Перайсьці да зьместу

Краснадар (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краснадар
Заснаваны 2008
Горад Краснадар, Расея
Стадыён Краснадар
Умяшчальнасьць: 34 291
КіраўнікСяргей Галіцкі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2025—2026 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Краснада́р» (па-расейску: Краснодар) — расейскі футбольны клюб з гораду Краснадару. Заснаваны ў 2008 годзе. Чэмпіён Расеі 2025 году.

Футбольны клюб «Краснадар» быў заснаваны ў 2008 годзе. Ініцыятарам стварэньня й уладальнікам клюбу зьяўляецца бізнэсоўца Сяргей Галіцкі.

У лютым 2008 году «Краснадар» пасьпяхова прайшоў працэдуру ліцэнзаваньня ПФЛ, атрымаўшы прафэсійны статус і права выступаць у другім дывізіёне. Першы афіцыйны матч каманда правяла 12 красавіка 2008 году ў Таганрозе на стадыёне «Тарпэда», згуляўшы ўнічыю 0:0 з клюбам «НІКА» Чырвоны Сулін. Каманду складалі маладыя гульцы, якімі кіраваў Уладзімер Волчак — першы трэнэр у гісторыі клюбу. Па ходзе сэзону ў «Краснадары» зьявіліся некалькі новых футбалістаў і зьмяніўся трэнэр. У выніку клюб заняў 3-е месца ў сваёй зоне — усьлед за «Волгарам» і «Батайскам-2007», адстаўшы ад лідэра на 11 пунктаў.

15 студзеня 2009 году ў офіс клюбу прыйшоў афіцыйны ліст з ПФЛ з просьбай паведаміць аб гатоўнасьці прыняць удзел у першынстве Расеі па футболе ў першым дывізіёне ў сэзоне 2009 году, у сувязі з адмовай некаторых клюбаў ад удзелу ў першынстве Расеі.

Дэбютны сэзон у першым дывізіёне «Краснадар» завяршыў на 10-м месцы. У наступным годзе камандай кіраваў новы трэнер — Сяргей Ташуеў, вядомы па працы з «Салют-Энэргіяй». Пад ягоным кіраўніцтвам «Краснадар» ярка правёў першае кола першынства, але ў другім гуляў прыкметна горш. Вынікам стала 5-е месца. Ташуеў па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клюб.

Выхад у Прэм’ер-лігу

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У сьнежні 2010 году кіраўніцтва «Краснадару» абвесьціла аб падпісаньні кантракту з сэрбскім спэцыялістам Славалюбам Мусьліным, вядомым па працы з маскоўскім «Лякаматывам», падмаскоўнымі «Хімкамі» й менскім «Дынама». Кантракт з клюбам быў падпісаны па схеме «1,5+1»[2]. У другой палове студзеня 2011 году клюб таксама ўзмацніўся некаторымі гульцамі, якія мелі досьвед выступу ў найвышэйшай лізе.

Пасьля таго, як «Сатурн» і «Амкар» падалі заяву аб добраахвотным выхадзе з расейскай футбольнай Прэм’ер-лігі ў найвышэйшых футбольных колах разгарнулася дыскусія аб патэнцыйных кандыдатах на замену гэтым клюбам. Называліся наступныя каманды: якія занялі 3 і 4-е месца ў першым дывізіёне «Ніжні Ноўгарад» і «КАМАЗ», а таксама «Аланія», якая выбыла з чэмпіянату. Аднак, у выпадку зьняцьця абедзьвюх камандаў прыярытэтным лічыўся варыянт правядзеньня чэмпіянату з 14-ю камандамі. У выніку бліжэй да 25 студзеня 2011 году ўсё больш пераважнымі станавіліся шанцы «Краснадару». «Амкар» адклікаў заяву на выхад з Прэм’ер-лігі, «Ніжні Ноўгарад» і «КАМАЗ» адмовіліся ад пераходу ў найвышэйшы дывізіён па фінансавых чыньніках, а варыянт з «Аланіяй» РФПЛ палічыў парушэньнем спартовага прынцыпу. 25 студзеня «Краснадар» афіцыйна заняў месца «Сатурну» ў Прэм’ер-лізе[3][4].

Актуальны на 2 жніўня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Станіслаў Агкацаў Edit this on Wikidata 2002
2 Сьцяг Расеі Аб Віталь Сьцяжко Edit this on Wikidata 1997
3 Сьцяг Бразыліі Аб Вітар Тармэна Edit this on Wikidata 1996
4 Сьцяг Бразыліі Аб Дыега Edit this on Wikidata 1999
5 Сьцяг Бразыліі Аб Жубал Edit this on Wikidata 1993
6 Сьцяг Каба-Вэрдэ ПА Кевін Піна Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Бразыліі ПА Дуглас Аўгусту Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Калюмбіі Нап Джон Кордаба Edit this on Wikidata 1993
10 Сьцяг Расеі Нап Дзьмітры Вараб’ёў Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Анголы Нап Жуан Башы Edit this on Wikidata 1998
15 Сьцяг Уругваю Аб Люкас Аляса Edit this on Wikidata 1994
16 Сьцяг Расеі Бр Аляксандар Каракін 2002
17 Сьцяг Расеі Аб Валянцін Пальцаў Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Бразыліі ПА Крыстыян Edit this on Wikidata 2000
21 Сьцяг Расеі ПА Магамэд Аздоеў Edit this on Wikidata 1992
23 Сьцяг Уругваю Нап Хуан Мануэль Басэльлі Edit this on Wikidata 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Расеі ПА Яфім Буркін Edit this on Wikidata 2008
29 Сьцяг Расеі Нап Эльдар Гусэйнаў Edit this on Wikidata 2008
40 Сьцяг Расеі Аб Ільля Ваханія Edit this on Wikidata 2001
41 Сьцяг Расеі Нап Цімур Абдрашытаў Edit this on Wikidata 2002
47 Сьцяг Расеі ПА Данііл Уткін Edit this on Wikidata 1999
53 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Чэрнікаў Edit this on Wikidata 2000
54 Сьцяг Расеі Аб Кірыл Кісьцянёў 2006
59 Сьцяг Расеі Аб Арцём Хмарын Edit this on Wikidata 2007
67 Сьцяг Расеі Нап Казбэк Мукаілаў Edit this on Wikidata 2007
88 Сьцяг Расеі ПА Мікіта Крыўцоў Edit this on Wikidata 2002
94 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Кучугура Edit this on Wikidata 2004
96 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Какшароў Edit this on Wikidata 2004
98 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Пятроў Edit this on Wikidata 1991
Сьцяг Расеі Бр Раман Сафронаў 2003
Сьцяг Расеі ПА Грыгоры Лаўцоў 2005

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]