Перайсьці да зьместу

Арарат-Армэнія Ерэван

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арарат-Армэнія
Поўная назва Ֆուտբոլային Ակումբ Արարատ-Արմենիա
Заснаваны 2017
Горад Ерэван, Армэнія
Стадыён Рэспубліканскі стадыён імя Вазгена Саркісяна
Умяшчальнасьць: 14 403
КіраўнікСамвэл Карапэцян[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2025—2026 1 месца
Афіцыйны сайт

«Арара́т-Армэ́нія» — армянскі футбольны клюб з гораду Ерэвану. Заснаваны ў 2017 годзе. Трохразовы чэмпіён Армэніі (2019, 2020, 2026) і ўладальнік Кубка Армэніі (2024).

Клюб быў заснаваны ў 2017 годзе як акадэмія «Аван» Рубэнам Айрапэцянам. Склад каманды базаваўся на маладых выпускніках Ерэванскай футбольнай акадэміі, а таксама многіх юных гульцоў зь «Пюніку»[2]. Дэбютны матч клюбу адбыўся ў ліпені 2017 году супраць «Эрэбуні». Таварыскі матч завяршыўся перамогай «Авану» зь лікам 3:1. На пачатку 2018 году клюб быў перададзены расейска-армянскаму бізнэсоўцу Самвэлу Карапэцяну, які перайменаваў яго ў «Арарат-Масква». Клюб быў рэарганізаваны адразу пасьля таго, як расейскі клюб «Арарат» не прайшоў сэртыфікацыю[3]. Артак Асэян трэнаваў клюб, калі той выступаў у Першай лізе 2017—2018 гадоў[4].

Пасьля павышэньня ў Прэм’ер-лігу клюб зноў зьмяніў свой назоў на «Арарат-Армэнія». 2 жніўня 2018 году беларускі трэнэр Вадзім Скрыпчанка быў прызначаны новым галоўным трэнэрам каманды, але адмысловец ужо 25 верасьня 2018 году быў звольнены. 30 траўня 2019 году «Арарат-Армэнія» перамог «Бананц» зь лікам 1:0, у выніку чаго аформіў перамогу ў армянскім чэмпіянаце[5]. Гэты трыюмф адкрыў шлях да Лігі чэмпіёнаў УЭФА. 14 ліпеня 2020 году «Арарат-Армэнія» абараніў тытул чэмпіёна краіны. Не зважаючы на такі посьпех, 17 ліпеня 2020 году галоўны трэнэр Вардан Мінасян сышоў з клюбу пасьля заканчэньня кантракту. 22 ліпеня 2020 году клюб абвесьціў аб прызначэньні гішпанца Давіда Кампаньню на пасаду галоўнага трэнэра. 5 сакавіка 2021 году і гэты трэнэр пакінуў сваю пасаду на ўзаемную згоду, пасьля чаго пэўны час кіраваў камандай Армэн Адамян. 24 сакавіка 2021 году «Арарат-Армэнія» прызначыў Анатоля Байдачнага новым галоўным трэнэрам. Байдачны пакінуў ерэванцаў праз два з паловай месяцы, 8 чэрвеня 2021 году, на ўзаемную згоду бакоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]