Ёзуа Кіміх
| Ёзуа Кіміх | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 лютага 1995[1] (31 год) | |
| Рост | 177 см[3] | |
| Вага | 75 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца, абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Баварыя | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2015 | РБ Ляйпцыг | 53 (3) |
| 2015— | Баварыя | 317 (31) |
| Зборныя | ||
| 2014—2015 | Нямеччына (да 21)[d] | 14 (2) |
| 2016— | Нямеччына | 106 (10) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ёзуа Ва́льтэр Кі́міх (па-нямецку: Joshua Walter Kimmich; нар. 8 лютага 1995 году) — нямецкі футбаліст, абаронца мюнхэнскай «Баварыі» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Шырока вядомы праз сваю ўнівэрсальнасьць, добрыя перадачы і стрэлы па браме, накіраванасьць на барацьбу і спартовую агрэсію[4][5][6]. Яго часта параўноўваюць з былым капітанам мюнхэнскай «Баварыі» Філіпам Лямам, пераемнікам якога гулец час ад часу лічыцца[7][8]. У сезоне 2019—2020 гадоў стаў уладальнікам трэблу ў складзе «Баварыі», то бок пераможцам Ліга чэмпіёнаў, Бундэсьлігі і Кубак Нямеччыны, і быў улучаны ў сымбалічную зборную году УЭФА[9].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кіміх ёсьць выхаванцам моладзевай акадэміі «Штутгарту». У ліпені 2013 году гулец перайшоў у табар «РБ Ляйпцыгу», склаўшы ўгоду на 2 гады. На той час ляйпцыскі клюб значыўся ў трэцім нямецкім дывізіёне, у рамках якога ён дэбютаваў 28 верасьня таго ж году, выйшаўшы на зьмену ў матчы супраць «Унтэргахінгу» (2:2). Свой першы гол малады футбаліст забіў праз два месяцы 30 лістапада, улучыўшы мяч у браму «Заарбрукену» і дапамогшы клюбу выгуляць супернікаў зь лікам 3:2[10]. Сэзон Кіміх скончыў трывалым гульцом асноўнага складу, а клюб прасунуўся ў Бундэсьлігу 2[11]. Наступны сэзон склаўся дзеля гульца ня менш блага, чымсьці папярэдні, бо спартовец згуляў 29 матчаў за клюб, які, аднак, фінішаваў у некалькіх кроках ад падвышэньня.
Выдатная гульня маладога таленту была запрыкмечаная кіраўнікамі «Баварыі», якая склала з гульцом пагадненьне на пачатку 2015 году. Паводле ўмоваў баварскі клюб выдаткаваў 7 млн эўра за набыцьцё паўабаронцы, але амаль усе грошы атрымаў «Штутгарт», як клюб, які выхаваў спартоўца[12]. Дэбют Кіміха адбыўся 9 жніўня ў матчы першага раўнду Кубка Нямеччыны супраць «Нётынгена». Толькі празь месяц тагачасны трэнэр мюнхэнцаў Пэп Гвардыёля даў магчымасьць гульцю дэбютаваць у матчы Бундэсьлігі, то бок Кіміх зьявіўся на полі ў канчатку сустрэчы з «Аўгсбургам»[13]. Праз чатыры дні Кіміх дэбютаваў у гасьцявым матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Алімпіякоса», і праз тры дні ён упершыню выйшаў у старце ў Бундэсьлізе, згуляўшы 90 хвілінаў матчу супраць «Дармштату-98» (3:0)[14][15]. У выніку па сканчэньні сэзону гулец зьявіўся на полі ў 23 сустрэчах. У наступным гульнявы час футбаліста толькі павялічыўся і ён стаў трывалым гульцом асноўнага складу «Баварыі».

