Перайсьці да зьместу

Віціла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Witila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wito + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вітэль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Віціла»

Вітыла (Вітэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Віціла або Віцела (Witila, Witelo[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[3], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wicilo (Wicelle)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Witilo, studens in iure canonico (каля 1250 году)[6][7]; два чоловеки… Витило (22 чэрвеня 1415 году[8] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[9]; cum subditis, servitiis duodecem, videlicet… Gregorio Witel (22 траўня 1425 году[a])[10]; пан Ольбрыхтъ Мартиновичъ, и просил в насъ людеи наших шести служебъ, на имя… Богдана, а Петра, а Станка Витыловичов (6 чэрвеня 1506 году)[11]; człowieki… y Wityłu (15 студзеня 1529 году паводле выпісу 30 студзеня 1723 году)[12]; kamienica p. Dytrycha Witeła (1690 год)[13].

  • Вітыла (каля 1220 — каля 1280) — нямецка-польскі навуковец
  • Вітыла — калтынянскі чалавек, які ўпамінаецца ў 1415 годзе
  • Багдан, Пётар і Станька Вітылавічы — дзісенскія людзі, якія ўпамінаюцца ў 1506 годзе
  • Юры Стэфанавіч і Мальхер Урбанавіч Вітэлевічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[14]

Вітэлі — прыгонныя зь мястэчка Жупранаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[15].

  1. ^ У публікацыі 1932 году адпаведны дакумэнт азначаецца як «падроблены»
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1264.
  2. ^ Burchardt J. Witelo: filosofo della natura del XIII sec. : una biografia. — Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawn. Polskiej Akademii Nauk, 1984. P. 18.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 292.
  6. ^ Book I of Witelo’s Perspectiva. — Wrocław: Ossolineum, 1977. P. 17.
  7. ^ Lindberg D. C. Witelo // Complete Dictionary of Scientific Biography. — New York: Charles Scribner’s Sons, 2008.
  8. ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 495.
  9. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
  10. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 119.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 379.
  12. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 73.
  13. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 63.
  14. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 139.
  15. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 154.