Наймант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Naimund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Naicho + Munt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Нэймант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Наймант»

Наймант (Нэймант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Найха (Naicho) і Мунд або Монт (Мунд, Mont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова найх- (нейк-) (імя ліцьвінаў Нагела; германскае імя Nagel) паходзіць ад стараверхненямецкага nacho 'кіравацца, прытрымлівацца'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Naimundus (Neimundus)[6][7][8].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[9] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найманты (Najmont) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Лідзкага павету[11].

Нэйманты (Nejmont) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[12].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1135, 1146.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1145—1146.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Medioevo romanzo, 24 (2000). P. 89.
  7. ^ Waard R. Études sur l’origine et la formation de la Chanson d’Aspremont. — Groningen, 1937. P. 91.
  8. ^ The Annals of Roger de Hoveden. Vol. 2. — London, 1853. P. 145.
  9. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  10. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 145, 674.
  12. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 148.