Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў | |
Стадыён «Стад Дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні на поўнач ад Парыжу стаў месцам правядзеньня фіналу | |
Спаборніцтва | Ліга чэмпіёнаў УЭФА |
---|---|
Сэзон | 2021 — 2022 |
Даты | Кваліфікацыя: 22 чэрвеня 2021 — 25 жніўня 2021 Асноўная частка: 14 верасьня 2021 — 28 траўня 2022 |
Колькасьць удзельнікаў | Удзельнікі асноўнай часткі: 32 Усяго: 80 (зь 54 асацыяцыяў) |
Пераможца | Рэал (Мадрыд) |
Фіналіст | Лівэрпул (з аднайменнага горада) |
Паўфіналісты | Вільярэал (з аднайменнага мястэчка), (Манчэстэр) Сіці |
Чвэрцьфіналісты | Баварыя (Мюнхэн), Чэлсі (Лёндан), Бэнфіка (Лісабон), Атлетыка (Мадрыд) |
Гледачоў на стадыёнах | 4,402,255 (35,218 штоматч у сярэднім) |
Згуляных матчаў | 218 (з улікам кваліфікацыі), 125 (у асноўнай частцы) |
Забітых галоў | 380 (без уліку кваліфікацыі) — 3.04 штоматч у сярэднім |
Найлепшы бамбардзір | Карым Бэнзэма ( Рэал Мадрыд, 15 галоў) |
Сайт | Афіцыйны сайт Лігі чэмпіёнаў UEFA 2021-22 |
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 — 67 розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 30-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.
Дзейным чэмпіёнам на пачатак турніру зьяўляўся Чэлсі, які перамог у двух сэзонах розыгрышаў(заваяваў 2 тытулы), апошні ў папярэднім розыгрышы.
Фінал адбыўся на стадыёне «Стад дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні за 5 км на поўнач ад Парыжу, Францыя. Першапачаткова плянавалася згуляць фінал на Альянц Арэне ў Мюнхэне. Аднак празь перанос ды зьмену месца фіналу 2020 году, усе гаспадары фіналаў былі перанесены гэтакім жа чынам на год раней, таму фінал 2022 году мусіў прыняць Санкт-Пецярбург. Але праз Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, фінал у рэшце рэшт быў перанесены ў Сэн-Дэні. Пераможца розыгрышу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 гадоў аўтаматычна кваліфікуецца ў розыгрыш наступнага году ў групавы этап Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2022-23 гадоў, таксама атрымлівае права на ўдзел у гульне супраць пераможцы Лігі Эўропы УЭФА 2021-22 гадоў за Супэркубак УЭФА.
Гэты сэзон быў першым з 1999—2000 (то быў першы сэзон пасьля роспуску Кубка Ўладальнікаў Кубкаў) дзе 3 галоўных Эўрапейскіх клюбных спаборніцтвы (УЭФА Ліга Чэмпіёнаў, УЭФА Ліга Эўропы, УЭФА Ліга Канфэрэнцыяў) былі арганізаваныя УЭФА. Фармат Лігі Чэмпіёнаў застаўся безь зьмяненьняў, але каманды, якія выбылі з папярэдняга раўнду й першага кваліфікацыйнага, цяпер пераводзілісь у Лігу Канфэрэнцыяў замест Лігі Эўропы. Абаронца тытулу, Лёнданскі Чэлсі быў выбіты ў чвэрцьфінале Мадрыдскім Рэалам.
24 чэрвеня 2021 году УЭФА ўхваліў прапанову аб адмене правіла выязнога голу ва ўсіх клюбных спаборніцтвах УЭФА, якое выкарыстоўвалася з 1965 году. Адпаведна, калі ў двухматчавым супрацьстаяньні дзьве каманды заб’юць аднолькавую колькасьць галоў, пераможца ня будзе вызначацца колькасьцю галоў у гасьцях, забітых кожнай камандай, а будзе праводзіцца яшчэ 30 хвілін дадатковага часу, і калі дзьве каманды зноў заб’юць (не заб’юць) аднолькавую колькасьць галоў у дадатковы час, пераможца будзе вызначаны ў выніку серыі пэнальці.
Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усяго 80 камандаў ад 54 з 55 асацыяцый чальцоў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 (акрамя Ліхтэнштайна, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір). Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках каманд у папярэднія 5 сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:
- Першыя 4 асацыяцыі кваліфікуюць прынамсі 4 каманды ў групавы этап Лігі Чэмпіёнаў УЭФА.
- 5-6 асацыяцыі кваліфікуюць 3 каманды ў розыгрыш.
- Кожная з асацыяцый 7-15 месцаў кваліфікуюць па дзьве каманды.
- Усе асатнія асацыяцыі з 16 па 55 (акрамя Ліхтэнштайна) кваліфікуюць па адной камандзе.
