Алькмаар
| Алькмаар нід. Alkmaar | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Нідэрлянды | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Правінцыя | Паўночная Галяндыя | ||||
| Першыя згадкі | X стагодзьдзе | ||||
| Горад з | 1254 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Alkmaar[d] | Піт Брайнооге[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 31,2 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 52°37′00″ пн. ш. 04°45′00″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 108 596 чал. (2018) | ||||
| Этнахаронімы | Alkmaarder | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 072 | ||||
| Паштовы індэкс | 1800–1831 | ||||
| Сайт | alkmaar.nl | ||||
| Алькмаар на мапе Нідэрляндаў Алькмаар | |||||
Алькмаар (па-нідэрляндзку: Alkmaar) — горад у Нідэрляндах, які знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Галяндыя. Насельніцтва 108 596 чалавек (на 2018 год).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню згадваецца ў дакумэнце, які датуецца X стагодзьдзем. Статус горада Алькмаар атрымаў у 1254 годзе. У той час Алькмаар функцыянаваў як памежная крэпасьць і база для апэрацый у працяглай барацьбе супраць жыхароў Фрыскіх астравоў. Разьмешчаны на скрыжаваньні водных шляхоў, Алькмаар браў плату за транзыт грузаў. Дзякуючы разьвітым рынкам і камэрцыі, Алькмаар заваяваў пазыцыю цэнтра, а горад між тым разрастаўся. З 1525 году велізарныя сродкі ўкладваліся ў будаўніцтва каналаў і гарадзкіх сьценаў для абароны ад уварваньняў.
У 1573 годзе горад вытрымаў аблогу, якая праводзіліся гішпанскай арміяй пад кіраўніцтвам герцага Альбы. Алькмаар быў першым горадам Нідэрляндаў, які вызваліўся ад валадарства Гішпаніі. Гэта стала паваротнай падзеяй у ходзе Нідэрляндзкай рэвалюцыі. З тых часоў пайшоў выраз «Перамога пачынаецца ў Алькмаару».
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе базуецца футбольны клюб «АЗ».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |