Перайсьці да зьместу

Макабі Тэль-Авіў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макабі Тэль-Авіў
Поўная назва מועדון כדורגל מכבי תל אביב
Заснаваны 1906
Горад Тэль-Авіў, Ізраіль
Стадыён Блумфілд
Умяшчальнасьць: 29 400
КіраўнікМітчэл Голдгар[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Макабі» — ізраільскі футбольны клюб з гораду Тэль-Авіва. Заснаваны ў 1906 годзе. 26-разовы чэмпіён Ізраілю, 24-разовы ўладальнік Кубка Ізраілю.

«Макабі» ў 1913 годзе.
«Макабі» ў 1921 годзе.

У пачатку 1920-х гадоў, не зважаючы на адсутнасьць якой-небудзь лігі, «Макабі» быў вядомы як наймацнейшая футбольная каманда ў рэгіёне і часта запрашаўся на шматлікія таварыскія матчы, нават супраць брытанскіх камандаў, бо брытанцы на той момант мелі Мандат у Палестыне. Афіцыйныя турніры пачалі ладзіць у 1928 годзе па стварэньні футбольнай асацыяцыі. У 1929 годзе каманда выйграла свой першы трафэй пасьля перамогі над ерусаліскім клюбамі «Макабі Гашманаі» зь лікам 4:0. Праз год «Макабі» зноў здабыў перамогу ў чэмпіянаце пасьля перамогі каманды 48-га палка брытанскага войска зь лікам 2:1. Трэці раз перамога напаткала клюб у 1933 годзе, калі пераможаны быў тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 1:0.

У 1936 годзе клюб быў запршаны ў турнэ ў ЗША. Па дарозе за акіян «Макабі» двойчы згуляў у Францыі, прагуляўшы 2:0 парыскаму «Расінгу» і «Лілю» зь лікам 3:1. У ЗША «Макабі» перамог каманду зорак Нью-Ёрку на стадыёне Янкі, калі за гульнёй назіралі 50 тысяч гледачоў[2]. «Макабі» таксама перамогла каманду Амэрыканскай футбольнай лігі ў Брукліне і Філадэлфіі, а таксама згуляў у Канадзе, дзе ўнічыю скончыўся матч супраць каманды ўсіх зорак Таронта. Працягваючы свой тур «Макабі» саступіла клюбу «Сэнт-Луіс Старз» зь лікам 3:2 і клюбу «Бостан Сэлтыкс». Вярнуўшыся з-за акіяну гульцы «Макабі» ўчынілі страйк, бо гульцы не атрымалі выплатаў. У 1937 годзе, праз год страйкоўцы скончылі свой байкот, бо футбольная асацыяцыя выканала патрабаваньні гульцоў. У гэтым жа годзе «Макабі» яшчэ раз здабыў перамогу ў лізе.

  • Чэмпіён Ізраілю: 26
    • 1936, 1937, 1939, 1942, 1947, 1950, 1952, 1954, 1956, 1958,
    • 1968, 1970, 1972, 1977, 1979, 1992, 1995, 1996, 2003, 2013,
    • 2014, 2015, 2019, 2020, 2024, 2025
  • Уладальнік Кубка Ізраілю: 24
    • 1929, 1930, 1933, 1941, 1946, 1947, 1954, 1955, 1958, 1959,
    • 1964, 1965, 1967, 1970, 1977, 1987, 1988, 1994, 1996, 2001,
    • 2002, 2005, 2015, 2021
  • Уладальнік Кубка Тота: 9
    • 1993, 1999, 2009, 2015, 2018, 2019, 2021, 2024, 2025
Актуальны на 18 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ізраілю Бр Яаў Джэрафі Edit this on Wikidata 1993
2 Сьцяг Ізраілю Аб Авішай Коэн Edit this on Wikidata 1995
3 Сьцяг Ізраілю Аб Рой Рэвіва Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Бразыліі Аб Эйтар Сантус Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Гвінэі Аб Маамэд Камара Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Тайрыс Асантэ Edit this on Wikidata 2002
10 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Кервін Андрадэ Edit this on Wikidata 2005
11 Сьцяг Ізраілю Аб Сагіў Егэзкел Edit this on Wikidata 1995
13 Сьцяг Ізраілю Аб Раз Шлямо Edit this on Wikidata 1999
14 Сьцяг Ізраілю Аб Дэні Гропэр Edit this on Wikidata 1999
15 Сьцяг Ізраілю Нап Ёнас Маледэ Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Сэрбіі ПА Крыстыян Беліч Edit this on Wikidata (ар. АЗ) 2001
19 Сьцяг Ізраілю Нап Эляд Мадмон Edit this on Wikidata 2004
21 Сьцяг Ізраілю Аб Ноам Бэн Гаруш Edit this on Wikidata 2005
22 Сьцяг Ізраілю Бр Офэк Мэліка Edit this on Wikidata 2005
23 Сьцяг ЗША ПА Бэн Ледэрман Edit this on Wikidata 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Ізраілю Нап Ары Аза Edit this on Wikidata 2005
28 Сьцяг Малі ПА Ісуф Сысако Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Ізраілю ПА Ітамар Ной Edit this on Wikidata 2001
34 Сьцяг Ізраілю Нап Саед Абу Фархі Edit this on Wikidata 2006
36 Сьцяг Ізраілю ПА Іда Шагар Edit this on Wikidata 2001
41 Сьцяг Ізраілю Аб Ітай Бэн Гама Edit this on Wikidata 2002
42 Сьцяг Ізраілю ПА Дор Пэрэц Edit this on Wikidata (капітан) 1995
50 Сьцяг Ізраілю Бр Раі Амэдзі 2004
51 Сьцяг Ізраілю Бр Шалеў Саадыя 2006
77 Сьцяг Ізраілю Нап Ошэр Давіда Edit this on Wikidata 2001
90 Сьцяг Ізраілю Бр Рой Машпаці Edit this on Wikidata 1992
98 Сьцяг Малдовы Нап Ён Нікалаэску Edit this on Wikidata 1998
Сьцяг Ізраілю Аб Аміт Крэдзі 2006
Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Элію Варэла Edit this on Wikidata 2002
Сьцяг Ізраілю ПА Рой Жэржэўскі 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]