Баер Левэркузэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баер
Поўная назва Bayer 04 Leverkusen Fußball GmbH
Заснаваны 1904
Горад Левэркузэн, Нямеччына
Стадыён БайАрэна
Умяшчальнасьць: 30 210
Прэзыдэнт Фэрнанда Кара[d]
Кіраўнік Bayer[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bayer04.de (ням.)​ (анг.)

«Ба́ер 04 Левэрку́зэн» (па-нямецку: Bayer 04 Leverkusen) ― прафэсійны футбольны клюб зь Нямечыны, што гуляе ў Бундэсьлізе. Прадстаўляе горад Левэркузэн зь зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовую сыстэму «Баер» уваходзяць атлетычны, гімнастычны і баскетбольны клюбы. Клюб ніколі не станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны, але з 1996 году пяць разоў фінішаваў другім (1997, 1999, 2000 і 2002, 2011).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 ліпеня 1904 году ― заснаваны як TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen (спартовы клюб)
  • 31 траўня 1907 году ― заснаваны футбольны клюб
  • 1923 год ― перайменаваны ў FV 1904 Leverkusen
  • 1928 год ― аб’яднаны з Box-Verein Wiesdorf пад назовам SV 04 Leverkusen
  • 1935 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1938 год ― аб’яднаны з TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen пад назовам BSG 04 Leverkusen
  • 1943 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1945 год ― перайменаваны ў SV 04 Leverkusen
  • 1948 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1974 год ― аб’яднаны з TuS 04 Leverkusen пад назовам TSV Bayer 04 Leverkusen

1903—1963[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя «Баеру» вядзе адлік з 27 лістапада 1903 году, калі 170 працоўнікаў групы «Bayer» адправілі ліст кіраўніцтву кампаніі з прапановай стварыць уласны спартовы клюб. 15 чэрвеня 1904 году кампанія пагадзілася падтрымаць ініцыятыву, і 1 ліпеня 1904 году быў створаны клюб гімнастыкі, які атрымаў назву «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen». 31 траўня 1907 году быў створаны асобны футбольны дэпартамэнт. Але ў «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen» існавала сур’ёзная варожасьць паміж гімнастамі і спартоўцамі іншых відаў спорту.

Хатні матч 1955 году на старым стадыёне клюбу.

Варожасьць спрыяла таму, што 8 чэрвеня 1928 году футбалісты і шэраг іншых спартовых дэпартамэнтаў выйшлі з таварыства, стварыўшы спартовую асацыяцыю «SV Bayer 04 Leverkusen». У канцы 1920-х і на пачатку 1930-х гадоў «Баер» выступаў толькі ў трэцяй i чацьвертай лігах, пакуль яны ня здолелі ў 1936 годзе выйсьці ў другую заходнюю лігу.

У сэзоне 1950—1951 гадоў «Баер» перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе і выйшаў у вышэйшую лігу. У сэзоне 1951—1952 гадоў «Баер» упершыню ўдзельнічаў у вышэйшай нямецкай заходняй Обэрлізе, дзе адразу ж заняў шостае месца. Найлепшым вынікам сталася трэцяе месца ў сэзоне 1954—1955 гадоў. У сэзоне 1955—1956 гадоў «Баер» заняў 15 месца і вылецеў у Першую аматарскую лігу. У сэзоне 1961—1962 гадоў «Баер» зноўку перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе і вярнуўся ў вышэйшую лігу. У сэзоне 1962—1963 гадоў «Баер» вярнуўся ў вышэйшую нямецкую заходнюю Обэрлігу і заняў 9 месца.

Па стварэньні Бундэсьлігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты быў апошні сэзон Обэрлігі, якую ужо ў наступным сэзоне замяніла Бундэсьліга. Улічваючы пасярэднія вынікі клюбу, «Баер» быў адпраўлены ў рэгіянальную лігу, які стаў другім дывізіёнам заходненямецкага першынства. Дружына спаборнічала там цягам наступных некалькіх сэзонаў. У 1968 годзе, здабыўшы перамогу ў сваёй зоне лігі, «Баер» ня здолеў прасунуцца праз раўнд плэй-оф у найвышэйшы дывізіён. У 1973 годзе клюб страціў месца ў лізе, але хутка вярнуўся да выступаў у другім дывізіёне. Ужо праз некалькі гадоў клюб забясьпечыў сабе месца ў Бундэсьлізе. Дэбютаваў клюб у новым для сябе розыгрышы ў сэзоне 1979—1980 гадоў.