9 верасьня 2016 году ён загнаў свой першы гол за «Баварыю» ў матчы Бундэсьлігі супраць «Шальке-04» у гасьцёх, які завяршыўся перамогай зь лікам 2:0[16]. Праз чатыры дні футбаліст адзначыўся сваімі першымі двума галамі ў Лізе чэмпіёнаў, дапамогшы адолець расейскі «Растоў» зь лікам 5:0[17]. Па заканчэньні кар’еры Філіпа Ляма Кіміх заняў ягоную пазыцыю і на сталай аснове стаў правым абаронцам[18]. 16 верасьня 2017 году ён аддаў тры галявыя перадачы Томасу Мюлеру, Ар’ену Робэну і Робэрту Левандоўскаму, якія прывялі да перамогі над «Майнцам» зь лікам 4:0[19]. Яму ўдалося правесьці па голу ў першым, гэтак і ў другім матчах паўфіналу Лігі чэмпіёнаў 2017—2018 гадоў, чым дапамогу баварцам выбіць з турніру мадрыдзкі «Рэал»[20][21]. 9 лютага 2019 году Кіміх згуляў свой 100-ы матч у лізе ў кашулі «Баварыі» ў матчы супраць «Шальке-04»[22]. У тым сэзоне абаронца зьявіўся на полі ўва ўсіх 34-х матчах лігі. 23 жніўня 2020 году немец зрабіў важную галявую перадачу на Кінгсьлі Камана ў фінале Лігі чэмпіёнаў, чым забясьпечыў перамогу свайму клюбу[23]. Кіміх пачаў сэзон 2020—2021 гадоў, атрымаўшы кашулю з нумарам 6, пасьля таго як Тыяга Алькантара сышоў у «Лівэрпул»[24]. У дадатак, футбаліст быў пераведзены галоўным трэнэрам Гансі Флікам на пазыцыю абарончага паўабаронцы[25]. 23 жніўня 2021 году Кіміх падпісаў новы кантракт з «Баварыяй», які падоўжыў супрацу з камандай да 2025 году[26]. 24 студзеня 2023 году ён улучыў мяч у браму «Кёльну» з адлегласьці ў 25 метраў, ураўнаўшы лік 1:1 на 90-й хвіліне[27]. 28 кастрычніка 2023 году ён атрымаў сваю першую чырвоную картку ў прафэсійнай кар’еры. У другой палове сэзону 2023—2024 гадоў ён гуляў на пазыцыі правага абаронцы пад кіраўніцтвам трэнэра Томаса Тухэля[28].
13 сакавіка 2025 году Кіміх падоўжыў свой кантракт з «Баварыяй» да 2029 году[29]. А пазьней у тым жа годзе, то бок 4 лістапада, ён згуляў у сваім 100-м матчы Лігі чэмпіёнаў, зьявіўшыся ў выяздным матчы супраць «Пары Сэн-Жэрмэн»[30].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
17 траўня 2016 году Кіміх быў улучаны ў папярэдні склад зборнай Нямеччыны на чэмпіянат Эўропы 2016 году[31]. 29 траўня ён дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Славаччыны, які ягоная каманда прагуляла зь лікам 3:1[32]. 31 траўня было пацьверджана, што Кіміх трапіць у фінальны сьпіс да эўрапейскага першынства[33]. 21 чэрвеня ён зьявіўся ў стартавым складзе зборнай у фінальным матчы групы C супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі, замяніўшы Бэнэдыкта Гёвэдэса на пазыцыі правага абаронцы[34]. Кіміх заставаўся галоўным правым абаронцам зборнай, якая дакрочыла да паўфіналу, і быў улучаны ў сымбалічную зборную турніру[35].
4 верасьня 2016 году спартовец правёў свой дэбютны гол за зборную ў пераможным матчы супраць зборнай Нарвэгіі падчас кваліфікацыі на чэмпіянат сьвету 2018 году[36]. У 2017 годзе з камандай выступаў у Кубку канфэдэрацыяў, а праз год згуляў на чэмпіянаце сьвету. 19 траўня 2021 году быў абраны ў склад зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году[37]. Гэтак жа футбаліста запрасілі да шыхтаў каманды на чэмпіянат сьвету 2022 году і чэмпіянат Эўропы 2024 году. У верасьні 2024 году быў прызначаны капітанам зборнай[38]. 4 чэрвеня 2025 году Кіміх згуляў свой 100-ы матч за зборную ў матчы супраць зборнай Партугаліі ў Лізе нацыяў 2024—2025 гадоў, у якім ён аддаў галявую перадачу Флёрыяну Вірцу[39][40].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2025
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2016, 2019, 2020
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2016, 2017, 2018, 2020, 2021, 2022, 2025
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2020
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2020
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Joshua Kimmich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/joshua-kimmich/profil/spieler/161056
- 1 2 https://fcbayern.com/us/teams/professionals/joshua-kimmich
- ↑ «Sport Match — Xavi praises Kimmich: „The perfect player for FC Barcelona!“». Sportmatch.
- ↑ «„Phenomenal!“ - Mourinho showered Bayern star Kimmich with praise». LigaLIVE.
- ↑ «Guardiola full of praise for „serious player“ Kimmich». Bundesliga.
- ↑ «Bayern Munich legend Paul Breitner on Joshua Kimmich as the next Philipp Lahm, Thomas Müller and Thiago Alacantara». Bundesliga.
- ↑ «How Bayern's Joshua Kimmich became the new Philipp Lahm». The Guardian.
- ↑ UEFA.com fans’ Team of the Year 2020 revealed. UEFA (20.01.2021).