- Пераможцы Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2020-21 і Лігі Эўропы УЭФА 2020-21 могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу Чэмпіёнаў УЭФА праз свае нацыянальныя чэмпіянаты (Напрыклад Чэлсі адабраўся ў Лігу Чэмпіёнаў 2021-22 праз Ангельскую Прэмьер Лігу, але як пермаможца Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2020-21 будзе займаць гэты слот, а дублікаванае месца ў групавы этап пяройдзе бронзаваму прызэру 5 асацыяцыі (астатнія зьмяненьні ды зрухі ў кваліфікацыі праз гэнтую замену апісаныя ніжэй у разьдзеле аб разьмеркваньнях). А Вільярэал перамог у Лізе Эўропы 2020-21, праваліўшы адбор ў Ля Лізе, заняўшы там сёмае месца, значыць Вільярэал атрымае месца ў Лізе Чэмпіёнаў замест месца ў Лізе Канфэрэныяў празь 7 месца ў Ля Лізе.
Рэйтынг асацыяцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- (УЭЛ) — Дадтковае месца для пераможцы Лігі Эўропы УЭФА.
- (АУС) — Адсутнасьць унутранага спаборніцтва для адбору.
|
|
|
Разьмеркаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Трымацель тытулу Лігі Чэмпіёнаў Чэлсі гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў што празь перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз трапляньне ў чацьвёрку найлепшых ангельскіх камандаў, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся й у месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў:
- Чэмпіён 11 асацыяцыі (Турэччыны) ўступае ў розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыі плэй-оф.
- Чэмпіён 13 асацыяцыі (Даніі) ўступае ў розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыі замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.
- Чэмпіён 15 асацыяцыі (Чэхіі) ўступае ў розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
- Чэмпіёны 18 ды 19 асацыяцый (Грэцыі й Сэрбіі адпаведна) уступаюць ў розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду.
Каманды ўступаючыя на гэтым этапе ў розыгрыш | Каманды, што трапілі сюды з папярэдняга раўнду | ||
---|---|---|---|
Папярэдні раўнд
(4 каманды) |
|
||
Першы кваліфікацыйны раўнд
(32 каманды) |
|
| |
Другі кваліфікацыйны раўнд
(26 камандаў) |
Шлях чэмпіёнаў
(20 камандаў) |
|
|
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(6 камандаў) |
|
||
Трэці кваліфікацыйны раўнд
(20 камандаў) |
Шлях чэмпіёнаў
(12 камандаў) |
|
|
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(8 камандаў) |
|
| |
Раўнд кваліфікацыі плэй-оф
(12 камандаў) |
Шлях чэмпіёнаў
(8 камандаў) |
|
|
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(4 каманды) |
| ||
Групавы этап
(32 каманды) |
|
| |
Плэй-оф асноўнай часткі
(16 камандаў) |
|
Каманды-ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:
- ЛЧ: Уладальнік Чэмпіёнскага тытулу Лігі Чэмпіёнаў.
- ЛЭ: Уладальнік Чэмпіёнскага тытулу Лігі Эўропы.
- 1-ы(-ая, -ае), 2-і(-ая, -ое), 3-і(-яя, -яе), 4-ы(4-ая, 4-ае) і г. д.: пазыцыя ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.
- Прп-: пазыцыі ў лігах праз прыпыненьне папярэдніх сэзонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.
Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на Чэмпіёнскі Шлях (ЧШ) ды Шлях Прадстаўнікоў Лігаў (ШПЛ).
Заўвагі:
- Ісьляндыя: Па рашэньні Ісьляндзкай фэдэрацыі футболу, чэмпіёнам быў абвешчаны Валюр з Рэйк’явіку, бо ён знаходзіўся першым у табліцы нацыянальнага спаборніцтва, якое было прыпынена праз панэмію Ковід-19.
- Ліхтэнштайн: Сем камандаў афіляваных зь Ліхтэнштайнскай Футбольнай Фэдэрацыяй гуляюць у Швайцарскай футбольнай лізе, адпаведна адбор для іх праходзіць па швайцарскай квоце. Адзінае Эўрапейскае спаборніцтва, куда могуць трапіць удзельнікі празь Ліхтэнштайнскую асацыяцыю — Футбольны Кубак Ліхтэнштайна, пераможцы якога кваліфікуюцца ў Лігу Канфэрэнцыяў УЭФА.
- Мальта: Па рашэньні Мальтыйскай фэдэрацыі футболу, чэмпіёнам быў абвешчаны Гамрун Спартанз з Гамруна, але ён быў адхілены ад удзелу ў Лізе Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 праз забарону за ўдзел у дамоўленых матчах у 2013. Гібэрніянз з Паолы заняў месца Гамрун Спартанз, ён знаходзіўся другім у табліцы нацыянальнага спаборніцтва, якое было прыпынена праз пандэмію Ковід-19.
Расклад матчаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усім матчам былі разьмеркаваныя гульнявыя дні ў аўторак ды сераду, акрамя фіналу папярэдняга раўнду, які прайшоў у пятніцу, а гэтаксама асноўнага фіналу, які прайшоў у суботу. Некаторыя адпаведныя матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду згулялі толькі ў аўторак праз Супэркубак УЭФА 2021 году ў наступную сераду (адносна таго гульнявога тыдня). Заплянаваны час пачаткаў, пачынаючы з раўнду плэй-оф: 19:45 (замест 19:55 раней) і 22:00 (па Менскаму часе).
