Тырана
Тырана | |||||
альб. Tirana | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1614 | ||||
Краіна: | Альбанія | ||||
Кіраўнік: | Эрыён Вэліяй[d] | ||||
Плошча: | 41,8 км² | ||||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 811 649 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 19 417,44 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 4 | ||||
Паштовы індэкс: | 1001–1028 | ||||
Нумарны знак: | TR | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°19′44″ пн. ш. 19°49′4″ у. д. / 41.32889° пн. ш. 19.81778° у. д.Каардынаты: 41°19′44″ пн. ш. 19°49′4″ у. д. / 41.32889° пн. ш. 19.81778° у. д. | ||||
Тырана | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.tirana.al |
Тыра́на (па-альбанску: Tiranë ці Tirana) — сталіца і найбуйнейшы горадам Альбаніі, а таксама сэрца культурнай, эканамічнай і дзяржаўнай дзейнасьці гэтай краіны. Ён разьмешчаны ў цэнтры краіны і акружаны пагоркамі з усходу, дзе таксама месьціцца гара Дайці. Горад разьмешчаны прыкладна за 700 км на поўнач ад Атэнаў, 290 км на захад ад Скоп’е, за 250 км на паўднёвы ўсход ад Прышціны і за 160 км на поўдзень ад Падгорыцы.
Тырана мае багатую гісторыю, якая сыходзіць ад часоў палеаліту і да сёньняшняга дня. Як сьцьвярджаюць розныя архэолягі, Тырана і ейныя навакольлі маюць старажытныя ілірыйскыя тапонімы, бо яны зьяўляюцца аднымі з самых раньніх рэгіёнаў у Альбаніі, якія былі заселеныя. Адзін са старажытных помнікаў, Тыранская мазаіка, як мяркуецца, быў часткай старажытнарымскага дома III стагодзьдзя. Пазьней, у V і VI стагодзьдзях, старажытная хрысьціянская базыліка была пабудавана каля гэтага месца. Тырана, як горад, была заснавана ў 1614 годзе. У сутнасьці да пачатку XX стагодзьдзя горад ня быў якім-небудзь значыным палітычным цэнтрам. Але ў 1920 годзе Люшанскі кангрэс абвесьціў Тырану сталіцай Альбаніі, якая набыла незалежнасьць у 1912 годзе.
Горад зьяўляецца адным з найбуйнейшых местаў на Балканскім паўвостраве, маючы насельніцтва ў 800 тысячаў чалавек, і найбуйнейшым альбанамоўным горадам у сьвеце[1]. Тырана таксама зьяўляецца самай вялікай аглямэрацыяй у краіне. Амаль усе найбуйнейшыя кампаніі, сродкі масавай інфармацыі і навуковыя ўстановы краіны маюць свае штаб-кватэры ў горадзе. Тырана ўваходзіць у сьпіс дзесяці самых сонечных гарадоў у Эўропе, у агульнай складанасьці атрымліваючы каля 2544 сонечных гадзін у год[2].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тырана зьяўляецца самым густанаселеным горадам у Альбаніі і адным з самых вялікіх на Балканскім паўвостраве. З этнічнага пункту гледжаньня найбейнейшай групай зьяўляюцца альбанцы, якіх у горадзе 630 203 чалавек (84,10%). Наступныя групы разьмеркаваны наступным чынам: грэкі — 2 596 (0,35%), арамуны — 856 (0,11%), македонцы — 513 (0,07%) і італьянцы — 198 (0,03%). Мусульмане складаюць каля 65% насельніцтва Тыраны. Каля 11% насельніцтва ідэнтыфікуюць сябе як хрысьціяне. Каля 3% насельніцтва зьяўляюцца атэістамі і 4% лічаць сябе вернікамі без дэнамінацыі.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тырана разам з Дурэсам зьяўляецца фінансавым і бізнэсовым сэрцам Альбаніі. Ён таксама зьяўляецца буйным цэнтрам гандлю, нерухомасьці, банкаўскай справы і фінансаў, розьнічнага гандлю, транспарту, новых сродкаў масавай інфармацыі, а таксама традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, рэклямы, юрыдычных паслуг, бухгальтарскага ўліку, страхаваньня і моды ў краіне. Горад пачаў разьвівацца ў пачатку XVI стагодзьдзя, калі мясцовыя майстры на тыранскім базары гандлявалі вырабамі з шоўку, скуры, керамікі і жалеза, срэбра і золата і баваўнянымі тканінамі[3].
Шматлікія айчынныя і міжнародныя кампаніі грунтуюцца ў Тыране, як то мінэральная кампанія AlbChrome (другі па велічыні горназдабыўчы комплекс ў Эўропе), нафтавая Taçi Oil (адна зь сярод найбуйнейшых нафтавых кампаніяў на Балканах), тэхналягічныя «Альбанскі Тэлекам», Vodafone, Telekom Albania, банкі Central Bank, Raiffeisen Albania, Banka Kombetare Tregtare, American Bank of Albania, Credins Bank, Tirana Bank, холдынг «Балфін» і электронны Neptun.
Першая міжнародная сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня (KFC) у Альбаніі была адчынена ў Тыране. Паводле зьвестак Сусветнага банку, Тырана зрабіла значныя крокі з 2016 году ў справе бізнэсу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Population. Instituti i Statistikave.
- ^ Sunniest Cities in Europe. Current Results.
- ^ The History, Form and Function of the Old Bazaar in Tirana. Academia.edu.