Юндзіла
Юндзіла лац. Jundziła | |
Jundel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Jundt + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Юндзель, Юндзіл, Ёнтэль |
Вытворныя формы | Ундзіла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Юндзіла» |
Юндзіла, Юндзіл (Юндзель, Ёнтэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юндэль або Юнціла (Jundel, Juncila, Junzila[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова юнд- (юнт-) паходзіць ад гоцкага junda 'маладосьць'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае беларускае паходжаньне літоўскіх імёнаў Юнда (Junda) і Юндзіл (Jundził) — ад юны 'малады' з даданьнем суфікса -да, адкуль гэтыя імёны запазычалі ў летувіскую мову[4].
Адзначалася гістарычнае бытаваньне ў Польшчы імёнаў Юнта / Юнда: Juntha / Iunda (1409 год), Juntha (1411 год), Iunta (1436 год), Iuntha (1444 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: потверженье на Юндилову державу (1440—1492 гады)[6]; Niloliaus et Jundzilo germani Raczkowicz… Jundzilo (1463—1467 гады)[7]; generoso Jundylo tenutario in Dvbycz (25 лістапада 1470 году)[8]; Nicolaus et Jondzylo Raczkowicz… Jvndzylo (29 траўня 1479 году)[9]; servo domine Jvndylowa (1485 год)[10]; Юнъдилу (27 сакавіка, 23 лістапада і 14 сьнежня 1486 году; 17 сакавіка, 7 жніўня і 20 жніўня 1488 году)[11]; тивун коневъскии и дубицкии, Миколаи Юнъдиловичъ (25 ліпеня 1495 году)[12]; пан Миколаи Юндилович… отец их панъ Юндило (2 сакавіка 1498 году)[13]; наместъникъ дубицкии и коневскии Миколаи Юнъдиловичъ (7 верасьня 1499 году)[14]; Mikołaj Jundziłowicz… Jan Jundziłowicz (1500 год)[15]; пана Миколая Юнъдиловича, кухмистра нашое великое кнегини (25 лістапада 1500 году)[16]; панъ Миколаи Юнъдиловичъ… з братьею своею, зъ Яном, а с Павлом… отецъ ихъ пан Юнъдило (25 ліпеня 1503 году)[17]; панъ Миколаи Юнъдиловичъ (12 чэрвеня 1505 году)[18]; generosus Nicolaus Jundzylowycz vexillifer terrestris Magni Ducatus Lythuanie, tenutariusque in Dubycze et Conyewa (4 кастрычніка 1511 году)[19]; Юндилъ Юрьевичъ (1524 год)[20]; Воитех Юндилович (1524—1566 гады)[21]; пан Миколаи и пан Воитехъ Шимковичи Юндилове (10 ліпеня 1535 году)[22]; Павел Юндилович (1537—1538 гады)[23]; Małgorzata Budziłówna Janowa Jundziłowiczowa… Józef Jundziło, Maciej i Mikołaj Jundziłowie (1541 год)[24]; Малхер Ионъдылъ… Миколаи Ионъдылъ[25], Юрыи Юнъдилъ[26], Ганъна Юнъдиловъна, хоружына еишыская[27] (1565 год); Миколай Павловичъ Юндилъ[28], Андрей Матеевичъ Юндилъ[29], Марко Юндиловичъ[30] (1567 год); Jundziel Chrysostomus Alexandri, Jundziel Samuel Alexandri (1628 год)[31]; Fruzyna Jontelewiczowna (1716 год)[32]; Jundziłowicze… Jundziłowszczyzna (1744 год)[33]; Felicyan Jundziłł (4 кастрычніка 1765 году)[34]; Stephanus Jundzielewicz (22 лістапада 1772 году)[35]; Vincentius Jundziłł (16 лютага 1787 году)[36]; Jacobus Jundzielewicz (9 лістапада 1796 году)[37].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юндзіла — літоўскі баярын; меў сыноў Мікалая, Яна і Паўла, пачынальнік шляхецкага роду Юндзілаў
- Юндзіла Рачкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1463—1479 гадох
- Юндзіл Юр’евіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1524 годзе
- Фэліцыян Юндзіл — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[38]
- Грышка, Дзяніс і Габрусь Юндзіловічы — жыхары вёскі Скробава Дольнага (Наваградзкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1782 годзе[39]
Юндзілы (Jundziłł) гербу Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды з Гадуцішкаў[40] і Троцкага павету[41].
Юндзілы-Рылы — літоўскі шляхецкі род[42].
На 1905 год існавалі вёска і выселак Юндзілаўшчына ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[43].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Юндзілы, на гістарычнай Браслаўшчыне — Юндзялова, на гістарычнай Полаччыне — Юндзілаўка, на гістарычнай Лідчыне — Юндзілішкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 58.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 356.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 25.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 501.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 284—285.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 308.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 368, 370.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 401.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 30, 38, 50, 58, 65, 68.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 113.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 170.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 216.
- ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 145.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 149—150.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 165—166.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 57.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 200.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 126—127.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 95.
- ^ Аляхновіч Р., Рыбчонак С., Шаланда А. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХV-ХVІ ст.: радавод, гербы, уладанні. — Мір, 2015. С. 311.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 88, 270.
- ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 91, 145.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 152.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 245.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 260.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 496.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 497.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 721.
- ^ Pansevič V. Vilniaus miestiečių išsimokslinimas XVII—XVIII a. — Kaunas, 2017. P. 173.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1706—1729 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 111.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1769—1772 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1787 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1795—1798 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Скробов Дольный 1782 г. инвентарь в Новогрудском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 21 студзеня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 99.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 301.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 179.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)