Усе лёсаваньні прайшлі ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне, за выключэньнем лёсаваньня групавога этапу, якое адбылося ў Стамбуле, Турэччына, 26 жніўня 2021 году.
Фаза | Раўнд | Лёсаваньне | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Кваліфікацыя | Папярэдні раўнд | 8 Чэрвеня 2021 | 22 Чэрвеня 2021 (паўфіналы) | 25 Чэрвеня 2021 (фінал) |
Першы кваліфікацыйны раўнд | 15 Чэрвеня 2021 | 6-7 Ліпеня 2021 | 13-14 Ліпеня 2021 | |
Другі кваліфікацыйны раўнд | 16 Чэрвеня 2021 | 20-21 Ліпеня 2021 | 27-28 Ліпеня 2021 | |
Трэці кваліфікацыйны раўнд | 19 Ліпеня 2021 | 3-4 Жніўня 2021 | 10 Жніўня 2021 | |
Плэй-оф | Кваліфікацыйны плэй-оф | 2 Жніўня 2021 | 17-18 Жніўня 2021 | 24-25 Жніўня 2021 |
Групавы этап | 1 гульнявы дзень | 26 Жніўня 2021 | 14-15 Верасьня 2021 | |
2 гульнявы дзень | 28-29 Верасьня 2021 | |||
3 гульнявы дзень | 19-20 Кастрычніка 2021 | |||
4 гульнявы дзень | 2-3 Лістапада 2021 | |||
5 гульнявы дзень | 23-24 Лістапада 2021 | |||
6 гульнявы дзень | 7-8 Сьнежня 2021 | |||
Гульні на вылет | Раўнд шаснаццаці | 13 Сьнежня 2021 | 15-16 & 22-23 Лютага 2022 | 8-9 & 15-16 Сакавіка 2022 |
Чвэрцьфіналы | 18 Сакавіка 2022 | 5-6 Красавіка 2022 | 12-13 Красавіка 2022 | |
Паўфіналы | 26-27 Красавіка 2022 | 3-4 Траўня 2022 | ||
Фінал | 28 Траўня 2022 году на стадыёне «Стад дэ Франс» у Сэн-Дэні |
Кваліфікацыйныя раўнды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэдні раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне адбылося па раскладзе 8 чэрвеня а 13 гадзіны па Менскаму часе. Матчы папярэдняга раўнду складаліся з паўфіналаў 22 жніўня ды фіналу 25 жніўня, спачатку матчы мусілі прайсьці на Фарэрскіх астравах, але праз абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй ковід-19 на Фарэрскіх астравах былі перанесеныя ў Альбанію ў гарады Эльбасан і Дурэс.
Пераможца пяпярэдняга раўнду праходзе ў першы кваліфікацыйны раўнд. Астатнія ўдзельнікі папярэдняга раўнду аўтаматычна перайшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд чэмпіёнскага шляху Лігі Канфэрэнцыяў УЭФА.
Каманда 1 | Лік | Каманда 2 |
---|---|---|
Паўфіналы | ||
Фальгорэ (Фальчыяна) | 0:2 | Прышціна (з аднайменнага горада) |
ГБ Торсгаўн (Торсгаўн) | 0:1 | Інтэр (Эскальдэс-Энгардань) |
Фінал | ||
Прышціна (з аднайменнага горада) | 2:0 | Інтэр (Эскальдэс-Энгардань) |
Першы кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду прайшло 15 чэрвеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя матчы прайшлі 6 й 7 ліпеня, а матчы ў адказ — 13 й 14 ліпеня 2021 году.
Пераможцы двубою выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі па Шляху Чэмпіёнаў. Хто атрымаў паразу — былі пераведзеныя ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў на Шлях Чэмпіёнаў.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Фоля (Эш-сюр-Альзэт) | 2-7 | Лінкальн Рэд Імпс (Гібральтар) | 2-2 | 0-5 |
Слован (Браціслава) | 3-2[1] | Шэмрак Ровэрз (Дублін) | 2-0 | 1-2 |
Мальмё (з аднайменнага горада) | 2-1 | Рыга (з аднайменнага горада) | 1-0 | 1-1 |
Будэ-Глімт (з гораду Будэ) | 2-5 | Легія (Варшава) | 2-3 | 0-2 |
Номадс (Конас-Кій) | 2-3 | Алашкерт (Ерэван) | 2-2 | 0-1 (д. ч.[2]) |
ХІК (Хэльсынкі) | 7-1 | Будучнаст (Падгорыца) | 3-1 | 4-0 |
ЧФР Клуж (Клуж-Напокі) | 4-3 | Борац (Баня-Лука) | 3-1 | 1-2 (д. ч.[2]) |
Шкендыя (Тэтава) | 0-6 | Мура (Мурска-Сабота) | 0-1 | 0-5 |
Тэўта (Дурэс) | 0-5 | Шэрыф (Тыраспаль) | 0-4 | 0-1 |
Дынама (Тбілісі) | 2-4 | Нэфтчы (Баку) | 1-2 | 1-2 |
Макабі (Хайфа) | 1-3 | Кайрат (Алматы) | 1-1 | 0-2 |
Лудагорац (Разград) | 2-0 | Шахцёр (Салігорск) | 1-0 | 1-0 |
Фэрэнцвараш (Будапэшт) | 6-1 | Прышціна (з аднайменнага горада) | 3-0 | 3-1 |
Жальгірыс (Вільня) | 5-2 | Лінфілд (Бэлфаст) | 3-1 | 2-1 |
Флёра (Талін) | 5-0 | Гібэрніянз (Паола) | 2-0 | 3-0 |
Дынама (Загрэб) | 5-2 | Валюр (Рэйк’явік) | 3-2 | 2-0 |
Другі кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 16 чэрвеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя гульні прайшлі 20 й 21 ліпеня, другія — 27 ды 28 ліпеня 2021 году адпаведна.
