Перайсьці да зьместу

Ількай Гюндаган

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ількай Гюндаган
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1990(1990-10-24)[1] (35 гадоў)
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Галатасарай
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2009 Бохум II[d] 2 (1)
2009—2011 Нюрнбэрг 48 (6)
2011—2016 Барусія Дортмунд 105 (10)
2012 Барусія Дортмунд II 1 (0)
2016—2023 Манчэстэр Сіці 188 (44)
2023—2024 Барсэлёна 36 (5)
2024—2025 Манчэстэр Сіці 33 (1)
2025—4 Галатасарай 0 (0)
Зборныя
2009—2010 Нямеччына (да 20)[d] 2 (0)
2010—2012 Нямеччына (да 21)[d] 8 (1)
2011—2024 Нямеччына 82 (19)

Ількай Гюндаган (па-нямецку: İlkay Gündoğan; нар. 24 кастрычніка 1990 году, Гельзэнкірхэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за турэцкі клюб «Галатасарай» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы.

Нарадзіўся ў Гельзэнкірхэне, горадзе вядомым клюбам «Шальке-04», які лічыцца выклятым ворагам «Барусіі» з Дортмунду. Ва ўзросьце 8 гадоў Ількай перайшоў у школу «Шальке», аднак там не падышоў і адправіўся зваротна. У 2005 годзе на яго зьвярнулі ўвагу сэлекцыянэры «Бохуму», і Ількай адправіўся ў іхную акадэмію.

У 2008 годзе Гюндаган скончыў акадэмію і падпісаў кантракт з другой камандай «Бохуму», за якую дэбютаваў 13 сьнежня 2008 году ў госьцевым матчы супраць «Айнтрахту» з Трыра. У лютым 2009 году футбалістам зацікавіўся «Нюрнбэрг», куды Ількай і перайшоў. Сума трансфэру склала 850 тысячаў эўра. Дэбютны матч за новую каманду адбыўся 24 сакавіка 2009 году ў матчы 34-га туру Другой Бундэсьлігі супраць «Мюнхэну-1860». Дэбют у Бундэсьлізе адбыўся для Ількая 8 жніўня 2009 году, калі ён выйшаў на поле ў асноўным складзе ў хатнім матчы супраць каманды са свайго гораду «Шальке-04». Матч завяршыўся паразай зь лікам 1:2. У хуткім часе Ількай Гюндаган стаўся ключавым гульцом каманды і ў канцы сэзону 2010—2011 гадоў, у якім ён правёў 25 матчаў і забіў 5 галоў, ён перашоў у «Барусію» з Дортмунду за 4 млн эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт.

Дэбют у афіцыйных матчах за «Барусію» адбыўся для Ількая 23 ліпеня 2011 году, у матчы за Супэркубак Нямеччыны, дзе «Барусіі» супрацьстаяў усё той жа выкляты супраціўнік «Шальке-04». Асноўны час скончыўся ўнічыю 0:0, а ў сэрыі пэнальці найлепшымі былі гельзэнкірхэнцы, якія перамаглі з рахункам 4:3. Ількай правёў на поле ўвесь матч, а ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці біў першым і свой удар рэалізаваў. У гэтым сэзоне Гюндаган разам з «Барусіяй» здабыў перамогу ў Бундэсьлігузе і атрымаў таксама Кубак Нямеччыны. Наступны сэзон Гюндоган правёў выдатна: ён стаў незаменным гульцом для «Барусіі» і зборнай Нямеччыны. У хатнім паядынку паўфіналу Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць мадрыдзкага «Рэалу», які скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць «Барусіі», Гюндаган ня толькі правёў вялізную працу ў цэнтры поля, адбіраючы мяч і пачынаючы вострыя атакі, але і ня раз пагражаў браме Дыега Лёпэса. У фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА рэалізаваў пэнальці і зраўняў лік, але «Барусія» прагуляла «Баварыі» зь лікам 2:1.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гюндаган гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. У жніўні 2011 году атрымаў свой першы выклік у галоўную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Бразыліі, але гэтак і ня выйшаў на поле. 11 кастрычніка 2011 году ён дэбютаваў пасьля таго, як выйшаў на замену ў хатнім матчы супраць зборнай Бэльгіі ў адборачным турніры да Эўра-2012.

«Барусія» Дортмунд:

«Манчэстэр Сіці»:

Нямеччына:

  1. ^ а б в worldfootball.net (анг.)
  2. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1034855077 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]