Ульф Кірстэн тройчы быў найлепшым бамбардзірам Бундэсьлігі.

Да сярэдзіны 1980-х гадоў «Баер» прабіўся ў верхнюю палову турнірнай табліцы і замацаваўся там да канца дзесяцігодзьдзя. Менавіта ў гэты час, то бок у 1984 годзе, дзьве часткі клюбу, якія разышліся былі больш за паўстагодзьдзя таму, зноў аб’ядналіся ў адзіны клюб, які сваімі колерамі зрабіў чырвоны і белы. У дадатак да гэтага «Баер» здабыў свой першы Кубка УЭФА. У фінальным двубоі немцы саступілі «Эспанёлу» зь лікам 0:3, але ў матчы ў адказ перамог з тым жа лікам. Лёс быў вырашаны ў сэрыі пэнальці, дзе левэркузэнцы былі мацней за гішпанцаў[1][2].

Па аб’яднаньні Нямеччыны ў 1990 годзе руплівы кіраўнік каманды Райнэр Кальмунд прыдбаў да клюбу шэраг усходненямецкіх гульцоў, як то Ульфа Кірстэна, Андрэаса Тома і Енса Мэльцыга, якія згулялі важную ролю ў далейшых посьпехах клюбу. Акрамя гэтага, Кальмунд пільна сачыў за бразыльскімі талентамі. Гэтак у клюбе зьявіліся Жаржыньню і Паўлу Сэржыю. Клюб таксама склаў працоўныя дамовы з вэтэранам Бэрндам Шустэрам і гульцом нацыяальнай зборнай Нямеччыны Рудзі Фёлера.

Наступны свой тытул клюб здабыў у 1993 годзе, перамогшы зь лікам 1:0 у фінале Кубку Нямеччыны «Гэрту»[3]. У наступным сэзоне «Баер» рэпрэзэнтаваў новую трэцюю форму, якая ўлачала кашулі з чырвона-чорнымі палосамі. З тых часоў клюб гэтую форму выкарыстоўвае ўва ўсіх хатніх матчах. У сэзоне 1995—1996 гадоў «Баер» нечакана пагоршыў вынікі і, нават, змагаўся ў захаваньне месца ў элітным дывізіёне. Па запрашэньні новага галоўнага трэнэра Крыстафа Даўма, сытуацыя выправілася, і ўжо ў наступным сэзоне левэркузэнскі клюб быў другім у лізе. У наступныя гады дружына ўзмацнілася шэрагам бразыльскіх гульцоў. Гэтак да шыхтаў каманды далучыліся Лусію, Эмэрсан ды Зэ Рабэрту. У 1999 годзе з «Кайзэрсьляўтэрну» прыяднаўся да каманды Міхаэль Баляк, які стаў сапраўдным лідэрам каманды.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Фінляндыі Бр Лукаш Градэцкі (капітан) 1989
2 Сьцяг Харватыі Аб Ёсіп Станішыч (ар. Баварыя) 2000
3 Сьцяг Эквадора Аб П’ера Інкап’е 2002
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Ёнатан Та 1996
6 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Адылён Касуну 2001
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Ёнас Гофман 1992
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Робэрт Андрых 1994
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Борха Іглесіяс (ар. Бэтыс) 1993
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Флёрыян Вірц 2003
12 Сьцяг Буркіна-Фасо Аб Эдмон Тапсаба 1999
13 Сьцяг Бразыліі Аб Артур 2003
14 Сьцяг Чэхіі Нап Патрык Шык 1996
17 Сьцяг Чэхіі Бр Мацей Коварж 2000
18 Сьцяг Бэльгіі ПА Ноа Мбамба 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нігерыі Нап Натан Тэла 1999
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Алекс Грымальда 1995
21 Сьцяг Марока Нап Амін Адлі 2000
22 Сьцяг Нігерыі Нап Віктар Баніфэйс 2000
23 Сьцяг Чэхіі Нап Адам Гложак 2002
24 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Тымаці Фосу-Мэнса 1998
25 Сьцяг Аргентыны ПА Эсэк’ель Палясіяс 1998
30 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джэрэмі Фрымпонг 2000
31 Сьцяг Бэльгіі Аб Мадзі Манамэ 2006
32 Сьцяг Калюмбіі ПА Густава Пуэрта 2003
34 Сьцяг Швайцарыі ПА Граніт Джака 1992
36 Сьцяг Нямеччыны Бр Нікляс Лёмб 1993
47 Сьцяг Марока ПА Айман Аўрыр 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]