Мантымін
Мантымін — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Монтмін зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імёны Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Монтміна зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[2]), а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Тым часам фарманты -монт- і -мін- празь імёны Монтаўт і Таўтмін зьвязваюць Монтміна зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[4].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', фармант -мін- (германскія імёны Minegis, Minard, Minsuind) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць', а [7]. Такім парадкам, імя Мантымін азначае «гарлівы думкамі» (тое ж, што і Мінімонт)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: de genere Monteminorum (Хроніка Прускай зямлі)[9]; item Mantheminne (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[10].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мантымін — літоўскі баярын, які ўпамінаецца пад 1378 годам
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 131.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 116.