Мундыла (імя)
Мундыла лац. Mundyła | |
Mundila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Munda + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мантыла, Монтэль, Мунчэль |
Вытворныя формы | Мінціла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мундыла» |
Мундыла, Мантыла (Монтэль, Мунчэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мундыла або Мунтыла, пазьней Мундэл або Монтэль (Mundila, Muntilo, Mundell[1], Montel[2]) — імя германскага (гоцкага[3]) паходжаньня[4][5]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Mantillo (Mant-illo)[8].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[9] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Mundil[11].
У Прусіі бытавала імя Мунтыл (Мундыл, Монтыл, Монтэль): Muntyl / Muntil / Montil / Montel / Mundill (1331, 1360, 1386, 1419 і 1425 гады)[12][13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: ecclesie Monthvlyczy (3 чэрвеня 1494 году)[14]; Montiła (1516 год)[15]; in Dworzecz homines… Montila (11 траўня 1520 году)[16].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мундыла Орса — гоцкі ваяр, які забіў сэнатара Петроніюса Максымуса, каб адпомсьціць за сьмерць Валентыніяна III[17]
- Мундыла († па 539) — бізантыйскі афіцэр з Спалета, унук Мундылы Орса
- Малгажата Мундэлёва (Małgorzata Mundelowa) — кракаўская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1450 годзе[18]
- Монтэль (Montel) — жыхар Гарадзенскага павету, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[19].
Мунчэлі (Munczel) і Мунчэлевічы (Munczelewicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 276.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 439.
- ^ Ferguson R. Surnames as a Science. — DigiCat, 2022. P. 15.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1135.
- ^ Berr S. An Etymological Glossary to the Old Saxon Heliand. — H. Lang, 1971. P. 289.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 176.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 62—63.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 641.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 482.
- ^ Kamuntavičienė V. Jelnios parapijos gyventojai XVII a. («Stara Litwa», arba jotvingių pėdsakais Vilniaus vyskupijoje) // Lietuvos istorijos metraštis. 2011/2. P. 25.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 83.
- ^ Campelli B. Delle historie di Spoleti. T. 1. — Spoleto, 1672, P. 226—227.
- ^ Katalog testamentów z krakowskich ksiąg miejskich do 1550 roku. — Warszawa, 2017. S. 92.
- ^ Inwentarze starostw i dzierżaw powiatu grodzieńskiego 1765. — Jamiński Zespół Indeksacyjny, 2018.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 60.