Ясмант
| Ясмант лац. Jasmant | |
| Asmunt | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Asc + Munt Asi + Munt |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Асмонт, Ашмонт, Ясмонт, Яшмант, Есьмант, Есмант, Эсмунт, Эсмонд, Эсмант, Эсьмонт, Ешмант |
| Вытворныя формы | Эйсімонт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ясмант» | |
Ясмант (Асмонт, Ашмонт, Ясмонт, Яшмант), Есьмант (Эсмунт, Есмунт, Эсмант, Ешмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аскмунд, Асмунд, Ашмунд, Асмунт або Эшмунд (Ascmund, Asmund[1][2], Aschmund[3], Asmunt[4], Eschmunt[5]) і Осмунт або Асмонт (Osmunt[6], Osmont[7]) — імёны германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Яскольд, Есьман; германскія імёны Askold, Esmann) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[9], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Монтгерд; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Mundgerd) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[10] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[11].
Адпаведнасьць імя Ашмонт германскаму імю Osmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[13].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Osmund[14].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Eschmund[15].
Назву Ясмунд (Jasmund), вытворную ад імя Ásmundr, мае адзін з паўастравоў вострава Ругену ў Балтыйскім моры[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: kamienica Jego Mości Pana Jasmanta (1688 год)[17]; Casimirus Jesmont (1729—1771 гады)[18]; Iesmont (1753 год)[19]; Kazimierz Jeszmont (1755 год)[20]; Anna Jesmunt (1756 год)[21]; Laurentius Jesmont… Helena Jesmontowna (1764—1786 гады)[18]; Jakub Jeszmant (1784 год)[22]; Mińsk… wioski i miejsca do tej parafii należące… Esmunty, JM panów Eysmontów (1784 год)[23]; Piotr Esmontt (1792 год)[24]; Franciskum Jasmontt (5 кастрычніка 1794 году)[25]; Elżbieta Petronela Jesmontt (1799 год)[26]; Jerzy Jesmontt (1812 год)[27]; Jakub Jasmont (1813 год)[28]; Marianna Asmontowicz (1820 год)[29]; Jerzy Asmontowicz (1837 год)[30]; Jerzy Aszmontowicz (1856 год)[31]; Karol Esmunt (1866 год)[32]; Adam Esmont (14 студзеня 1888 году)[33]; Antonina Esmontowicz (1896 год)[34]; Felicyan Jeszmont (29 кастрычніка 1902 году)[35].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Асмунд († па 946) — выхавальнік малалетняга кіеўскага князя Сьвятаслава Ігаравіча
- Есмунт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[36]
- Рыгор Есімонтаўскі — сураскі шляхціч, які ў сваёй кнізе «Апісаньне Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні» (1846 год) засьведчыў, што «усё насельніцтва Сураскага павету… носіць народную назву ліцьвінаў»[37]
- Аляксандар, Іван, Пётар, Сьцяпан і Фёдар Эсмонты — жыхары ваколіцаў Смаленску на 1906 год[38]
- Іван Яшмант — жыхар Вільні на 1906 год[39]
- Аляксандар Эсмонт — праваслаўны жыхар ваколіцаў Амсьціслава на 1907 год[40]
- Аляксандар Эсьмонт (Эсьмант) — праваслаўны зь Віцебску на 1912 год[41]
- Леанід Эсмонд (Эсманд) — каталік зь Лідзкага павету, забіты ў Першую сусьветную вайну[42]
- Пелагея Есмантовіч (1883—1938) — беларуска з ваколіцаў Вызны, забітая ўладамі СССР[43]
- Андрэй Есьмантовіч (1883—?) — беларус зь Семежава, які пацярпеў ад уладаў СССР[44]
- Антон Есмантовіч (1891—?) — беларус з ваколіцаў Глуску, які пацярпеў ад уладаў СССР[45]
- Уладзіслаў Эсьмантовіч (1899—?) — беларус з ваколіцаў Жыткавічаў, які пацярпеў ад уладаў СССР[46]
- Васіль Асмантовіч (1923—?) — беларус з ваколіцаў Любані[47]
Есьманты — койданаўскія мяшчане, якія ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі[48].
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Эсмантаў[49].
Есьманты (Jeśmont) — прыгонныя з Троцкага павету, які ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[50].
Ясманты (Jasmont) — літоўскія шляхецкія роды зь Лідзкага і Троцкага паветаў[51][52].
Эсьманты (Eśmont) і Эсмунты (Esmunt) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[53].
Есьманты, Ясманты або Яшманты (Jesmont, Jasmont, Jaszmont) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[54].
