Скаламонт (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Скаламонт (Скамонт) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя Скаламонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Скаламонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], а празь імёны Монтгерд і Гердзімонт — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]). Зь іншага боку фармант -скалк- (-шалк-) празь імя Войшалк зьвязвае Скаламонта з германскім (гоцкім) імём Готшалк (Гудэскалк)[4], а празь імя Коншалк — з германскім імём Конрад, пашыраным сярод літоўскіх князёў і баяраў (Конрад Войдатавіч, Конрад Гудзігердавіч, Конрад Монтаўтавіч ды іншыя)[5].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -скалк- (-шалк-) (германскія імёны Walscalch, Scaleman; гоцкія імёны Ascalc, Gudescalcus) паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Скаламонт азначае «слуга гарлівасьці»[7] і адпавядае старажытнаму германскаму імю Scelemundus[8]. Дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што імя Скаламонт (як і Скірмонт, Скіргайла) мае спалучэньне -ск-, уласьцівае для германскіх імёнаў і неўласьцівае для ўсходнебалтыйскіх[9].

На германскую этымалёгію імя Скамонт зьвяртае ўвагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Skumandus (Хроніка Прускай зямлі)[12]; а внуки мы Доментовы, а правнуки есми СколомендовыЗадошчына»); od P. Rafała Szlamonta (1690 год)[13].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  8. ^ Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 48, 71.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  10. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 164.
  11. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  12. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. P. 127—128, 137, 142—143, 147.
  13. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 101.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]