Перайсьці да зьместу

Юргордэн Стакгольм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юргордэн
Поўная назва Djurgårdens Idrottsförening
Заснаваны 12 сакавіка 1891
Горад Стакгольм, Швэцыя
Стадыён Тэле2 Арэна
Умяшчальнасьць: 30 001
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Альсвэнскан
 · 2025 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
dif.se (швэд.)

«Юргордэн» (па-швэдзку: Djurgårdens) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Стакгольму. Заснаваны ў 1891 годзе і першапачаткова базаваўся на востраве Юргордэн. Сёньня свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Тэле2 Арэна. 12-разовы чэмпіён Швэцыі, пяціразовы ўладальнік Кубка Швэцыі. Пасьпяховыя эры клюбу можна падзяліць на тры пэрыяды. Першы пэрыяд цягнуўся ў 1910-я гады, калі футбалісты «Юргордэн» чатыры разы станавіліся чэмпіёнамі краіны. Другая эпоха доўжылася ў 1950-я і 1960-я гады, калі клюб таксама чатыры разы здабываў тытул чэмпіёна. Апошняй пасьпяховай эрай была першая палова 2000-х гадоў, калі стакгольмцы тройчы здабывалі як тытул чэмпіёнаў, гэтак і кубак Швэцыі. З 2017 году «Юргордэн» таксама мае ўдалы час, як у нацыянальных спаборніцтвах, гэтак і міжнародных турнірах. Гэтак клюб у 2019 годзе станавіўся чэмпіёнам Швэцыі, а сэзон 2022 году скончыў на другім радку.

«Юргордэн» бярэ свой пачатак у першую чаргу дзякуючы Юну Янсану, які 12 сакавіка 1891 году ў кавярні на востраве Юргордэн у цэнтральным Стакгольме пастанавіў стварыць клюб. Большасьць сябраў-заснавальнікаў паходзілі з працоўнае клясы докаў[2]. Такая ідэнтычнасьць на працоўных заставалася ажно да 1940-х і 1950-х гадоў. Першапачаткова клюб быў засяроджаны на зімовых відах спорту і лёгкай атлетыкі. Першае сапраўднае футбольнае поле ў Стакгольме было пабудаванае ў 1896 годзе. «Юргордэн» займеў уласную футбольную каманду ў 1899 годзе, дзякуючы намаганьням былога гульца ГАІСу Тэадора Андэрсана[3]. Свой першы матч клюб згуляў у ліпені 1899 году, атрымаўшы паразу ад АІКу зь лікам 1:2[3].

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Швэцыі Аб Пётар Югансан Edit this on Wikidata 1995
4 Сьцяг Швэцыі Аб Якаб Лярсан Edit this on Wikidata (капітан) 1994
5 Сьцяг Фінляндыі Аб Міра Тэнха Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Даніі ПА Пэтэр Лянггоф Edit this on Wikidata 2004
9 Сьцяг Нарвэгіі Нап Крыстыян Ліен Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Швэцыі ПА Даніель Стэнсан Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Швэцыі ПА Гампус Фіндэль Edit this on Wikidata 2000
15 Сьцяг Швэцыі Нап Оскар Фаленіюс Edit this on Wikidata 2001
16 Сьцяг Нарвэгіі Нап Бо Гэглян Edit this on Wikidata 2004
17 Сьцяг Ісьляндыі ПА Мікаэль Андэрсан Edit this on Wikidata 1998
18 Сьцяг Фінляндыі Аб Адам Столь Edit this on Wikidata 1994
19 Сьцяг Даніі Нап Епэ Окельс Edit this on Wikidata 1999
20 Сьцяг Фінляндыі ПА Матыяс Сілтанэн Edit this on Wikidata 2007
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Швэцыі Аб Мікаэль Маркес Edit this on Wikidata 2001
22 Сьцяг Швэцыі ПА Патрык Осьлюнд Edit this on Wikidata 2002
23 Сьцяг Славеніі Нап Ніна Жугель Edit this on Wikidata 2000
30 Сьцяг Швэцыі Бр Малькальм Нільсан Edit this on Wikidata 1993
35 Сьцяг Швэцыі Бр Якаб Рынэ Edit this on Wikidata 1993
45 Сьцяг Сэрбіі Бр Філіп Манойлавіч Edit this on Wikidata 1996
Сьцяг Швэцыі Аб Леан Гін Edit this on Wikidata 2001
Сьцяг Швэцыі Аб Макс Лярсан Edit this on Wikidata 2003
Сьцяг Фінляндыі Нап Сантэры Хаарала Edit this on Wikidata 1999
Сьцяг Швэцыі Нап Агмэд Саід Edit this on Wikidata 2008
Сьцяг Швэцыі Бр Макс Кроон 2005
Сьцяг Швэцыі ПА Гідэон Гранстрэм 2005
Сьцяг Швэцыі Нап Каліфа Джаўла Edit this on Wikidata 2006
  1. https://www.transfermarkt.com/djurgardens-if/mitarbeiterhistorie/verein/1044
  2. Andersson, Torbjörn (2002) «Kung fotboll: den svenska fotbollens kulturhistoria från 1800-talets slut till 1950».
  3. 1 2 Cederquist, Jonas (2010). «Stockholms fotbollshistoria 1880–2010». Stockholmia förlag. — ISBN 978-91-7031-222-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]