Пераможцы двубою кваліфікуюцца ў трэці раўнд адпаведнага шляху. Хто атрымаў паразу на чэмпіёнскім шляху адпраўляюцца ў чэмпіёнскі шлях трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА, у той жа час астатнія са шляху прадстаўнікоў лігі атрымалі наступныя месцы працягваньня ўдзелу ў частцы шляху прадстаўнікоў лігі трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Дынама (Загрэб) | 3-0 | Амонія (Нікасія) | 2-0 | 1-0 |
Слован (Браціслава) | 2-3 | Янг Бойз (Бэрн) | 0-0 | 2-3 |
Легія (Варшава) | 3-1 | Флёра (Талін) | 2-1 | 1-0 |
Алашкерт (Ерэван) | 1-4 | Шэрыф (Тыраспаль) | 0-1 | 1-3 |
Алімпіякос (Пірэй) | 2-0 | Нэфтчы (Баку) | 1-0 | 1-0 |
Кайрат (Алматы) | 2-6 | Црвена Зьвезда (Бялград) | 2-1 | 0-5 |
Лінкальн Рэд Імпс (Гібральтар) | 1-4 | ЧФР Клуж (Клуж-Напокі) | 1-2 | 0-2 |
Мальмё (з аднайменнага горада) | 4-3 | ХІК (Хэльсынкі) | 2-1 | 2-2 |
Фэрэнцвараш (Будапэшт) | 5-1 | Жальгірыс (Вільня) | 2-0 | 3-1 |
Мура (Мурска-Сабота) | 1-3 | Лудагорац (Разград) | 0-0 | 1-3 |
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Рапід (Вена) | 2-3 | Спарта (Прага) | 2-1 | 0-2 |
Сэлтык (Глазга) | 2-3 | Міт’юлян (Гэрнінг) | 1-1 | 1-2 (д. ч.[2]) |
ПСВ (Эйндговэн) | 7-2 | Галатасарай (Стамбул) | 5-1 | 2-1 |
Трэці кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 19 ліпеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя гульні прайшлі 3 й 4 жніўня, другія — 10 жніўня 2021 году.
Пераможцы двубою кваліфікуюцца ў кваліфікацыйны раўнд плэй-оф адпаведнага шляху. Хто атрымаў паразу на чэмпіёнскім шляху адпраўляюцца ў чэмпіёнскі шлях кваліфікацыйнага раўнду плэй-оф Лігі Эўропы УЭФА, у той жа час астатнія з паразай са шляху прадстаўнікоў лігі трапілі адразу ў групавы этап Лігі Эўропы УЭФА.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Дынама (Загрэб) | 2-1 | Легія (Варшава) | 1-1 | 1-0 |
ЧФР Клуж (Клуж-Напокі) | 2-4 | Янг Бойз (Бэрн) | 1-1 | 1-3 |
Алімпіякос (Пірэй) | 3-3 (1-4[3]) | Лудагорац (Разград) | 1-1 | 2-2 (д. ч.[2]) |
Црвена Зьвезда (Бялград) | 1-2 | Шэрыф (Тыраспаль) | 1-1 | 0-1 |
Мальмё (з аднайменнага горада) | 4-2 | Рэйнджарз (Глазга) | 2-1 | 2-1 |
Фэрэнцвараш (Будапэшт) | 2-1 | Славія (Прага) | 2-0 | 0-1 |
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
ПСВ (Эйндговэн) | 4-0 | Міт’юлян (Гэрнінг) | 3-0 | 1-0 |
Спартак (Масква) | 0-4 | Бэнфіка (Лісабон) | 0-2 | 0-2 |
Генк (з аднайменнага горада) | 2-4 | Шахтар (Данецк) | 1-2 | 1-2 |
Спарта (Прага) | 1-5 | Манака (з аднайменнага горада) | 0-2 | 1-3 |
Раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне раўнду плэй-оф адбылося 2 жніўня 2021 году а 13:00 па Менскаму часе. Першыя матчы прайшлі 17 й 18 жніўня, гасьцёвыя — 24 й 25 жніўня 2021 году.
