Даргіла
| Дарґіла лац. Dargiła / Darhiła | |
| Drogila | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Drogo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Драгіл, Дрогель, Драгель, Драгал, Драгул, Даргель, Другель |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Дарґіла» | |
Даргіла (Даргель), Драгіл (Дрогель, Драгель, Драгал, Драгул) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дрогіла, Дрогул або Другіл (Drogila[1], Drogulus[2], Drogili, Drugil) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова дрог- (дорг-) (імёны ліцьвінаў Доргень, Даргвойн, Драгат; германскія імёны Drogen, Драгабода, Drogat) паходзіць ад бургундзкага drogo 'ваяр'[4].
Імя Дрогель (Дрогал) гістарычна бытавала ў Польшчы: Creth cum uxore Petrana et filio Drogel (XII ст.); Homo dictus Ivan Drogolouicz de Czarthouiecz (1461 год)[5].
У Памор’і адзначалася прозьвішча Dargel[6].
У Прусіі бытавала прозьвішча Dargel[7].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Драгель (Dragiel)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: въ Ясвоинскои волости… а Доркгеля Буркгевича… Доркгель Буркгевичъ (1523 год)[9]; люди господарскии витебъские подводные… а Дракуля (20 красавіка 1539 году)[10]; Macziey Drawgiła (24 верасьня 1585 году)[11]; Jęndrzey Draugilewicz (20 лістапада 1604 году)[12]; подле дому з одного боку Марка Драгиля (2 студзеня 1657 году)[13]; подле дому Левона Драгиля (6 траўня 1657 году)[14]; Stanisław Dragał (11 кастрычніка 1664 году)[15]; Drogelowna… Dragula… Draguły (1671—1681 гады)[16]; Anna Dargiel (1743 год)[17]; Awsiey Drahił (1746 год)[18].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Абраам Янавіч Даргіловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[19]
- Аўсей Драгіл — магілёўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1746 годзе
- Трафім Драгель — беларус з ваколіцаў Дзісны на 1912 год[20]
- Сьцяпан Даргель — праваслаўны з ваколіцаў Перабродзьдзя, зьніклы ў Першую сусьветную вайну[21]
- Ільля Даргель (1872—1937) — беларус з ваколіцаў Дзісны, забіты ўладамі СССР[22]
- Андрэй Даргель (1911—?) — беларус з ваколіцаў Мёраў[23]
- Міхал Другель (1914—?) — беларус з ваколіцаў Капылю, які пацярпеў ад уладаў СССР[24]
- Ёсіф Даргел (1918—?) — беларус з ваколіцаў Вялейкі, які трапіў у нямецкі палон у Другую сусьветную вайну[25]
- Людвіг Даргель (1921—?) — беларус зь Ёдаў[26]
- Восіп Даргель (1924—?) — беларус з Замошша[27]
Даргелі — парафіяне касьцёла ў Забелі (Полацкі дэканат) на 1798 год[28].
Даргелевічы — літоўскі шляхецкі род[29].
У XVI ст. існавала «поле» Драгілы (Дрогилы) у Жамойцкім старостве[30].
У канцы XVIII стагодзьдзя ў Амсьціслаўскім ваяводзтве існавала вёска Драгілева[31].
На 1900—1906 гады існавала вёска Даргелева[32][33], а на 1906 год — фальварак Даргелі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[34].
На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Драгілі, на гістарычнай Вількаміршчыне — Драгелішкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 292.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 74.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 420—421.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ↑ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 521—522.
- ↑ DARGEL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ DARGEL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 97.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 221.
- ↑ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 213.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 255.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 34.
- ↑ Дук Д. Полацк і палачане (IX—XVIII стагодзьдзі). — Наваполацк: ПДУ, 2010. С. 159.
- ↑ Дук Д. Полацк і палачане (IX—XVIII стагодзьдзі). — Наваполацк: ПДУ, 2010. С. 167.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 232.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 136—137.
- ↑ Birże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 30. — Витебск, 1903. С. 177.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 43.
- ↑ Прибавление к № 61 Виленских Губернских Ведомостей, 1912. С. 14.
- ↑ Именной список №12 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 177.
- ↑ Даргель Ільля Фаміч (1872), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Даргель Андрей Флорьянович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Сведения ДКНБ РК по Восточно-Казахстанской обл.
- ↑ Военнопл. kgb.by, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Даргель Людвиг Иванович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Даргель Осип Иванович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Яўген Анішчанка, Забель костел список прихожан 1798 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 студзеня 2016 г.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 102.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 219.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 388.
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 157.
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 160.