Перайсьці да зьместу

Ляцыё Рым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляцыё
Поўная назва Società Sportiva Lazio S.p.A.
Заснаваны 9 студзеня 1900
Горад Рым, Італія
Стадыён Стадыё Алімпіка
Умяшчальнасьць: 70 634
Прэзыдэнт Кляўдыё Лятыта[d]
КіраўнікКляўдыё Лятыта[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2024—2025 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sslazio.it (італ.) (анг.)

«Ля́цыё» (па-італьянску: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Рыму. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), шасьціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА (1999) і Супэркубка УЭФА (1999).

Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Сэрыі A. Клюб меў першы буйны посьпех у 1958 годзе, калі перамог у Кубку лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой першы тытул Сэрыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым пасьпяховым пэрыядам у гісторыі «Ляцыё», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Супэркубку УЭФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі й дасягнулі фіналу Кубка УЭФА ў 1998 годзе.

«Ляцыё» традыцыйна мае блакітныя кашулі й шорты зь белымі шкарпэткамі. Іхны стадыён «Стадыё Алімпіка» мае ўмяшчальнасьць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Ляцыё» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клюбамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаяньне вядзецца з 1929 году[2].

Клюб «Ляцыё» зьяўляецца спартовым клюбам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартовых дысцыплінаў у агульнай складанасьці, больш чым любое іншае спартовае аб’яднаньне ў сьвеце[3].

Дошка ў памяць стварэньня «Ляцыё» на плошчы Свабоды ў Рыме

Спартовая арганізацыя «Società Podistica Lazio» была заснавана 9 студзеня 1900 году ў раёне Прато ў Рыме былым вайскоўцам Люіджы Біджарэльлі[4]. «Ляцыё» ёсьць першай футбольнай камандай з Рыму, якая пачала ўдзельнічаць у розыгрышу лігі ў 1912 годзе, як толькі Італьянская фэдэрацыя футболу стала арганізоўваць чэмпіянаты ў цэнтры й на поўдні Італіі. Клюб у першыя гады існаваньня лігі выходзіў у фінал плей-оф нацыянальнага чэмпіянату тры разы, але гэтак ніводнага разу не атрымліваў перамогу, прайграўшы ў 1913 годзе клюбу «Пра Вэрчэльлі», у 1914 годзе — «Касале», а ў 1923 годзе — «Джэноа».

У 1927 годзе клюб быў адзінай буйной рымскай камандай, якая супраціўляўся спробам фашысцкага рэжыму на аб’яднаньне ўсіх клюбаў гораду ў адзіну каманду «Рома». Клюб гуляў у першым сэзоне Сэрыі А, якая была арганізаваная ў 1929 годзе, на чале зь легендарным італьянскім нападнікам Сыльвіё Піёляй[5]. Найвышэйшая выніковай пазыцыя клюбу ў даваенныя часы ёсьць другое месца ў 1937 годзе.

У 1950-я гады клюб займаў пазыцыі ў сярэдзіне ці верхняй палове выніковай табліцы, а таксама атрымаў перамогу ў Кубку Італіі 1958 году. «Ляцыё» ўпершыню вылецела з найвышэйшага дывізіёну італьянскага чэмпіянату ў 1961 годзе ў Сэрыю Б, але вярнулася ў найвышэйшы дывізіён праз два гады. Пасьля шэрагу фінішаў у сярэдзіне табліцы, клюб зноўку атрымаў паніжэньне ў клясе ў сэзоне 1970—1971 гадоў[6]. Вярнуўшыся ў Сэрыю А ў сэзоне 1972—1973 гадоў, «Ляцыё» адразу ж нечакана сталася адным з прэтэндэнтаў на скудэта, разам зь «Мілянам» і «Ювэнтусам», толькі параза ў апошні дзень чэмпіянату не дазволіла камандзе заняць першае месца. У тыя часы за клюб гулялі такія гульцы, як то капітан Джузэпэ Ўілсан, а таксама паўабаронцы Лючана Рэ Чэконі й Марыё Фрусталюпі й нападнік Джорджа Чынальля. Пасаду галоўнага трэнэра займаў Тамаза Маэстрэльлі[7].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Францыі Аб Самюэль Жыго Edit this on Wikidata 1993
3 Сьцяг Італіі Аб Люка Пэлегрыні Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Патрык Edit this on Wikidata 1993
6 Сьцяг Італіі ПА Нікалё Равэльля Edit this on Wikidata 2001
7 Сьцяг Нігерыі ПА Фісаё Дэле-Башыру Edit this on Wikidata 2001
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Пэдра 1987
10 Сьцяг Італіі Нап Матыя Дзаканьні (капітан) 1995
13 Сьцяг Італіі Аб Алесіё Раманьёлі Edit this on Wikidata 1995
14 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Тыджані Носьлін Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Партугаліі Аб Нуну Таварыш Edit this on Wikidata 2000
18 Сьцяг Даніі Нап Густаў Ісаксэн Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Буляй Дыя Edit this on Wikidata (ар. Салернітана) 1996
20 Сьцяг Сэрбіі Нап Пэтар Раткаў Edit this on Wikidata 2003
21 Сьцяг Марока ПА Рэда Бэляан Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Італіі Нап Матэо Канчэліеры Edit this on Wikidata 2002
23 Сьцяг Альбаніі Аб Эльсэід Хюсай Edit this on Wikidata 1994
24 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кенэт Тэйлар Edit this on Wikidata 2002
25 Сьцяг Даніі Аб Олівэр Проўстгар Edit this on Wikidata 2003
26 Сьцяг Харватыі ПА Тома Башыч Edit this on Wikidata 1996
27 Сьцяг Італіі ПА Даніель Мальдыні Edit this on Wikidata (ар. Аталянта) 2001
28 Сьцяг Польшчы ПА Адрыян Пшыборак Edit this on Wikidata 2007
29 Сьцяг Італіі Аб Мануэль Ляцары Edit this on Wikidata 1993
32 Сьцяг Італіі ПА Данілё Катальдзі Edit this on Wikidata 1994
34 Сьцяг Гішпаніі Аб Марыё Хіля Edit this on Wikidata 2000
40 Сьцяг Італіі Бр Эдаарда Мота Edit this on Wikidata 2005
55 Сьцяг Італіі Бр Алесіё Фурлянэта Edit this on Wikidata 2002
77 Сьцяг Чарнагорыі Аб Адам Марушыч Edit this on Wikidata 1992
94 Сьцяг Італіі Бр Іван Провэдэль Edit this on Wikidata 1994
  1. «Stadio Olimpico». uefa.com
  2. «Il Derby della Capitale». cbc.ca
  3. «La Storia». S.S. Lazio
  4. «Club info». S.S. Lazio
  5. «Silvio Piola». cronologia.leonardo.it
  6. «Italy 1970/71». RSSSF.
  7. «La Lazio di Re Cecconi»(недаступная спасылка). Vecchiasignora.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]