Пераможцы матчаў выйшлі ў групавы этап. Пераможаныя былі пераведзены ў групавы этап Лігі Эўропы.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Рэд Бул (Зальцбург) | 4-2 | Брэнбю (Капэнгаген) | 2-1 | 2-1 |
Янг Бойз (Бэрн) | 6-4 | Фэрэнцвараш (Будапэшт) | 3-2 | 3-2 |
Мальмё (з аднайменнага горада) | 3-2 | Лудагорац (Разград) | 2-0 | 1-2 |
Шэрыф (Тыраспаль) | 3-0 | Дынама (Загрэб) | 3-0 | 0-0 |
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Манака (з аднайменнага горада) | 2-3 | Шахтар (Данецк) | 0-1 | 2-2 (д. ч.[2]) |
Бэнфіка (Лісабон) | 2-1 | ПСВ (Эйндговэн) | 2-1 | 0-0 |
Групавы этап
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне групавога этапу прайшло ў Стамбуле (Турэччына) 26 жніўня 2021 году. 32 каманды былі падзеленыя на восем групаў па чатыры ў кожнай. Для лёсаваньня каманды былі разьмеркаваныя на чатыры кошыкі, кожны з васьмі камандаў, паводля наступных прынцыпаў:
- У кошык 1 трапілі чэмпіёны Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а таксама чэмпіёны шасьці лепшых асацыяцыяў на падставе іх каэфіцыентаў УЭФА 2021 году.
- Кошыкі 2, 3 й 4 зьмяшчаюць астатнія каманды, пасеяныя паводля іхных клюбных каэфіцыентаў УЭФА 2021 году.
Каманды з адной асацыяцыі, гэтаксама па палітычных матывах каманды Ўкраіны ды Расеі, не маглі трапіць у адну групу.
Матчы прайшлі 14-15 верасьня, 28-29 верасьня, 19-20 кастрычніка, 2-3 лістапада, 23-24 лістапада і 7-9 сьнежня 2021 году. Дзьве найлепшыя каманды кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу. Каманды, якія занялі трэцяе месца, былі пераведзены ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы, а каманды, якія занялі чацьвёртае месца, выбылі з эўрапейскіх спаборніцтваў у гэтым сэзоне.
Тыраспальскі «Шэрыф» дэбютаваў на групавым этапе. Ён стаў першай камандай з Малдовы, якая згуляла ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.
Група А
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | МСц | ПСЖ | РБЛ | Брг | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Манчэстэр Сіці | 6 | 4 | 0 | 2 | 18-10 (+8) | 12 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 2–1 | 6–3 | 4–1 | Магрэз-5;Жэзус-3;Кансэлу-2;Стэрлінг-2;Аке-1; Грыліш-1;Ўокер-1;Палмэр-1;Фодэн-1;Мюкіеле-1(аўта); | ||
Пары Сэн-Жэрмэн | 6 | 3 | 2 | 1 | 13–8 (+5) | 11 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 2–0 | — | 3–2 | 4–1 | Мэсі-5;Мбапэ-4;Вэйнальдум-2; Эрэра-1;Гуе-1; | ||
РБ Ляйпцыг (футбольны клюб) | 6 | 2 | 1 | 3 | 15–14 (+1) | 7 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 2–1 | 2–2 | — | 1–2 | Нкюнкю-7;Сылва-3;Собаслаі-2; Форсбэрг-2;Мюкіеле-1; | ||
Бруге (футбольны клюб) | 6 | 1 | 1 | 4 | 6–20 (-14) | 4 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–5 | 1–1 | 0–5 | — | Ванакен-3;Рытс-2; Стоўнз-1(аўта); |
Група Б
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | Лвп | АМд | Прт | Млн | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Лівэрпул (футбольны клюб) | 6 | 6 | 0 | 0 | 17-6 (+11) | 18 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 2–0 | 2–0 | 3–2 | Саляг-7;Манэ-2;Фірміну-2;Гэндэрсан-1;Кейта-1; Жота-1;Тыяга-1;Арыгі-1;Таморы-1(аўта); | ||
Атлетыка Мадрыд | 6 | 2 | 1 | 3 | 7–8 (-1) | 7 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 2–3 | — | 0–0 | 0–1 | Грызман-4;Суарэс-1; Карэа-1;Дэ Паўль-1; | ||
Порту (футбольны клюб) | 6 | 1 | 2 | 3 | 4–11 (-7) | 5 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 1–5 | 1–3 | — | 1–0 | Дыяс-2;Тарэмі-1; Алівэйра-1; | ||
Мілян (футбольны клюб) | 6 | 1 | 1 | 4 | 6–9 (-3) | 4 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–2 | 1–2 | 1–1 | — | Рэбіч-1;Дыяс-1;Леан-1; Мэсіяс-1;Таморы-1;Мбэмба-1(аўта); |
Група В[4]
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | ААм | СЛс | БДр | БСт | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Аякс Амстэрдам | 6 | 6 | 0 | 0 | 20–5 (+15) | 18 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 4–2 | 4–0 | 2–0 | Алер-10;Бэргёйс-3;Антані-2;Блінд-1; Тадыч-1;Кляасэн-1;Нэрэс-1;Ройс-1(аўта); | ||
