Мерула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Merula
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mero + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мерла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мерула»

Мерула (Мерла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Мерыла або Мерула, пазьней Мэрла (Merila, Merula, Merlo[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Marel[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: siolo Mineyszewskie… z Staniulem Mierulowiczem (27 ліпеня 1553 году)[5]; Merlo Jocewicz (1561 год)[6]; Юри Мерла (1563 год)[7]; Иванъ Мириленко (1649 год)[8]; Maciey Karol Merło Januszkiewisz (15 лютага 1718 году)[9]; Szczepan Józef Merlo (17 ліпеня 1733 году)[10]; Bernardus Merłło, pater conventus Holsanensis (31 сакавіка 1784 году)[11].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юры Мерла — геранёнскі баярын, які ўпамінаецца ў 1563 годзе

Мерлы (Merło) і Мерлы-Янушэвічы (Merło-Januszewicz) гербу Стралалітоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага павету[12].

На 1904 год існавала сяло Мерліна ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[13].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Мерлішкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 62.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1102.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 170.
  5. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 88.
  6. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 134.
  7. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 119.
  8. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 468.
  9. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 428.
  10. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 478.
  11. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 199.
  12. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 237.
  13. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 260.