Перайсьці да зьместу

Алімпік Марсэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алімпік Марсэль
Поўная назва Olympique de Marseille
Заснаваны 1899
Горад Марсэль, Францыя
Стадыён Вэлядром
Умяшчальнасьць: 67 394
Прэзыдэнт Stéphane Richard[d][1]
КіраўнікФрэнк Макорт[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2025—2026 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Алімпік» (па-француску: Olympique) — францускі футбольны клюб з гораду Марсэлю. Заснаваны ў 1899 годзе. 9-разовы чэмпіён Францыі і 10-разовы ўладальнік Кубка Францыі. Клюб большую частку сваёй гісторыі правёў у найвышэйшай лізе францускага чэмпіянату. У 1993 годзе клюб стаў першым і адзіным францускім клюбам, які перамагаў у Лізе чэмпіёнаў УЭФА. У 1994 годзе «Марсэль» былі паніжаны ў клясе з-за скандалу з дагаварнымі матчамі, у клюбу адабралі чэмпіёнскі тытул, але ён усё ж такі застаўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЭФА. У 2010 годзе «Марсэль» стаў чэмпіёнам Францыі зноў пад кіраўніцтвам былога капітана клюбу Дыд’е Дэшама.

Хатні стадыён «Марсэлю» «Стад Вэлядром» мае ўмяшчальнасьць у 67 394 чалавекі, ён разьмешчаны ў паўднёвай частцы гораду. На гэтым стадыёне «Марсэль» гуляе з 1937 году[2]. «Стад Вэлядром» славіцца сваёй ажыўленай атмасфэрай. У клюбу маецца вялікая колькасьць заўзятараў, то бок клюб рэгулярна мае ў сярэднім самы высокі паказчык наведвальнасьці матчаў. Гэтак сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў «Марсэлю» за сэзон 2008—2009 гадоў склала 52 276 чалавек, што было самым высокім паказчыкам у Лізе 1[3].

«Марсэль» традыцыйна гуляў у белых кашулях і шортах зь сінімі шкарпэткамі да 1986 году. З 1986 году «Марсэль» гуляў зь белымі футболкамі, белымі шортамі й белымі шкарпэткамі, а сіні колер стаў больш сьвятлейшым за кошт маркетынгу Adidas. Цяперашняя эмблема клюбу была прынята ў 2004 годзе. Дэвіз клюбу гучыць як «Проста да мэты» (франц. Droit Au But), над эмблемай маецца залатая зорка, якая зьяўляецца сымбалем перамогі клюбу ў Лізе чэмпіёнаў. У 1997 годзе «Марсэль» быў набыты француска-швайцарскім бізнэсоўцам Рабэрам Люі-Дрэйфу.

Марсэльскі «Алімпік» у 1935 годзе

Афіцыйна, спартовы клюб «Алімпік Марсэль» быў заснаваны ў 1899 годзе Рэнэ Дзюфарэ дэ Манміралем, францускім спартовым дзеячам. Клюб утварыўся шляхам зьліцьця двух спартовых таварыстваў — «Футбольны клюб Марсэлю», ад якога быў атрыманы ў спадчыну дэвіз «Проста да мэты» (франц. «Droit Au But»), і фэхтавальнага клюбу «Меч» (франц. «L'Epee»). Статут таварыства быў прыняты на пазачарговым агульным сходзе ў жніўні 1899 году і афіцыйна зарэгістраваны прэфэктурай Марсэлю 12 сьнежня 1900 году. Аднак, на думку Андрэ Гаскара, які быў гульцом, трэнэрам каманды, і старанна вывучаў ейную гісторыю, спартовы клюб «Алімпік Марсэль» паўстаў яшчэ ў 1892 годзе.

Першапачаткова, галоўнай камандай грамадзтва лічылася каманда па рэгбі. Футбольная каманда была арганізавана толькі ў 1902 годзе. Дзякуючы лепшай арганізацыі і мацнейшаму фінансаваму становішчу футбольная каманда таварыства «Алімпік», якая гуляла на стадыёне «Ювон» (франц. Stade de Huveaune), хутка стала лідэрам футболу ў горадзе. У 1903 годзе «Алімпік» стаў пераможцам першага чэмпіянату ўзьбярэжжа (франц. Championnat du Littoral). У гэтым турніры спаборнічалі каманды з Марсэлю і ягоных прадмесьцяў. Акрамя таго, клюб упершыню прыняў удзел у чэмпіянаце Францыі.

У 1904, 1907 і 1908 гадох «Алімпік» спыняўся ў кроку ад фіналу чэмпіянату Францыі, саступаючы ў паўфінале, аднак каманда дамінавала на лякальным узроўні, 6 разоў запар з 1903 па 1908 гады клюб дамагаўся перамогаў у чэмпіянаце ўзьбярэжжа. Але з 1909 па 1914 гады гэннае першынство скаралася іншаму марсэльскаму клюбу «Стад Эльвэтык» (франц. Stade helvétique de Marseille). Акрамя таго «Эльвэтык» за гэты час нават тройчы станавіўся чэмпіёнам Францыі.