Спортынг Лісабон | 6 | 3 | 0 | 3 | 14–12 (+2) | 9 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 1–5 | — | 3–1 | 4–0 | Гансалвіш-4;Паўліньню-3;Каатэс-2; Сарабія-2;Пора-1;Сантуш-1;Табата-1; | ||
Барусія Дортмунд | 6 | 3 | 0 | 3 | 10–11 (-1) | 9 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 1–3 | 1–0 | — | 5–0 | Голян-3;Мален-3; Ройс-3;Бэлінггэм-1; | ||
Бэшыкташ Стамбул | 6 | 0 | 0 | 6 | 3–19 (-16) | 0 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–2 | 1–4 | 1–2 | — | Мантэра-1;Ларын-1; Гезаль-1; |
Група Г
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | РМд | ІМл | ШТр | ШДн | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэал Мадрыд | 6 | 5 | 0 | 1 | 14–3 (+11) | 15 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 2–0 | 1–2 | 2–1 | Бэнзэма-5;Радрыгу-2;Вінісіюс-2;Кроос-2; Аляба-1;Асэнсіё-1;Крыўцоў-1(аўта); | ||
Інтэрнацыянале Мілян | 6 | 3 | 1 | 2 | 8–5 (+3) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 0–1 | — | 3–1 | 2–0 | Джэка-3;Відаль-1;дэ Врэй-1; Брозавіч-1;Шкрыняр-1;Санчэс-1; | ||
Шэрыф Тыраспаль | 6 | 2 | 1 | 3 | 7–11 (-4) | 7 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 0–3 | 1–3 | — | 2–0 | Тыль-2;Траарэ-2;Янсанэ-1; Яхшыбоеў-1;Нікалаў-1; | ||
Шахтар Данецк | 6 | 0 | 2 | 4 | 2–12 (-10) | 2 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 0–5 | 0–0 | 1–1 | — | Фэрнанду-2; |
Група Д
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | БМн | БЛс | Брс | ДКў | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Баварыя Мюнхэн | 6 | 6 | 0 | 0 | 22–3 (+19) | 18 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 5–2 | 3–0 | 5–0 | Левандоўскі-9;Санэ-5;Мюлер-2;Гнабры-2;Шупо- Матынг-1;Каман-1;Мусіяля-1;Эвэртан-1(аўта); | ||
Бэнфіка Лісабон | 6 | 2 | 2 | 2 | 7–9 (-2) | 8 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 0–4 | — | 3–0 | 2–0 | Нуньес-3;Сылва-1; Марату-1; Ярамчук-1;Жылбэрту-1; | ||
Барсэлёна (футбольны клюб) | 6 | 2 | 1 | 3 | 2–9 (-7) | 7 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 0–3 | 0–0 | — | 1–0 | Піке-1;Фаці-1; | ||
Дынама Кіеў | 6 | 0 | 1 | 5 | 1–11 (-10) | 1 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–2 | 0–0 | 0–1 | — | Гармаш-1; |
Група Е
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | МЮн | Влр | АБр | ЯББ | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Манчэстэр Юнайтэд | 6 | 3 | 2 | 1 | 11–8 (+3) | 11 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 2–1 | 3–2 | 1–1 | Раналду-6;Тэлес-1;Рашфард-1; Магуайр-1;Санча-1;Грынўуд-1; | ||
Вільярэал (футбольны клюб) | 6 | 3 | 1 | 2 | 12–9 (+3) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 0–2 | — | 2–2 | 2–0 | Данджума-4;Капу-2;Трыгерас-1;Алькасэр-1; Ерэмі-1;Марэна-1;Марэна-1;Чуквуэзэ-1; | ||
Аталянта Бэргама | 6 | 1 | 3 | 2 | 12–13 (-1) | 6 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 2–2 | 2–3 | — | 1–0 | Сапата-3;Фройлер-1;Гозэнс-1;Пэсына-1;Пашаліч-1; Дэмірал-1;Ілічыч-1;Паляміна-1;Мурыель-1;Маліноўскі-1; | ||
Янг Бойз Бэрн | 6 | 1 | 2 | 3 | 7–12 (-5) | 5 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 2–1 | 1–4 | 3–3 | — | Пэфак-2;Нгамалё-1;Элія-1; Сьера-1;Гэфці-1;Рыдэр-1; |
Група Ё
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | Лль | РБЗ | Свл | Влф | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Ліль (футбольны клюб) | 6 | 3 | 2 | 1 | 7–4 (+3) | 11 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 1–0 | 0–0 | 0–0 | Дэйвід-3;Ілмаз-2;Іканэ-1;Гомэс-1; | ||
Рэд Бул Зальцбург | 6 | 3 | 1 | 2 | 8–6 (+2) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 2–1 | — | 1–0 | 3–1 | Адэймі-3;Акафор-3;Сучыч-1;Вёбэр-1; | ||
Сэвільля (футбольны клюб) | 6 | 1 | 3 | 2 | 5–5 (0) | 6 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 1–2 | 1–1 | — | 2–0 | Ракіціч-2;Акампас-1;Жардан-1;Мір-1; | ||
