Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў
анг. Union of European Football Associations

Галаўная сядзіба ў Ніёне (2011 год)

Сінім краіны-ўдзельніцы (2019 год)
Абрэвіятура ЗЭФА
Дата ўтварэньня 15 чэрвеня 1954 (69 гадоў таму)
Штаб-кватэра кантон Во, Ніён, Жэнэўскі праезд, д. 46[1]
Месцазнаходжаньне Швайцарыя
Сяброўства 55 краёвых аб'яднаньняў
Генэральны сакратар Тэадор Тэадарыдыс
Старшыня Аляксандар Чэферын[2]
Кіроўны орган Выканаўчы камітэт
Колькасьць супрацоўнікаў 622 (2019 год)[3]
Сайт uefa.com

Зьвя́з эўрапе́йскіх футбо́льных асацыя́цыяў (анг. UEFA — трансьліт. УЭФА) — арганізацыя, якая кіруе футболам у Эўропе. Яна аб’ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі эўрапейскіх краін, а таксама Ізраілю, Казахстану і Кіпру. УЭФА займаецца арганізацыяй усіх эўрапейскіх спаборніцтваў клюбаў і зборных, разьмяркоўвае прыбыткі ад рэклямы й трансьляцыяў паміж клюбамі й нацыянальнымі асацыяцыямі, якія ўваходзяць у яе склад.

УЭФА зьяўляецца адной з шасьці кантынэнтальных канфэдэрацыяў, якія ўваходзяць у ФІФА. Амаль усе наймацнейшыя футбалісты сьвету гуляюць у Эўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Ангельшчыне, Італіі, Гішпаніі й Нямеччыне. Таксама УЭФА прадстаўляюць шматлікія моцныя зборныя сьвету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфэдэрацыі на сусьветных першынствах: так, з 32 камандаў на чэмпіянаце сьвету 2006 году УЭФА прадстаўлялі 14.

УЭФА была заснаваная 15 чэрвеня 1954 году ў Базэлі (Швайцарыя) пасьля кансультацыяў, пачатых фэдэрацыямі футболу Францыі, Італіі й Бэльгіі. Першапачаткова ва УЭФА уваходзілі 25 краін, цяпер гэтая лічба дасягнула 55. Штаб-кватэра УЭФА разьмяшчалася ў Парыжы да 1959 году, калі яна пераехала ў Бэрн. З 1995 году яна грунтуецца ў швайцарскім Ньёне. Першым генэральным сакратаром УЭФА быў Анры Дэлянэ, а прэзыдэнтамЭбэ Шварц.

УЭФА часта меў канфлікты з Эўракамісіяй, прадстаўляючы інтарэсы нацыянальных асацыяцыяў. У 1990-х гадах рознагалосьсі тычыліся правоў на тэлетрансьляцыі й асабліва міжнародных трансфэраў (справа Босмана).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1954 году Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (ЗЭФА) заснавалі ў Парыжы (Францыя). У 1959 годзе ЗЭФА перамясьціўся ў Бэрн (Швайцарыя), адкуль у 1995 годзе пераехаў у Ніён (кантон Во)[3].

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэральныя сакратары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1999—2009 гадах пасада звалася «выканаўчы дырэктар».

Спаборніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборныя каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнае спаборніцтва зборных, якое праводзіць УЭФА — чэмпіянат Эўропы, які вядзе сваю гісторыю з 1958 году (першы фінальны турнір прайшоў у 1960), і да 1964 году зваўся «Кубак эўрапейскіх нацыяў». Таксама пад эгідай УЭФА праходзяць моладзевы чэмпіянат Эўропы й юніёрскія чэмпіянаты для гульцоў да 19 і да 17 гадоў. Для жанчын таксама праводзяцца чэмпіянат Эўропы й чэмпіянат да 19 гадоў.

УЭФА таксама арганізуе УЭФА / КАФ «Мэрыдыян» Кубак з АКР для моладзевых камандаў.

Таксама праводзіцца чэмпіянат Эўропы па футзале.

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад эгідай УЭФА праводзяцца тры клюбныя спаборніцтвы:

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Палітыка прыватнасьці (анг.) // Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў, 2020 г. Праверана 15 траўня 2020 г.
  2. ^ Старшыня (анг.) // Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў, 2020 г. Праверана 15 траўня 2020 г.
  3. ^ а б Кіраваньне (анг.) // Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў, 2020 г. Праверана 15 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў