Мондар
| Мондар лац. Mondar | |
| Munder | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Mund + Heri |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Мунтэр, Мондэр, Монтэр, Монтар, Монтр |
| Зьвязаныя імёны | Herimont |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Мондар» | |
Мондар (Мондэр), Мунтэр (Монтэр, Монтар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мундэр або Мунтэр (Mundher, Munder, Munter) і Гермунт або Герымонт (Hermunt, Herimont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
У Прусіі бытавала імя Montere / Muntir (1289 год)[8][9]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Munder[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montaryszki (22 траўня 1691 году)[11]; w obrębie Monteryszkach (20 ліпеня 1695 году)[12]; Rozalia Monderewicz (1798 год)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікалай і Эўдакія Мунтэры (Мунцеры) — беларусы з ваколіцаў Мазыру, вывезеныя ў Нямеччыну ў Другую сусьветную вайну[14]
- Аракадзь Мантрэвіч (1905—?) — беларус з Быхава[15]
Мантаровічы — літоўскі шляхецкі род[16].
У XIX ст. упаміналася ваколіца Мондэрышкі (Monderyszki) каля Упнікаў[17].
На 1903 год існавалі фальваркі Новыя і Старыя Монтарышкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[18], а на 1905 год — вёска Мондарышкі ў Гелванскай воласьці[19].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 776.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 235.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 62.
- ↑ MUNDER, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Žagarės dvaro teismo knygos (1670—1751). — Vilnius, 2003. P. 129.
- ↑ Žagarės dvaro teismo knygos (1670—1751). — Vilnius, 2003. P. 299.
- ↑ Rajgród, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ НАРБ 1569-1-192-121, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Монтревич Аркадий Константинович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 669.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 412.
- ↑ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 40.