Вісімонт
Вісімонт лац. Visimont | |
Wisemund | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wis + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вісімунт, Вісмунт, Візмунт, Віжмонт, Вішмонт |
Вытворныя формы | Войшымунд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вісімонт» |
Вісімонт (Вісімунт, Вішмонт, Віжмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ві́смант (Ві́смунт, Ві́змунт, Ві́шмунт).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вісімунд, Візамонд або Візмунт, пазьней Візмонда (Wisemund, Vizamondus[1][2], Wizmunt, Guismondo[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісбар, Вісігерд, Вішымут; германскія імёны Wisbar, Wisigard, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Вісімонт азначае «палкасьць мудрасьці»[8].
Адпаведнасьць імя Вішмонт германскаму імю Wisemund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].
У Прусіі бытавала імя Wissemunt[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Висимониту чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[12]; Висимонтъ (7 лістапада 1442 году)[13]; Stanislao Wyszymuntowicz (Stanislaus Wyszymuntowicz; 10 жніўня 1474 году)[14]; Висимонътовы дети: Гришъко а Васько (каля 1492 году)[15]; Laurentio Wyszymontowicz[16], Laurentio Wiszymuntowicz[17] (Laurentius Wiszymuntowicz; 22 ліпеня 1503 году); Лаврин Висмонътович[18], Фронцъко Висмонътович[19] (1528 год); а три пустовщины, на йме… Вижмонтишки (16 кастрычніка 1533 году)[20]; Висмонт Янович… Стан Висмонтович… Висмонт Симонтович (1537—1538 гады)[21]; село Вишмонтишки… села Висмонтишекъ… тогожъ села Вишмонтишокъ (1554 год)[22]; Адамъ Вызмонтъ[23], Петръ Миколаевичъ з Висимонтовичъ[24], Янъ Михайловичъ з Висимонтовичъ[25] (1567 год); inter nobilem Adamum Vizmunt (2 траўня 1579 году)[26]; Jadwiga Wismunt (1666 год)[27]; земяне господаръские земли Жомоитской панове Якобъ и Жыгмонтъ Ивашкевичове Висмонътове… паномъ Ивашкевичомъ Висмонътомъ (31 студзеня 1685 году)[28]; Mikołaj Wismont z Wiszmontów (1690 год)[29]; Georgius Wismąt (24 лютага 1762 году)[30]; Scholastyka Wismontt (1795 год)[31]; Anastazja Wiszmuntt (1806 год)[32].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вісімонт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Вісімонт — машчынскі баярын, меў сыноў Грышку і Ваську
- Лаўрын Вісмонтавіч — меміжаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Францко Вісмонтавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Вісмонт Янавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537 годзе
Вісманты гербу Сас — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Лідзкага павету[33].
Вісманты (Wismont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[34].
У XVI ст. існавала «айчына» Візмонтавічы (Визмонтовичи) у Жамойцкім старостве[35].
На 1905 год існавала ўрочышча Вісьмонтавічы ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[36].
Назву Вісманты мае гістарычная мясцовасьць ў Лідзе і вёска на гістарычнай Упіччыне. У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Вісмонтышкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Andrade Cernadas J. M. O tombo de Celanova: estudio introductorio, edición e índices (ss. IX—XII). — Santiago de Compostela, 1995. P. 981.
- ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
- ^ Origine de' cognomi gentilizj nel Regno di Napoli descritta da Gennaro Grande con alcune dissertazioni dell’istesso autore, fatte per dilucidar varj punti d’istoria, e di filologia, attenenti all’istessa materia. — Napoli, 1756. P. 294.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1624, 1628.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 120.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 334.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 161.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 657.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 660.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 69.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 144.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 56, 215, 243.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 9.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 603.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 845.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 851.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 273 (59) (1579—1580). — Vilnius, 2019. P. 140.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 195.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 114.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1760—1764 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Kołtyniany k. Szyłele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Nowe Miasto, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 219, 850.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 446.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 49.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 132.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)