Сэрхіё Рамас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сэрхіё Рамас
Сэрхіё Рамас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сакавіка 1986 (32 гады)
Камас, Гішпанія
Рост 184 см
Вага 81 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 4
Моладзевыя клюбы
1996—2003 Сэвільля
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2005
2005—
Атлетыка Сэвільля
Сэвільля
Рэал Мадрыд
26 (2)
39 (2)
391 (53)
Зборныя
2005— Гішпанія 151 (13)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
27 сакавіка 2018.

Сэрхіё Рамас Гарсія (па-гішпанску: Sergio Ramos García; нарадзіўся 30 сакавіка 1986 году, Камас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст клюбу «Рэал Мадрыд» і зборнай Гішпаніі. Гуляе на пазыцыі правага ці цэнтральнага абаронцы, зьяўляецца дзейным віцэ-капітанам «Рэалу».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэвільля»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўзросьце 14 гадоў Сэрхіё прыбыў на прагляд у «Сэвільлю», дзе добра паказаў сябе. Неўзабаве пачаў выступаць за юнацкія каманды гэтага клюбу. У сэзоне 2002—2003 гадоў правёў адзін матч за рэзэрвовую каманду «Сэвільлі» ў другім дывізіёне чэмпіянату Гішпаніі. У сэзоне 2003—2004 гадоў Рамас стаў гульцом асноўнага складу дубля, прыняўшы ўдзел у 25 матчах і забіўшы адзін мяч.

У пачатку 2004 году тагачасны галоўны трэнэр «Сэвільлі» Хаакін Капарас перавёў Рамаса ў асноўны склад. 1 лютага 2004 году Рамас дэбютаваў у Прымэры ў матчы супраць «Дэпартыва Ля-Каруньня» (0:1). Улетку таго ж году Сэрхіё стаў чэмпіёнам Эўропы ў складзе юнацкай зборнай Гішпаніі для гульцоў не старэйшых за 19 гадоў. У сэзоне 2004—2005 гадоў Сэрхіё правёў у Ля-Лязе 31 матч і забіў 2 мячы, таксама ён гуляў у Кубку УЭФА, у прыватнасьці сустракаўся зь пецярбурскім «Зэнітам». У канцы сэзону Сэрхіё быў прызнаны гульцом-адкрыцьцём чэмпіянату.

26 сакавіка 2005 году Рамас дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі, выйшаўшы на замену ў паядынку супраць зборнай Кітаю (3:0) ва ўзросьце 18 гадоў. Сэрхіё стаў першым футбалістам з 1941 году, які гуляў за зборную Гішпаніі ў такім юным узросьце: раней гэтага дамогся брамнік Хуан Акуньня. Празь некаторы час Сэрхіё трапіў у стартавы склад на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2006 году супраць зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі. З тых часоў ён стаў асноўным абаронцам каманды Люіса Арагонэса.

«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летам 2005 году мадрыдзкі «Рэал» набыў Рамаса за 27 мільёнаў эўра. «Барсэлёна» й «Манчэстэр Юнайтэд» таксама жадалі бачыць гульца ў сваім складзе. Крыху менш, чым праз год пасьля ЧС-2006, Сэрхіё набыў першы буйны тытул у кар’еры, стаўшы ў складзе «Рэалу» чэмпіёнам Гішпаніі. У адборачным турніры Эўра-2008 Рамас прыняў удзел у 11 з 12 матчаў і забіў 2 голы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэал

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сэрхіё Рамассховішча мультымэдыйных матэрыялаў