Перайсьці да зьместу

Марка Паролё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марка Паролё
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 студзеня 1985(1985-01-25)[1][2] (40 гадоў)
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 Кома 31 (3)
2005—2007 Пістаэзэ[d] 52 (3)
2007—2008 Фаліньнё[d] 29 (3)
2008—2009 Вэрона 32 (4)
2009—2012 Чэзэна 104 (11)
2012—2014 Парма 72 (11)
2014—2021 Ляцыё 211 (27)
Зборныя
2011—2018 Італія 36 (0)

Марка Паролё (па-італьянску: Marco Parolo; нар. 25 студзеня 1985 году, Гальяратэ, Італія) — былы італьянскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Італіі.

Марка пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Кома». Аднак, праз сэзон пасьля свайго дэбюту ён быў вымушаны пакінуць клюб з-за банкруцтва. У 2005 годзе Пароле быў набыты «К’ева», які палове правоў на гульца перадаў клюбу «Фаліньнё».

10 ліпеня 2009 году Марка далучыўся да клюбу «Чэзэна», дзе стаў вельмі важным гульцом, разам з клюбам футбаліст здолеў прабіцца ў Сэрыю А на сэзон 2010—2011 гадоў. Улетку 2012 году Марк стаў гульцом «Пармы», а 30 чэрвеня 2014 году перайшоў у склад «Ляцыё»[3].

Дэбют Марка ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі адбыўся 29 сакавіка 2011 году ў матчы супраць зборнай Украіны. Гулец трапіў у склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году[4].

«Ляцыё»:

  1. ^ а б в Marco Parolo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Marco Parolo // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Lazio, Parolo a Formello. Lotito: "Mantengo le promesse". La Gazzetta dello Sport
  4. ^ Convocazione nazional A. FIGC.it

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]