- ↑ «1. FC Saarbrücken — RB Leipzig». MDR.
- ↑ «Joshua Kimmich». Kicker.
- ↑ «FC Bayern verpflichtet Joshua Kimmich». Süddeutsche Zeitung.
- ↑ «Douglas Costa anchors Bayern's comeback win over Augsburg». ESPN.
- ↑ «Müller double helps Bayern prevail at Olympiacos». UEFA.
- ↑ «Pep Guardiola 'very pleased' with Bayern's win over Darmstadt». ESPN.
- ↑ FC Schalke 04 0–2 Bayern Munich. BBC Sport (09.09.2016). Архіўная копія ад 16.07.2018 г.
- ↑ Bayern Munich 5–0 FC Rostov. BBC (13.09.2016). Архіўная копія ад 17.07.2018 г.
- ↑ Pearson, Matt (09.12.2017) Opinion: Kimmich is the world’s best right back. DW.
- ↑ Bay Munich 4 – 0 Mainz – Match Report & Highlights. Sky Sports. Архіўная копія ад 04.08.2019 г.
- ↑ Glendenning, Barry. Bayern Munich 1–2 Real Madrid: Champions League semi-final first leg – as it happened // The Guardian, 25.04.2018 г. Архіўная копія ад 15.09.2018 г.
- ↑ Murray, Scott. Real Madrid 2–2 Bayern Munich (agg: 4–3): Champions League semi-final – as it happened // The Guardian, 05.2018 г. Архіўная копія ад 01.10.2018 г.
- ↑ Robert Lewandowski scores milestone goal as Bayern Munich climb back up to second with Schalke win // Bundesliga, 09.02.2019 г. Архіўная копія ад 06.08.2020 г.
- ↑ Hytner, David. Bayern Munich win Champions League as Kingsley Coman header sinks PSG // The Guardian, 23.08.2020 г. Архіўная копія ад 20.09.2020 г.
- ↑ Joshua Kimmich changes from 32 to 6. fcbayern.com (18.09.2020). Архіўная копія ад 25.09.2020 г.
- ↑ Joshua Kimmich: What is the Bayern Munich and Germany star's best position?. Bundesliga (13.06.2021).
- ↑ Bayern Munich star Kimmich signs new four-year contract at Allianz Arena. Goal (23.08.2021).
- ↑ Mosthaf, Philipp (24.01.2023) FC Bayern München spielt unentschieden Gegen den 1. FC Köln: Joshua Kimmich verhindert FC-Sieg mit Hammer-Tor. eurosport.de.
- ↑ Will Kimmich remain at right-back for Bayern for the rest of the season?. OneFootball (12.03.2024).
- ↑ FC Bayern and Joshua Kimmich extend until 2029. FC Bayern München (13.03.2025).
- ↑ Who has played 100 Champions League games? Joshua Kimmich latest player to reach century. UEFA (04.11.2025).
- ↑ Bastian Schweinsteiger included in Germany's provisional Euro 2016 squad // The Guardian, 17.05.2016 г. Архіўная копія ад 05.07.2019 г.
- ↑ Slovakia stun green Germany in storm-hit friendly // 29.05.2016 г.
- ↑ Löw streicht Bellarabi, Brandt, Reus und Rudy // Deutscher Fußball-Bund, 31.05.2016 г.
- ↑ #360view: Joshua Kimmich performance at right-back may have solved an ongoing problem for Germany // 21.06.2016 г.
- ↑ UEFA EURO 2016 Team of the Tournament revealed // 11.07.2016 г.
- ↑ Muller nets brace as Germany ease past Norway // 04.09.2016 г.
- ↑ EM-Kader offiziell: Löw beruft Müller, Hummels und Volland. Kicker.
- ↑ Team-Ticker: Kimmich neuer Kapitän // dfb.de, 02.09.2024 г.
- ↑ Joshua Kimmich steht vor seinem 100. Länderspiel für Deutschland // 04.06.2025 г.
- ↑ Germany vs Portugal. uefa.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Баварыя Мюнхэн — цяперашні склад |
|---|
|
1 Ноер · 2 Юпамэкано · 3 Кім · 4 Та · 6 Кіміх · 7 Гнабры · 8 Гарэцка · 9 Кейн · 10 Мусіяла · 11 Джэксан · 14 Дыяс · 17 Алісэ · 19 Дэйвіс · 20 Бішаф · 21 Іта · 22 Герэйру · 26 Ульрайх · 27 Ляймэр · 39 Ндыяй · 40 Урбіг · 42 Карл · 44 Станішыч · 45 Паўлавіч · 48 Клянац · Трэнэр: Кампані |