Вольфсбург (футбольны клюб) | 6 | 1 | 2 | 3 | 5–10 (-5) | 5 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–3 | 2–1 | 1–1 | — | Штэфэн-2;Нмэча-2;Баку-1; |
Група Ж
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | ЮТр | ЧЛн | ЗСП | Млм | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Ювэнтус Турын | 6 | 5 | 0 | 1 | 10–6 (+4) | 15 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 1–0 | 4–2 | 1–0 | Дыбаля-3;Марата-2;К’еза-2; Сандру-1;Кулушэўскі-1;Кін-1; | ||
Чэлсі Лёндан | 6 | 4 | 1 | 1 | 13–4 (+9) | 13 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 4–0 | — | 1–0 | 4–0 | Вэрнэр-3;Люкаку-2;Жаржыньню-2;Крыстэнсэн-1; Гавэрц-1;Зыеш-1;Чалаба-1;Джэймз-1;Гадсан-Адоі-1; | ||
Зэніт Санкт-Пецярбург | 6 | 1 | 2 | 3 | 10–10 (0) | 5 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 0–1 | 3–3 | — | 4–0 | Азмун-2;Клаўдыньню-2;Кузяеў-1;Сутормін-1; Вэндэл-1;Ракіцкі-1;Аздоеў-1;Бануччы-1(аўта); | ||
Мальмё (футбольны клюб) | 6 | 0 | 1 | 5 | 1–14 (-13) | 1 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 0–3 | 0–1 | 1–1 | — | Рыкс-1; |
Плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раўндзе асноўнага плэй-оф каманды гулялі паміж сабою ў двух матчах дома і ў гасьцях, за выключэненем аднаматчавага фіналу. Мэханізм лёсаваньняў ды гульняў кожнага раўнду быў наступным:
- У лёсаваньні 1/8 фіналу восем пераможцаў групаў былі пасеянымі, а восем тых, што занялі другое месца, выцягваліся з другога кошыка. Да пасеяных камандаў выцягваліся ў супэрнікі тыя, хто ня быў пасеянымі. Каманды з адной групы або з адной асацыяцыі не маглі трапіць адна супраць адной.
- У лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў не было пасеяў, і каманды з адной групы або з аднаго аб’яднаньня маглі згуляць паміж сабой. Паколькі лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў праводзіліся разам да вынікаў чвэрцьфіналаў, асобы пераможцаў чвэрцьфіналу не былі вядомыя на момант лёсаваньня. Таксама было праведзена лёсаваньне, каб вызначыць, які пераможца паўфіналу быў вызначаны ў якасьці «хатняй» каманды для фіналу (у адміністрацыйных мэтах, паколькі ён праходзіў на нэўтральнай пляцоўцы).
Сетка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1/8 фіналу | 1/4 фіналу | 1/2 фіналу | Фінал | |||||||||||||||||
Бэнфіка Лісабон | 2 | 1 | 3 | |||||||||||||||||
Аякс Амстэрдам | 2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
Бэнфіка Лісабон | 1 | 3 | 4 | |||||||||||||||||
Лівэрпул | 3 | 3 | 6 | |||||||||||||||||
Інтэрнацыянале | 0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
Лівэрпул | 2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
Лівэрпул | 2 | 3 | 5 | |||||||||||||||||
Вільярэал | 0 | 2 | 2 | |||||||||||||||||
Вільярэал | 1 | 3 | 4 | |||||||||||||||||
Ювэнтус Турын | 1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
Вільярэал | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Баварыя Мюнхэн | 1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
Рэд Бул Зальцбург | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Баварыя | 1 | 7 | 8 | |||||||||||||||||
Лівэрпул | 0 | |||||||||||||||||||
Рэал Мадрыд | 1 | |||||||||||||||||||
Спортынг Лісабон | 0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
Манчэстэр Сіці | 5 | 0 | 5 | |||||||||||||||||
Манчэстэр Сіці | 1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
Атлетыка Мадрыд | 0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
Атлетыка Мадрыд | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Манчэстэр Юнайтэд | 1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
Манчэстэр Сіці | 4 | 1 | 5 | |||||||||||||||||
Рэал Мадрыд | 3 | 3 | 6[2] | |||||||||||||||||
Чэлсі Лёндан | 2 | 2 | 4 | |||||||||||||||||
Ліль | 0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
