Перайсьці да зьместу

Ізмунт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ismund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Iso + Bodo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ісмант
Вытворныя формы Эйсімонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ізмунт»

Ізмунт (Ісмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ізімунд або Ізмунд (Isimund, Isemund, Ismund[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Эйсімонт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Eisenmund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[6] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Helena Ismont (1772 год)[8]; Regina Ismont (1814 год)[9]; Michał Ismont (1817 год)[10].

Ізмунты-Жыбартылітоўскі шляхецкі род[11].

  1. ^ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 167.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 972.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 161.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  7. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  8. ^ Bobty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  9. ^ Bieniakonie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  10. ^ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ж, Згуртаваньне беларускай шляхты