Перайсьці да зьместу

Трабзанспор Трабзон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трабзанспор
Заснаваны 1967
Горад Трабзон, Турэччына
Стадыён Шэнол Гюнэш
Умяшчальнасьць: 43 223
Прэзыдэнт Эртугрул Даган[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
trabzonspor.org.tr (тур.)​ (анг.)

«Трабзанспор» (па-турэцку: Trabzonspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Трабзону. Клюб быў утвораны ў 1967 годзе ў выніку зьліцьця некалькіх мясцовых клюбаў. Сяміразовы чэмпіён Турэччыны, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Турэччыны. «Трабзанспор» ёсьць адзіным турэцкім клюбам, які атрымліваў перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце як мужчынскай камандай, гэтак і жаночай.

Пасьля Першай сусьветнай вайны, футбол у горадзе Трабзоне стаўся ўлюбёным вдам спорту й пачаў хутка расьці ў 1920-х гадох з дапамогай сярэдніх школаў у горадзе. У 1921 годзе быў створаны клюб «Ідманачагі», а ў 1924 годзе паўстаў клюб «Ідмангюджу», якія сталі самымі папулярнымі клюбамі гораду пакуль ня быў створаны клюб «Трабзанспор».

У 1962—1963 гадох, прэзыдэнт Фэдэрацыі футболу Турэччыны, Архан Шэрэф Апак, дзеля паляпшэньня стандартаў футболу краіны, вырашыў стварыць «Нацыянальную футбольную лігу», у якой бы гулялі каманды, якія павінны прадстаўляць горад. Аднак «Ідманачагі» й «Ідмангюджу» ня мелі намеру да яднаньня, каб прадставіць адзіную каманду з Трабзону. Але пасьля некаторага часу, 21 чэрвеня 1966 году, пасьля таго як «Ідманачагі» вырашыў не далучацца ні да адной іншай каманды ў Трабзоне, клюбы «Ідмангюджу», «Мартыспор» і «Карадэнізгюджу» сабраліся разам, каб стварыць клюб «Моладзевы клюб Трабзанспор» (турэц. Trabzonspor Gençlik Kulübü) з чырвоным і белым як асноўнымі колерамі клюбу. Алі Асман Улусоў стаў першым прэзыдэнтам гэтае каманды. Тым ня менш, афіцыйная назва каманды была «Трабзанспор 1966» у афіцыйных дакумэнтах. Клюб правёў адзін сэзон у лізе, пасьля чаго назва была зьменена на «Трабзанспор». 2 жніўня 1967 году да клюбу далучыўся «Ідманачагі» й каманда пачала выступы ў другой турэцкай лізе[2].

У 1973 годзе каманду ачоліў Ахмэт Суат Эзьязыджы, які да гэтага быў футбалістам яшчэ «Ідманачагі», а потым і самога «Трабзанспору» па аб’яднаньні. Да таго, як былы гулец каманды быў прызначаны галоўным трэнэрам, клюб быў скінуты ў другі дывізіён. У сваім першым сэзоне трэнэр вярнуў дружыну ў элітны дывізіён. Па вяртаньні ў Першую лігу, як тады называўся найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Турэччыны, «Трабзанспор» фінішаваў на дзявятым месцы[3], а праз год здабыў перамогу ў айчынным першынстве[4]. Клюб стаў першым клюбам па-за межамі Стамбула, які атрымаў тытул чэмпіёна краіны.

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Угурджан Чакыр (капітан) 1996
4 Сьцяг Турэччыны Аб Хюсэйн Туркмэн 1998
5 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джон Ландстрэм 1994
6 Сьцяг Францыі ПА Батыста Мэндзі 2000
7 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Эдын Вішча 1990
9 Сьцяг Нігерыі Нап Энтані Нвакаэмэ 1989
10 Сьцяг Аўстрыі ПА Мугамэд Хам 2000
11 Сьцяг Турэччыны ПА Азан Туфан 1995
14 Сьцяг Украіны Нап Даніла Сікан 2001
15 Сьцяг Чарнагорыі Аб Стэфан Савіч 1991
17 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Сымон Банза (ар. Брага) 1996
19 Сьцяг Турэччыны Аб Мустафа Эскіхэлач 1997
22 Сьцяг Украіны Нап Аляксандар Зубкоў 1996
24 Сьцяг Сурынаму Аб Стэфана Дэнсьвіль 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Турэччыны Бр Ануралп Чэвікан 2006
26 Сьцяг Францыі ПА Тым Жаболь-Фалькарэльлі 1999
29 Сьцяг Турэччыны Аб Сэрдар Саачы 2003
35 Сьцяг Турэччыны ПА Акай Ёкушлу 1994
44 Сьцяг Украіны Аб Арсень Батагаў 2002
54 Сьцяг Турэччыны Бр Мухамэт Тэпэ 2001
61 Сьцяг Турэччыны ПА Джыхан Чанак 2005
70 Сьцяг Румыніі Нап Дэніс Дрэгуш 1999
74 Сьцяг Турэччыны ПА Саліх Малкачаглу 2005
77 Сьцяг Турэччыны Аб Арыф Башлук 2003
79 Сьцяг Партугаліі Аб Пэдру Мальейру 2001
84 Сьцяг Турэччыны Аб Алі Шахін Ілмаз 2004
88 Сьцяг Турэччыны Бр Ахмэт Даган Ілдырым 2006
94 Сьцяг Турэччыны Нап Эніс Дэстан 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]