Перайсьці да зьместу

Гент (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гент
Поўная назва Koninklijke Atletiek Associatie Gent
Заснаваны 1864
Горад Гент, Бэльгія
Стадыён Гэлямка Арэна
Умяшчальнасьць: 20 000
Прэзыдэнт Іван Дэ Вітэ[d]
КіраўнікІван Дэ Вітэ[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2024—2025 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
kaagent.be (нід.) (анг.) (фр.)

«Гент» (па-нідэрляндзку: Gent) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Генту. Заснаваны ў 1864 годзе першапачаткова як лёгкаатлетычны клюб з сэкцыяй па хакеі на траве. Футбольная сэкцыя зьявілася ў 1900 годзе. Чэмпіён Бэльгіі і трохразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Гэлямка Арэна, на якім гуляе з 2013 году. Да гэтага амаль 100 гадоў хатняй пляцоўкай быў стадыён імя Жуля Атэна. Традыцыйныя колеры «Генту» — сіні і белы. Сучасная назва на нідэрляндзкай мове была прынятая ў 1971 годзе, да гэтага афіцыйным назовам быў «Гантуаз» на францускай мове. У франкамоўнай частцы Бэльгіі дасюль выкарыстоўваецца былы францускі назоў. Мянушка клюбу Бафала ўзыходзіць да візыту Біфала Біла і ягонага цырка Дзікага Захаду ў Гент на пачатку XX стагоддзе[2].

Лягатып клюбу ў 1914 годзе.

Клюб быў закладзены ў 1864 годзе як гімнастычнае таварыства Генту (франц. Société Gymnastique la Gantoise) з мэтай прасоўваньня гімнастыкі. Некаторыя філіі таварыства хутка сталі незалежнымі, а ў 1891 годзе каманда аб’ядналася з атлетычнай асацыяцыяй гораду, якая сама па сабе была зьліцьцём розных клюбаў, як то бегавога клюбу. Новы клюб атрымаў назву Атлетычная асацыяцыя Генту (франц. Association Athlétique La Gantoise). Акрамя гімнастыкі клюб на той час меў сэкцыі лёгкай атлетыкі, боксу, крыкету, роварнага спорту, фэхтаваньня, хакею на траве, плаваньня і тэнісу.

У апошняе дзесяцігодзьдзе XIX стагодзьдзя ў Генце пачалі зьяўляцца футбольныя суполкі. Празь нейкі час 1 красавіка 1899 году некалькі такіх суполак аб’ядналіся ў клюб «Расінг», які на працягу наступных гадоў быў асноўным супернікам «Генту». У самім атлетычным клюбе футбольная сэкцыя зьявілася толькі ў 1900 годзе, дзякуючы высілкам студэнтаў Мэльле. Першым прэзыдэнтам каманды стаўся лекар Гэктар Прыем. Першапачаткова колерамі клюбу былі абраныя чорны і белы, але да 31 кастрычніка 1900 году, калі каманда стала афіцыйным чальцом клюбу, колеры былі зьмененыя на сіні і белы. Першым матчам 15 лістапада 1900 году была гульня супраць клюбу «Омніюм». У студзені 1901 году каманда правяла матч супраць клюбу «Расінг», які на той час быў мацнейшым за «Гент». Сустрэча скончылася зь лікам 10:0 на карысьць «Расінгу». У 1901 годзе клюб дэбютаваў ў бэльгійскай сыстэме ліг[3].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Эстоніі Аб Максім Паскочы Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Японіі Аб Дайкі Хасіёка Edit this on Wikidata (ар. Славія) 1999
7 Сьцяг Францыі Нап Вільфрыд Канга Edit this on Wikidata 1998
8 Сьцяг Польшчы Нап Міхал Скурась 2000
10 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Аймэ Амгба Edit this on Wikidata 2002
11 Сьцяг Швэцыі Нап Мамаду Санко Edit this on Wikidata 2005
15 Сьцяг Японіі ПА Ацукі Іта Edit this on Wikidata 1998
17 Сьцяг Бэльгіі ПА Матыяс Дэлёрж Edit this on Wikidata 2004
18 Сьцяг Бэльгіі ПА Матыс Самуаз Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Мактар Дыёп 2005
20 Сьцяг Партугаліі Аб Т’ягу Араужу Edit this on Wikidata 2001
21 Сьцяг Ангельшчыны Нап Макс Дын Edit this on Wikidata 2004
22 Сьцяг Партугаліі ПА Леандру Лопіш Edit this on Wikidata 1998
23 Сьцяг Бэльгіі Бр Том Вандэнбэргге Edit this on Wikidata 1992
24 Сьцяг Рэспублікі Карэя ПА Хон Хён-Сок Edit this on Wikidata (ар. Майнц) 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Марока Аб Гатым Эсаўабі Edit this on Wikidata 2000
27 Сьцяг Бэльгіі ПА Тыбэ Дэ Флігер Edit this on Wikidata 2005
28 Сьцяг Бэльгіі ПА Магамэд Эль-Адфаўі Edit this on Wikidata 2008
29 Сьцяг Францыі Аб Жан-Кевэн Дзювэрн Edit this on Wikidata (ар. Нант) 1997
30 Сьцяг Бэльгіі Бр К’ель Пээрсман Edit this on Wikidata 2004
31 Сьцяг Бэльгіі Бр Бас Эвэрс 2008
33 Сьцяг Бэльгіі Бр Даві Руф Edit this on Wikidata (капітан) 1994
35 Сьцяг Бэльгіі Аб Жыль Дэ Мэер Edit this on Wikidata 2006
37 Сьцяг Альжыру ПА Абдэлькагар Кадры Edit this on Wikidata 2000
39 Сьцяг Буркіна-Фасо Аб Абдуль Аінд Edit this on Wikidata 2005
44 Сьцяг Бэльгіі Аб Зыбэ ван дэр Гэйдэн Edit this on Wikidata 1998
45 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Ілярыён Гоор Edit this on Wikidata 2005
57 Сьцяг Бэльгіі Аб Матыс Волькарт 2002
62 Сьцяг Бэльгіі ПА Ваўт Асэльман 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]