Бадзіла
Выгляд
| Бадзіла лац. Badziła | |
| Badila | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Bado + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Батыла, Батэла, Батуль |
| Вытворныя формы | Будзіла, Буціла |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Бадзіла» | |
Бадзіла (Батыла, Батэла, Батуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бадзіла, пазьней Батэль (Badila, Bathel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бад- (-бат-) (імёны ліцьвінаў Батаўт, Батвіл, Батвін; германскія імёны Batolt, Badvil, Batwin) паходзіць ад германскага badhuo 'бітва'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Batyło Nazarowicz (1565 год)[4]; Mikołay Batela (15 траўня 1567 году)[5].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Варфаламей Міхайлавіч Бадзіла (Бадилло) — селянін з ваколіцаў Вількаміру, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[6]
Батулевічы (Batulewicz) гербу Пілава — літоўскі шляхецкі род, вядомы на Віленшчыне[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 105.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 227.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 49.
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 2. — Киев, 1890. С. 289.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 104.
- ↑ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 12.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 60.