Перайсьці да зьместу

Гошмант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gosmund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Goza + Mund
Іншыя формы
Вытворныя формы Гудмунд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гошмант»

Гошмант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гусімунд (Gusimund) і Госмунд (Gosmundus[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гос- (-кос-) (імя ліцьвінаў Косман; германскае імя Cosman) паходзіць ад асновы -гуд- (-год-, -гут-)[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[6] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].

Гошманты (Goszmont) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[8].

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 106.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 713, 1134.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 75.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  7. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  8. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 77.