Першая сусьветная вайна амаль спыніла спартовае жыцьцё Францыі. Не зважаючы на гэта, менавіта ў гэты час зьявілася новае спаборніцтва — Кубак Францыі. У дэбютным матчы гэтага турніру «Алімпік» перамог супернікаў — клюб «Эркюль Манака» (франц. Herculis de Monaco) зь лікам 7:0. У першым пасьляваенным чэмпіянаце Францыі ў 1919 годзе каманда з Марсэлю дайшла да фіналу, дзе трывала паразу ад «Гаўру» зь лікам 1:4. Гэта было першае буйное дасягненьне клюбу ў спаборніцтвах нацыянальнага ўзроўню.

У 1920-я гады «Алімпік» стаўся клюбам нацыянальнага ўзроўню. Марыно Даляпарта, які стаў прэзыдэнтам клюбу ў 1921 годзе, стаў праводзіць палітыку куплі зорных футбалістаў, паўтараючы палітыку іншага клюбу з поўдня Францыі, які быў прызнаным лідэрам францускага футболу тых часоў — «Сэт». Перад сэзонам 1923—1924 гадоў у Парыжы былі выкуплены два гульцы — Эдуар Кру і Жан Бае, які забіў 2 галы ў гістарычным матчы 1921 году паміж зборнымі Францыі і Ангельшчыны. Акрамя Бае, у складзе каманды ў 1920-я гады выступаў яшчэ некаторы шэраг гульцоў зборнай краіны, як то Жуль Дэвакез і Жазэф Альказар.

«Алімпік» дамогся перамогі ў Кубку Францыі ў 1924 годзе, дзе ў фінальным матчы перамог клюб «Сэт» зь лікам 3:2. У 1927 і 1928 гадох клюб таксама атрымліваў перамогу ў гэтым спаборніцтве. «Алімпік» стаў першым уладальнікам гэтага трафэю з правінцыі, бо да 1924 году пераможцамі Кубка станавіліся толькі парыскія клюбы. Акрамя таго, менавіта футбалісты «Алімпіка» сталі тымі, хто ўпершыню атрымалі кубак з рук прэзыдэнта Францыі. Клюб у гэты час сташ несумнёўным лідэрам футболу свайго рэгіёну, двойчы перамагаючы ў чэмпіянаце Паўднёва-Ўсходняй Францыі (франц. Ligue du Sud-Est de football), а ў 1929 годзе стаўшы пераможцам чэмпіянату Францыі.

У пачатку 1930-х гадоў «Алімпік», як адзін з наймацнейшых клюбаў паўднёва-ўсходняй Францыі, лёгка дамогся права далучыцца да створанаму аб’яднаньню прафэсійных футбольных клюбаў. «Алімпік» атрымаў статус прафэсійнага клюбу і стаўся ўдзельнікам першага чэмпіянату Францыі сярод прафэсійных футбольных камандаў.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Хэроніма Рульлі Edit this on Wikidata 1992
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Сі-Джэй Іган-Райлі Edit this on Wikidata 2003
5 Сьцяг Аргентыны Аб Леанарда Балердзі (капітан) 1999
6 Сьцяг Нігерыі ПА Тачукву Надзі Edit this on Wikidata 2003
8 Сьцяг Альжыру ПА Імад Абдэльлі Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Альжыру Нап Амін Гуіры Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Мэйсан Грынўуд Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ітан Нўанэры Edit this on Wikidata (ар. Арсэнал) 2007
12 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Джэфры дэ Лянге Edit this on Wikidata 1998
14 Сьцяг Бразыліі Нап Ігар Пайкшан Edit this on Wikidata 2000
17 Сьцяг Габону Нап П’ер-Эмэрык Абамэянг 1989
18 Сьцяг Бэльгіі ПА Артур Вэрмээрэн Edit this on Wikidata (ар. РБ Ляйпцыг) 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг краіны або тэрыторыі ПА Жафрэ Кандагбія Edit this on Wikidata 1993
20 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Амэд Жуніёр Траарэ Edit this on Wikidata (ар. Борнмут) 2000
21 Сьцяг Марока Аб Наеф Агерд Edit this on Wikidata 1996
22 Сьцяг ЗША ПА Тымаці Ўэа Edit this on Wikidata (ар. Ювэнтус) 2000
23 Сьцяг Даніі ПА П’ер Гёйб’ерг 1995
26 Сьцяг Марока ПА Біляль Надыр Edit this on Wikidata 2003
27 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кінтэн Тымбэр Edit this on Wikidata 2001
28 Сьцяг Францыі Аб Бэнжамэн Павар (ар. Інтэр) 1996
32 Сьцяг Аргентыны Аб Факунда Мэдына Edit this on Wikidata (ар. Лянс) 1999
33 Сьцяг Італіі Аб Эмэрсан Палміеры 1994
40 Сьцяг Бэльгіі Бр Ельле Ван Нэк Edit this on Wikidata 2004
92 Сьцяг Францыі Бр Тэо Вэрмо 1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]