Ноер стаў чэмпіёнам сьвету разам са зборнай Нямеччыны, а таксама атрымаў узнагароду «Залатыя пальчаткі» як найлепшы брамнік турніру.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шальке-04»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 5 гадоў пачаў займацца ў футбольнай школе клюбу «Шальке-04». У 2003 годзе 17-гадовы брамнік пачаў гуляць за рэзэрвовую каманду «Шальке-04» у Рэгіянальнай лізе, але вылецеў разам зь ёй у чацьвёрты нямецкі дывізіён, дзе й правёў цэлы сэзон.
У сэзоне 2005—2006 гадоў быў прызваны ў першую каманду ў якасьці запаснога галкіпэра, месца ў аснове тады займаў Франк Рост. У Бундэсьлізе, тым ня менш, Мануэль дэбютаваў толькі ў жніўні 2006 году ў матчы супраць «Алеманіі» (1:0). Пасьля гэтага згуляў крыху пазьней у матчы 10-га тура супраць «Баварыі» (2:2), пры гэтым ягоная гульня так спадабалася галоўнаму трэнэру гельзэнкірхэнцаў Мірку Сломку, што ён стаў асноўным брамнікам каманды, а Рост у выніку перайшоў у «Гамбург». Усяго ў сэзоне 2006—2007 гадоў Ноер у складзе «Шальке-04» правёў 27 матчаў.
20 красавіка 2011 году клюб паведаміў, што Ноер ня будзе падаўжаць кантракт з «Шальке-04», які заканчваецца па завяршэньні сэзону 2011—2012 гадоў[4], нягледзячы на неаднаразовыя спробы кіраўніцтва «Шальке» пераканаць яго не пакідаць клюб, уключаючы прапановы з павышэньнем заробку.
«Баварыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]8 чэрвеня 2011 году «Баварыя» падпісала з брамнікам пяцігадовы кантракт[5] на суму ў 18 мільёнаў эўра[6] плюс 7 мільёнаў у якасьці бонусаў за ўдалае выступленьне Ноера ў мюнхэнскім клюбе[7][8]. Пасьля пратэстаў заўзятараў клюбу супраць набыцьця Ноера, бо некаторыя фанаты былі незадаволеныя купляй брамніка «Шальке», замірэнчая сустрэча паміж прадстаўнікамі «Баварыі» і групай прадстаўнікоў заўзятараў адбылося 2 ліпеня 2011 году.
Адразу ў першыя тыдні знаходжаньня ў структуры новага клюбу, пасьля матчу супраць «Гофэнгайму» (0:0), Ноер пабіў рэкорд «Баварыі» па колькасьці праведзеных хвілінаў без прапушчаных мячоў, правёўшы больш за 1000 хвілінаў без прапушчаных. Ён палепшыў рэкорд, які раней усталяваў Олівэр Кан[9]. 25 красавіка 2012 году Ноер выратаваў каманду падчас сэрыі пэнальці ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, узяўшы пэнальці Крыштыяну Раналду і Кака, аднак у фінале на родным стадыёне баварскі клюб трываў паразу ад «Чэлсі», таксама ў сэрыі пэнальці.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню дэбютаваў за зборную Нямеччыны па футболе 2 чэрвеня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай ААЭ. Перамогу атрымала каманда Нямеччыны зь лікам 7:2. На чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе немцы сталі бронзавымі прызэрамі, удзельнічаў ва ўсіх сустрэчах сваёй каманды, акрамя гульні за трэцяе месца. Пасьля ЧС-2010 стаў першым брамнікам нямецкай зборнай. У 2014 годзе стаў чэмпіёнам сьвету, які праходзіў у Бразыліі, акрамя гэтага Мануэль стаў найлепшым брамнікам турніру.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шальке-04»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2011
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2025, 2026
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2013, 2014, 2016, 2019, 2020, 2026
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012, 2016, 2017, 2018, 2020, 2021, 2022, 2025
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013, 2020
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2013, 2020
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013, 2020
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2010
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Rollin J. Manuel Peter Neuer // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Manuel Neuer // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Manuel Neuer // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Neuer wird Vertrag beim FC Schalke-04 nicht verlängern. schalke04.de
- ↑ Нойер: рад переходу в «Баварию». championat.ru
- ↑ 18 млн евро за Нойера. fussball.ru
- ↑ Manuel Neuer ist jetzt ein Bayer. FCbayern.de
- ↑ Neuer: Darum freue ich mich auf Bayern. bild.de
- ↑ Kahn: Gegentor wie Erlösung. Augsburger Allgemeine.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль афіцыйны сайт «Шальке 04» Архіўная копія ад 8 кастрычніка 2011 г.
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Профіль на Fussballdaten.de
Баварыя Мюнхэн — цяперашні склад |
|---|
|
1 Ноер · 2 Юпамэкано · 3 Кім · 4 Та · 6 Кіміх · 7 Гнабры · 8 Гарэцка · 9 Кейн · 10 Мусіяла · 11 Джэксан · 14 Дыяс · 17 Алісэ · 19 Дэйвіс · 20 Бішаф · 21 Іта · 22 Герэйру · 26 Ульрайх · 27 Ляймэр · 39 Ндыяй · 40 Урбіг · 42 Карл · 44 Станішыч · 45 Паўлавіч · 48 Клянац · Трэнэр: Кампані |