Эсманты (Esmont) гербу Кораб — літоўскі шляхецкі род[55].
Есьмантовічы (Jeśmantowicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род[56].
Есімонтаўскія — шляхецкі род Гетманшчыны.
Эсмант (Esmont) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[57].
У Беларусі адзначаюцца прозьвішчы Асмантовіч, Ешмант, Эсмант, Эсмантовіч і Эшмантовіч[58], на гістарычнай Смаленшчыне — Есмант[59].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся дзьве ўвалокі пустога грунту Ясмонтоўшчызна (Есмонтовщизна) у Амсьціслаўскім ваяводзтве і Ясмонцкае (Есмонтское) староства ў Аршанскім павеце[60].
На 1903 год існаваў засьценак Асмонтаўка ў Вількамірскім павеце[61].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Oslo, 1982. S. 117.
- ↑ Asmund, Nordic Names
- ↑ Zeitschrift für die Archive Deutschland’s. Bd. 2. — Gotha, 1853. S. 151—152.
- ↑ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 18, 54.
- ↑ Quellen und Forschungen zur deutschen Volkskunde. Bd. 5. — Wien, 1908. S. 35.
- ↑ Jónsson F., Jørgensen E. Nordiske pilegrimsnavne i broderskabsbogen fra Reichenau // Aarbøger for nordisk oldkyndighed og historie. Ser. 3, vol. 13, 1923. S. 17.
- ↑ Larchey L. Dictionnaire des noms contenant la recherche étymologique des formes anciennes de 20,200 noms releves sur les annuaires de Paris. — Paris, 1880. P. 351.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 148.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ↑ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ↑ ESCHMUND, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Eichler E. Onomastica Rugiana. Plädoyer für die Toponymie einer Insel // Namenwelten: Orts- und Personennamen in historischer Sicht. Bd. 44, 2004. S. 37.
- ↑ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 143.
- 1 2 Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 217.
- ↑ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 301.
- ↑ Suwałki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Bobty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 530.
- ↑ Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 2: Dekanat Mińsk. — Białystok, 2009. S. 67, 69.
- ↑ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ I—J, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ↑ Poporcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Widze, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Wawiórka, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Niemonajcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Dziennik Urzędowy Gubernii Augustowskiej. Nr. 22, 1837. S. 319.
- ↑ Dziennik Urzędowy Województwa Augustowskiego. Nr. 43, 1856. S. 619.
- ↑ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 161.
- ↑ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 160.
- ↑ Cmentarz Rossa Stara. Litwa. Spis, Fundacja Odtworzeniowa Dziedzictwa Narodowego
- ↑ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 74.
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 47.
- ↑ Есимонтовский Г. Н. Описание Суражского уезда, Черниговской губернии, составленное Есимонтовским. — СПб., 1846. С. 55.
- ↑ Особое приложение к № 47 Смоленских Губернских Ведомостей, 1906. С. 1—2.
- ↑ Список лиц, пользующихся правом участия в выборах в Государственную Думу по 4-му избирательному участку г. Вильны. — Вильна, 1906. С. 136.
- ↑ Прибавление к № 57 Могилевских Губ. Ведомостей от 21 июля 1907 года. С. 9.
- ↑ Приложение к № 11 Витебских Губернских Ведомостей, 8 августа 1912 года. С. 29.
- ↑ Именной список №599 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1915. С. 9584.
- ↑ Есмантовіч Пелагея Нестараўна (1883), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Есьмантовіч Андрэй Данілавіч (1883), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Есмантовіч Антон Марцінавіч (1891), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Эсьмантовіч Уладзіслаў Адамавіч (1899), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ partizany.by, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Калечыц В. Зямяне і баяры маёнтка Койданаў Менскага павета ў XVI―XVIII стст. // Герольд Litherland. № 22, 2021. С. 61.
- ↑ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 29.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 383.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 91.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 296.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 481.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 93.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 120.
- ↑ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 6. — Менск, 2020. С. 50.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Гурская Ю. А. К истории формирования древних фамилий: Эйсмонты // Карповские научные чтения: сб. науч. ст. Вып. 5: в 2 ч. Ч. 1 / редкол.: А. И. Головня (отв. ред.) [и др.] — Минск: «Белорусский Дом печати», 2011. С. 36—39.
- ↑ Гурская Ю. А. Фамилии балтийского происхождения на территории Смоленщины и Беларуси // Смоленск и Смоленщина в именах и названиях: история и современность (к 1150-летию со дня основания города): сб. статей по материалам докл. и сообщ., Смоленск, 4-5 окт. 2012 г.; редкол.: И. А. Королева [и др.]. С. 27—32.
- ↑ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 271.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 69.