Перайсьці да зьместу

Дэймонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Deimund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Dago (Daia) + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Даймонт, Дэмонт, Дзімонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дэймонт»

Дэймонт (Даймонт, Дэмонт, Дзімонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Даймунд або Дэймунд, пазьней Дэймант (Daimundo, Deimund[1], Daymont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даг- (-дак-, -таг-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Шыдаг, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Sidag, Adago) паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэймант (Deymont)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Demontowicz (1671—1681 гады)[8]; Deymontowna (21 лістапада 1762 году[9] і 14 лістапада 1773 году[10]); mieszczan… Tadeusz Deymontowicz (красавік 1796 году)[11]; mieszczan… Kazimierza Deymątowicza… Kazimierzu Deymąntowiczu (7 сакавіка 1797 году)[12]; Piotr Dejmontowicz (1798 год)[13]; Stanisław Dejmont (1799 год)[14]; Michał Deymont[15]; Kazimierz Dojmont (1873 год)[16].

  • Ёсіф Банавэнтуравіч Дэймантовіч (Деймонтович) — шляхціч з ваколіцаў Шаўляў, які меў у валоданьні маёнтак Тытвідышкі на 1882 год[17]
  • Аляксандра Якімаўна Дэмантовіч (Демонтович) — шляхцянка з ваколіцаў Шаўляў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 год[17]
  • Тэадозія Міхалаўна Дзімантовічава (Димонтовичева) — шляхцянка з ваколіцаў Цельшаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 год[18]

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 99.
  2. Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 391.
  3. Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 123.
  4. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
  5. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. Smoczyński W. Les Noms de famille polonais d’origine lituanienne // Proceedings of the Thirteenth International Congress of Onomastic Sciences, Cracow, August 21—25, 1978 / edited by Kazimierz Rymut. Vol. 2. — Kraków, 1982. P. 439.
  8. Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 135.
  9. V, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  10. R, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  11. Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 2. — Вильнюс, 1961. С. 484.
  12. Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 2. — Вильнюс, 1961. С. 495, 499.
  13. Upniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. Grodno św. Franciszka Ksawerego (Fara), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  15. Lithuanian studies. Vol. 3, 1973. P. 16.
  16. Mosarz, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  17. 1 2 Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 107.
  18. Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 108.