Перайсьці да зьместу

Капэнгаген (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капэнгаген
Поўная назва Football Club København
Заснаваны 1 ліпеня 1992
Горад Капэнгаген, Данія
Стадыён Паркен
Умяшчальнасьць: 38 065
КіраўнікParken Sport & Entertainment[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fck.dk (дацк.) (анг.)

«Капэнга́ген» (па-дацку: København) — дацкі футбольны клюб з гораду Капэнгагену. «Капэнгаген» быў заснаваны ў 1992 годзе шляхам аб’яднаньня 15-разовага чэмпіёна краіны клюбу «Капэнгаген Больклюб» і сяміразовага чэмпіёна краіны клюбу «Больклюбэн 1903».

У сэзоне 2006—2007 гадоў клюб упершыню ў гісторыі выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Свае хатнія гульні каманда праводзіць стадыёне «Паркен», дзе таксама свае гульні праводзіць нацыянальная зборная Даніі. З моманту свайго заснаваньня «Капэнгаген» мае жорсткае саперніцтва з клюбам «Брэнбю», які месьціца ў прадмесьці сталіцы. Іхнае суперніцтва мае назоў «Новая Фірма», і гульні паміж клюбамі прыцягваюць вялікую колькасьць заўзятараў футболу[2].

Футбольны клюб «Капэнгаген», у многіх адносінах, зьяўляецца як новым клюбам, але з багатай гісторыяй, якой маецца больш чым за сто год. Клюб зьяўляецца ўнікальным, бо ёсьць першым клюбам у Скандынавіі, які прадстаўляе адразу два клюбы: «Капэнгаген Больклюб», найстарэйшы футбольны клюб у кантынэнтальнай Эўропе, які быў заснаваны ў 1876 годзе, і клюб «Больклюб 1903», які быў заснаваны ў 1903 годзе. Два капэнгагенскія клюбы аб’ядналі свае першыя каманды 1 ліпеня 1992 году, стварыўшы такім чынам новы клюб. «Капэнгаген» выкарыстаў ліцэнзію клюбу «Больклюб 1903», каб узяць удзел у Супэрлізе, у той час як «Капэнгаген Больклюб» стаў афіцыйнай рэзэрвовай камандай клюбу. З аднаўленьнем стадыёну «Паркен», які таксама зьяўляецца хатняй арэнай зборнай Даніі, новы клюб ад самага пачатку распачаў выступы на сучасным стадыёне. «Капэнгаген» адразу нацэльваўся на высокія мэты.

У гэты час клюб кіраваўся Бэні Ёгансэнам і адразу добра пачаў свае выступы. Клюб адразу ўзяў удзел у Кубку Інтэртота, зьбіўшы ў першым матчы швайцарскі «Грасгопэр» зь лікам 2:1[3]. У выніку капэнгагенскі клюб атрымаў перамогу ў сваёй групе й атрымаўшы права на ўдзел у Кубку УЭФА, дзе, аднак, саступіў у супрацьстаяньні з францускім «Асэрам». У сэзоне 1992—1993 гадоў «Капэнгаген» атрымаў перамогу ў айчыннам чэмпіянаце, на адзін пункт апярэдзіўшы «Одэнсэ» й на два — «Брэнбю», які ў выніку стаў трэцім[4]. Ад сэзону 1993—1994 гадоў у клюбе было шмат чаканьняў, але сэзон пачаўся з буйной паразы ад італьянскага «Міляну» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. «Капэнгаген» да зімовага перапынку абсталяваўся на трэцім месцы, але ўвесну клюб дагнаў лідэра чэмпіянату клюб «Сылькеборг». У перадапошнім матчы сэзону гэтыя дзьве каманды сустрэліся паміж сабой на стадыёне «Паркен». Гульня, між тым, усталявала новы рэкорд наведвальнасьці ў 26 679 чалавек[5]. «Капэнгаген» перамог у матчы зь лікам 4:1, тым самым клюб абышоў «Сылькеборг» на адзін пункт і ўварваўся н апершы радок, аднак у фінальнай гульні сэзону атрымаў паразу ад «Одэнсэ» зь лікам 3:2 і, у выніку, заняў толькі другое месца[6].

  • Уладальнікі Кубка Даніі: 10
    • 1995, 1997, 2004, 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2023, 2025
Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Харватыі Бр Домінік Котарскі Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Бразыліі Аб Габрыел Пэрэйра Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Грэцыі Аб Пантэліс Хацыдыякас Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Швэцыі Нап Віктар Клясан (капітан) 1992
8 Сьцяг Даніі ПА Магнус Матсан Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Юсуфа Мукако Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Нарвэгіі Нап Магамэд Эльюнусі Edit this on Wikidata 1994
11 Сьцяг Швэцыі Нап Ёрдан Лярсан Edit this on Wikidata 1997
13 Сьцяг Мэксыкі Аб Радрыга Ўэскас Edit this on Wikidata 2003
14 Сьцяг Даніі Нап Андрэас Карнэліюс Edit this on Wikidata 1993
15 Сьцяг Пэру Аб Маркас Лёпэс Edit this on Wikidata 1999
16 Сьцяг Бразыліі Нап Робэрт Edit this on Wikidata 2005
17 Сьцяг Партугаліі Аб Аўрэлію Бута Edit this on Wikidata 1997
18 Сьцяг Коста-Рыкі Аб Кенай Майры Edit this on Wikidata 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Японіі Аб Юнасуке Судзукі Edit this on Wikidata 2003
21 Сьцяг Даніі ПА Мадс Эміль Мадсэн Edit this on Wikidata 1998
23 Сьцяг Марока ПА Амір Рычардсан Edit this on Wikidata (ар. Фіярэнтына) 2002
24 Сьцяг Нарвэгіі Аб Біргер Мэлінг Edit this on Wikidata 1994
25 Сьцяг Даніі Аб Матыяс Ёргенсэн 1990
26 Сьцяг Нарвэгіі Нап Ліям Вэст 2007
27 Сьцяг Даніі ПА Томас Дылэйні Edit this on Wikidata 1991
29 Сьцяг Даніі ПА Ёнатан Маалем 2007
30 Сьцяг Тунісу Нап Эліяс Ашуры Edit this on Wikidata 1999
31 Сьцяг Ісьляндыі Бр Рунар Рунарсан Edit this on Wikidata 1995
36 Сьцяг Даніі ПА Вільям Клем Edit this on Wikidata 2004
38 Сьцяг Даніі ПА Олівэр Гёер Edit this on Wikidata 2007
39 Сьцяг Ісьляндыі Нап Віктар Дадасан Edit this on Wikidata 2008
61 Сьцяг Даніі Бр Оскар Буўр 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]