Чэлсі Лёндан | 1 | 3 | 4 | |||||||||||||||||
Рэал Мадрыд | 3 | 2 | 5[2] | |||||||||||||||||
Пары Сэн-Жэрмэн | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Рэал Мадрыд | 0 | 3 | 3 |
1/8 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Бэнфіка | 3:2 | Аякс | 2:2 | 1:0 | |
Інтэрнацыянале | 1:2 | Лівэрпул | 0:2 | 1:0 | |
Вільярэал | 4:1 | Ювэнтус | 1:1 | 3:0 | |
Рэд Бул | 2:8 | Баварыя | 1:1 | 1:7 | |
Спортынг | 0:5 | Сіці | 0:5 | 0:0 | |
Атлетыка | 2:1 | Юнайтэд | 1:1 | 1:0 | |
Чэлсі | 4:1 | Ліль | 2:0 | 2:1 | |
Пары Сэн-Жэрмэн | 2:3 | Рэал | 1:0 | 1:3 |
|
Чвэрцьфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Бэнфіка | 4:6 | Лівэрпул | 1:3 | 3:3 | |
Вільярэал | 2:1 | Баварыя | 1:0 | 1:1 |
|
Сіці | 1:0 | Атлетыка | 1:0 | 0:0 |
|
Чэлсі | 4:5(д. ч.[2]) | Рэал | 1:3 | 3:2 |
Паўфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Лівэрпул | 5:2 | Вільярэал | 2:0 | 3:2 | |
Сіці | 5:6(д. ч.[2]) | Рэал | 4:3 | 1:3 |
Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 траўня 2022 22:36 (Па менскаму часе) |
Лівэрпул | 0:1 | Рэал | Стад дэ Франс, Сэн-Дэні Гледачоў: каля 75,000 Судзьдзя: Клеман Цюрпэн (Францыя) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Вінісіюс, 59’ | |||
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У статыстыку ўваходзяць што кваліфікацыйныя раўнды, што раўнды плэй-оф.
Сьпіс найлепшых галеадораў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Гулец | Каманда | Галы | За якую колькасьць хвілін |
---|---|---|---|---|
1 | Карым Бэнзэма | Рэал Мадрыд | 15 | 1106 |
2 | Робэрт Левандоўскі | Баварыя Мюнхэн | 13 | 876 |
3 | Сэбаст’ен Алер | Аякс Амстэрдам | 11 | 668 |
4 | Магамэд Саляг | Лівэрпул | 8 | 1008 |
5 | Крыстафэр Нкюнкю | РБ Ляйпцыг | 7 | 531 |
Рыяд Магрэз | Манчэстэр Сіці | 986 | ||
7 | Крыштыяну Раналду | Манчэстэр Юнайтэд | 6 | 611 |
Дарвін Нуньес | Бэнфіка Лісабон | 613 | ||
Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 673 | ||
Лерой Санэ | Баварыя Мюнхэн | 798 | ||
Арно Грунэвэльд | Вільярэал | 906 |
Сьпіс найлепшых асістэнтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Гулец | Каманда | Асісты | За якую колькасьць хвілін |
---|---|---|---|---|
1 | Бруну Фэрнандыш | Манчэстэр Юнайтэд | 7 | 520 |
2 | Лерой Санэ | Баварыя Мюнхэн | 6 | 798 |
Вінісіюс Жуніяр | Рэал Мадрыд | 1199 | ||
4 | Антані Матэўс дус Сантус | Аякс Амстэрдам | 5 | 577 |
5 | Жуан Марыю | Бэнфіка Лісабон | 4 | 493 |
Жэрар Марэна Балягера | Вільярэал | 524 | ||
Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 673 | ||
Кевін дэ Бройнэ | Манчэстэр Сіці | 734 | ||
Трэнт Аляксандар-Арнальд | Лівэрпул | 794 | ||
Эт’ен Капу | Вільярэал | 1046 | ||
Лука Модрыч | Рэал Мадрыд | 1077 |
Каманда сэзону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Група тэхнічнага вывучэньня УЭФА выбрала ў якасьці каманды турніру наступных гульцоў.
Пазыцыя | Гулец | Каманда |
---|---|---|
Брамнік | Тыбо Куртуа | Рэал Мадрыд |
Абаронцы | Трэнт Аляксандар-Арнальд | Лівэрпул |
Антоніё Рудыгер | Чэлсі Лёндан | |
Вірджыл ван Дэйк | Лівэрпул | |
Эндру Робэртсан | Лівэрпул | |
Паўабаронцы | Кевін дэ Бройнэ | Манчэстэр Сіці |
Фабію Энрыке Таварэс | Лівэрпул | |
Лука Модрыч | Рэал Мадрыд | |
Нападнікі | Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж |
Карым Бэнзэма | Рэал Мадрыд | |
Вінісіюс Жуніяр | Рэал Мадрыд |
Гулец сэзону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карым Бэнзэма (Рэал Мадрыд)
Малады гулец сэзону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вінісіюс Жуніяр (Рэал Мадрыд)
Крыніцы
- ^ Удзельнікі, якія атрымалі паразу тут, перайшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцыяў Эўропы.
- ^ а б в г д е ё ж з Пераможца быў вызначаны ў дадатковы час
- ^ Вынік матчу быў вызначаны па пэнальці
- ^ Пры роўнай колькасьці пунктаў далей у Лізе чэмпіёнаў рушыў Спортынг празь лепшую розьніцу забітых галоў у асабістых сустрэчах +1 > −1