Джорджа К’еліні
| Джорджа К’еліні | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 жніўня 1984[1][2][3] (41 год) | |
| Рост | 187 см[4] | |
| Вага | 85 кг[4] | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца, задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2002 | Ліворна | 8 (0) |
| 2002—2004 | Рома | 0 (0) |
| 2002—2004 | → Ліворна | 47 (4) |
| 2004—2022 | Ювэнтус | 425 (27) |
| 2004—2005 | → Фіярэнтына | 37 (3) |
| 2022—2023 | Лос-Анджэлес | 31 (1) |
| Зборныя | ||
| 2000 | Італія (да 15)[d] | 8 (0) |
| 2000—2001 | Італія (да 16)[d] | 12 (2) |
| 2001 | Італія (да 17)[d] | 1 (0) |
| 2001—2003 | Італія (да 19)[d] | 18 (1) |
| 2002 | Італія (да 18)[d] | 6 (1) |
| 2004—2007 | Італія (да 21)[d] | 26 (6) |
| 2004—2022 | Італія | 117 (8) |
Джорджа К’еліні (па-італьянску: Giorgio Chiellini; нар. 14 жніўня 1984 году, Піза, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Італіі на пазыцыі абаронцы. Джорджа пачаў сваю кар’еру ў якасьці левага абаронцы, але зрабіў сабе імя жорсткага цэнтральнага абаронцы са схільнасьцю да выкананьня стандартаў. Зьяўляецца ўлюбёнцам заўзятараў клюбу, а таксама другім віцэ-капітанам каманды пасьля Джанлюіджы Буфона. Доўгі час абараняў колеры «Ювэнтуса».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ліворна»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьяўляецца выхаванцам клюбу «Ліворна». У асноўнай камандзе клюбу гуляў на працягу чатырох сэзонаў — два сэзоны ў Сэрыі C1 і два ў Сэрыі B.
«Парма»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улетку 2004 году ён перайшоў у склад «Ювэнтуса» за 6,5 мільёну эўра. «Ювэ» прадаў 50% правоў на гульца «Фіярэнтыне» за 3,5 мільёну эўра, і ў «Фіярэнтыне» ён адгуляў увесь сэзон 2004—2005 гадоў, пасьля чаго быў выкуплены «Ювэнтусам» за 4,3 мільёну эўра.
«Ювэнтус»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 кастрычніка 2006 году К’еліні падоўжыў кантракт зь «Ювэнтусам» да 2011 году, а ў чэрвені 2008 году — да 2013 году. 23 лістапада 2010 году К’еліні падоўжыў кантракт зь «Ювэнтусам» да 2015 году з заробнай платай у 3,5 млн эўра за сэзон[5].
Нацыянальная зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Джорджа дэбютаваў у італьянскай зборнай у лістападзе 2004 году ў матчы супраць зборнай Фінляндыі й з тых часоў рэгулярна выходзіць на поле ў складзе нацыянальнай каманды.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013, 2015, 2018, 2020
«Лос-Анджэлес»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2022
- Пераможца Сапортэрс Шылдс: 2022
Італія:
- Чэмпіён Эўропы: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Giorgio Chiellini // FBref (анг.)
- ↑ GIORGIO CHIELLINI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Giorgio Chiellini // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- 1 2 http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/difensori/giorgio-chiellini/index.php
- ↑ Кьеллини подписал новый контракт с «Ювентусом». championat.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Пізе
- Футбалісты клюбу «Ліворна»
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Лос-Анджэлес»
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты
- Італьянскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 году