Перайсьці да зьместу

Чыра Імобіле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чыра Імобіле
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лютага 1990(1990-02-20)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 182 см[4]
Вага 85 кг[5]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Парыж
Нумар 36
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2012 Ювэнтус 3 (0)
2010—2011 Сіена[d] 4 (1)
2011 Грасэта[d] 16 (1)
2011—2012 Пэскара 37 (28)
2012—2013 Джэноа 33 (5)
2013—2014 Тарына 33 (22)
2014—2015 Барусія Дортмунд 24 (3)
2015—2016 Сэвільля 8 (2)
2016 Тарына 14 (5)
2016—2024 Ляцыё 270 (169)
2024—2025 Бэшыкташ 30 (15)
2025—2026 Балёньня 6 (0)
2026—4 Парыж 0 (0)
Зборныя
2009—2010 Італія (да 20)[d] 6 (0)
2009—2013 Італія (да 21)[d] 16 (8)
2014—2023 Італія 57 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 студзеня 2026.

Чы́ра Імо́біле (па-італьянску: Ciro Immobile; нар. 20 лютага 1990 году, Торэ-Анунцыята, Нэапаль, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік францускага клюбу «Парыж» і нацыянальнай зборнай Італіі. Пачаў сваю кар’еру ў італьянскім клюбе «Ювэнтус», за які правёў толькі тры афіцыйныя матчы, у сэзоне 2013/2014 стаў найлепшым бамбардырам Сэрыі А, у выніку чаго быў уключаны ў склад зборнай Італіі на чэмпіянат сьвету.

Чыра Імобіле ў чэрвені 2008 году перайшоў у турынскі «Ювэнтус» з клюбу італьянскай Сэрыі B «Сарэнта». Спачатку ён патрапіў у юнацкую каманду, але неўзабаве быў пераведзены ў прымавэру турынскага клюбу, дзе склаў атакавалую зьвязку зь іншым маладым гульцом Аюбам Даўдам. Дзякуючы гэтаму ў 2009 годзе прымавэра «Ювэнтуса» выйграла Кубак Віярэджа — прэстыжны турнір сярод моладзевых каманд[6]. Імобіле стаў адкрыцьцём турніру, забіўшы 5 мячоў, два зь якіх у фінале ў браму маладзёжкі «Сампдорыі».

14 сакавіка 2009 году Імобіле дэбютаваў у Сэрыі А, замяніўшы на 89 хвіліне легендарнага Алесандра Дэль П’ера, у матчы супраць «Балёньні», у тым жа матчы дэбютаваў яго сябар Аюб Даўд, выйдучы на хвіліну раней. 25 лістапада 2009 году адбыўся дэбют Чыра ў эўракубкавых сустрэчах. У другім тайме, у гульні супраць францускага «Бардо», ён ізноў замяніў Алесандра Дэль П’ера.

У лютым 2010 году ён другі раз запар выйграў з прымавэрай Кубак Віярэджа[7]. Імобіле стаў лепшым бамбардзірам турніру, забіўшы 10 разоў. У фінале супраць «Эмпалі» Чыра аформіў хет-трык, а матч завяршыўся з рахункам 4:2 на карысьць турынцаў.

Выступленьне ў Сэрыі B

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З прычыны моцнай канкурэнцыі ў лініі нападу «Ювэнтусу», Імобіле некалькі сэзонаў правёў у розных клюбах Сэрыі B для таго, каб набрацца вопыту.

Улетку 2010 году Чыра быў аддадзены ў арэнду «Сіене» разам з Люком Маранэ[8]. Першы гол у Сэрыі В ён забіў 20 лістапада 2011 году ў матчы «Партагруара» — «Сіена» (1:4). Гэты гол стаў адзіным, забітым за «Сіену» падчас арэнды.

24 студзеня 2011 году перайшоў на правах арэнды ў «Грасэта», у футболцы якога 16 раз выходзіў на поле і адзначыўся толькі адным забітым мячом.

15 ліпеня 2011 году Імобіле перайшоў у «Пэскару» на правах гадавой арэнды[9]. На гэты раз Чыра праявіў свае бамбардзірскія здольнасьці: ён згуляў 37 матчаў і забіў у іх 28 галоў, і дапамог камандзе падняцца ў Сэрыю А, стаўшы пры гэтым найлепшым бамбарзірам Сэрыі В.

18 чэрвеня 2012 году «Ювэнтус» прадаў палову праў на Імобіле «Джэноа»[10]. За гэты клюб Чыра правёў першы паўнавартасны сэзон у Сэрыі А, згуляўшы 33 матчы, у якіх ён забіў 5 галоў.

Улетку 2013 году нападнік перайшоў у клюб «Тарына», які выкупіў правы на футбаліста ў «Джэноа». У новым клюбе нападнік па выніках сэзону 2013/14 стаў найлепшым бамбардзірам Сэрыі А, забіўшы 22 галы.

«Барусія» Дортмунд

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

2 чэрвеня 2014 году Імобіле перайшоў у «Барусію» (Дортмунд), падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[11]. Трансфэр Імобіле абыйшоўся «Барусіі ў 19 млн эўра (гэту суму пароўну падзялілі паміж сабой клюбы «Ювэнтус» і «Тарына», якія валодалі правамі на футбаліста), а зарплата — 2 млн эўра ў год[12]. Чыра Імобіле стаў адной з самых дарагіх пакупак у гісторыі клюбу, што было выклікана сыходам Робэрта Левандоўскага ў «Баварыю».

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Імобіле дэбютаваў за юнацкую зборную Італіі да 19 гадоў у 2008 годзе ў матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату Эўропы 2009, але яго каманда ў выніку ня трапіла на турнір. 25 сакавіка 2009 году Чыра згуляў свой першы матч за моладзевую зборную Італіі да 21 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Аўстрыі. За моладзевую зборную Чыра паказаў бліскучую гульню, забіваючы ледзь не ў кожным матчы: 10 галоў за 14 матчаў. За нацыянальную зборную Імобіле дэбютаваў 6 сакавіка 2014 году ў таварыскім матчы супраць каманды Гішпаніі (0:1). Першыя галы (хет-трык) за зборную забіў 9 чэрвеня 2014 году супраць каманды «Флумінэнсэ»[13]. 14 чэрвеня дэбютаваў за зборную Італіі на Чэмпіянаце сьвету ў гульні са зборнай Ангельшчыны, дзе прадэманстраваў яскравую і актыўную гульню.

«Барусія»:

«Ляцыё»:

«Бэшыкташ»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]