Скірмант
Скірмант лац. Skirmant | |
Sciremunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Scira + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Скірмунт, Скірмунд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Скірмант» |
Скірмант, Скірмунт (Скірмунд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скірымунт або Скірмунд (Sciremunt, Skīrmund[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скерэль, Скірвін, Скірман; германскія імёны Skerilo, Scirwine, Scirman) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3]. Такім парадкам, імя Скірмунт азначае «чыстая гарлівасьць» або «ясны розум»[5].
Адпаведнасьць імя Скірмант германскаму імю Sciremunt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Скермунд (Skermund, Skiermund[8]), Скерманд (Skiermond), Скермант (Skiermont), Скермунт (Skiermunt) і Скірмунт (Skirmunt, Skirmuntt)[9], Скірмунд (Skirmund)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Skirmontowu plemeniku (1422 год[10] паводле выпісу 1618 году)[11]; cum prato seu palude Skirmuntisski dicto (16 красавіка 1444 году)[12]; Скирмонъту Марковичи а Балбол (9 лістапада 1449 году)[13]; nobilibus dominis Mathia Skyrmunthowycz, Stanislao Skyrmunthowycz (9 жніўня 1474 году)[14]; Mathia Skyrmuntowycz (15 красавіка 1475 году)[15]; землицъ пустыхъ тяглыхъ в Моишакгольскои волости… Скирмонътовы (23 красавіка 1495 году)[16]; Skirmunt… Skirmont (Хроніка Быхаўца)[17]; бояринъ нашъ Пинский Богушъ Скиръмонтъ (25 чэрвеня 1551 году)[18]; на Крыштофе Богушевичи Скирмонтовичи (16 лістапада 1563 году)[19]; Крышътофъ Скирмонтъ (1565 год)[20]; Иванъ Скирмонтовъ… Тимошъ Скирмонтовъ… Янъ Скирмонтовъ… Трохимъ Скирмонтовъ… Тотъ же Скирмонтъ… Савка Скирмонтовъ… Янъ Скирмонтъ (1566 год)[21]; Войтехъ Якубовичъ Скирмонтъ[22], изъ Скирмунтишокъ съ подъ Мядела[23], Крыштофъ Скирмонтъ[24] (1567 год); Jan Skirmont (1 ліпеня 1569 году[25], 1673 год[26], 18 сьнежня 1732 году[27]); пана Яроша Скирмонта (22 лістапада 1595 году)[28]; возный воеводства Полоцкого Иванъ Скирмонтъ (12 красавіка 1621 году)[29]; woznego jenerala Połockiego Iwana Skirmunta (22 студзеня 1624 году)[30]; Generosus D.nus Valentinus Skirmont (1639 год)[31]; Skirmundus (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[32]; ia Tymofiey Skirmont (17 ліпеня 1652 году)[33]; пану Есифу Ивановичу Скирмонъту, пана Михала Федоровича Скирмонта (1657 год)[34]; ur. Mikołaja Skirmunta (20 лістапада 1658 году)[35]; po śmierci ur. Mikołaja Stefanowicza Skirmonta (20 траўня 1659 году)[36]; Joachimus Skirmund, Lituanus (1662 год)[37][38]; Jm. pan Hieronim Skirmont (1667 год)[39]; Kazimierz Skirmont… Adam Skirmont[40], Gabriel Skirmont[41] (1673 год); Joachimus Skirmont (1675—1677 гады)[42]; войтъ Пещацкій Янъ Скирмонтъ (18 жніўня 1676 году)[43]; przed nami Adamem Skirmuntem — prezyduiącym (12 кастрычніка 1689 году)[44]; Anna Skirmuntówna Władysławowa Kałusowska (1690 год)[45]; Jwan Skirmont Uszny, dym odin (29 студзеня 1730 году)[46]; panow Skirmuntow (20 лістапада 1737 году)[47]; Józef Skirmunt (18 жніўня 1744 году)[48]; przez Józefa Skirmunta (19 жніўня 1744 году)[49]; Bogusław Skirmontt (1764 год)[50]; przed nami Adamem Skirmuntem prezesem (7 лютага 1781 году)[51]; Adam Skirmunt… Tomasz Skirmunt sędzia grodzki pow. pińskiego… Szymon Skirmunt m. pow. pińskiego (8 лютага 1790 году)[52]; Adam Skirmuntt sędzia ziemski piński (18 лістапада 1790 году)[53]; Skirmont Julian (20 лютага 1838 году)[54].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скірмант — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе; меркаваны пачынальнік роду Скірмунтаў
- Ядвіга Бернатаўна Юршына Скірмантавіча — літоўская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1522 годзе[55]
- Богуш Скірмант — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстароста клецкі ў 1551 годзе
- Іван Скірмунт — жыхар мястэчка Варонечы (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1618 годзе[56]
- Крыштап з Мінгайла Скірмант — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гараднічы амсьціслаўскі ў 1685 годзе[57]
- Андрэй Скірмунт (Andrzej Skirmunt) — навучэнец Папскай сэмінарыі ў Вільні ў пачатку XVIII стагодзьдзя[58]
- Марцін, Пётар, Якаў, Кандрат, Міхаіл, Ян, Стась і Лявон Скірманты — жыхары вёскі Чуракоў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1727 годзе[59]
- Антон, Лявон і Максім Скірманты — жыхары вёскі Чурагаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1731 годзе[60]
З XVII ст. прыдомкам Скірмант або Скірмунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Стравінскіх гербу Прыяцель[61].
Скірмунты-Цянгілы — літоўскі шляхецкі род[62].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Скірмантава, на гістарычнай Ашмяншчыне — Скірманцішкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 239.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1308.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ а б Naruszewicz-Duchlińska A. Surnames of Lithuanian origins in Polish anthroponomy // Preservation of Cultural Heritage and Strengthening of Regional Identity. — Klaipėda, 2008. S. 84—88.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 289—291.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 506.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 391.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 206.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 62.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 333.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 340.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 170.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 130—131.
- ^ Грушевский А. С. Пинское Полесье. Т. 2. — К., 1903. С. 96.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 13.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 231.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 89—90, 93, 97.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 571.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 582.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1205.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 356.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 141, 155.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 464.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 148.
- ^ Археографический сборник документов, относящийся к истории Северо-Западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 263.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 30. — Витебск, 1903. С. 24.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 422.
- ^ Historiae Litvanae. — Dantisci, 1650. P. 71—73.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 5. — Витебск, 1874. С. 264.
- ^ Полоцк. — Минск, 2012. С. 600.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 185.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 120, 236.
- ^ Die Matrikel des päpstlichen Seminars zu Braunsberg 1578—1798. — Braunsberg, 1925. S. 100.
- ^ Масальскі Д. Аб Ліцьвінох і Беларусах у Браўнсбэргскім сэмінары 1578—1798 // Родныя Гоні. Кн. 4, чэрвень 1927. С. 17—20.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo mścisławskie 1667 r. — Warszawa, 2008. S. 26.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 139.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 156.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 7, 26, 41, 399.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 93, 95.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 31.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 155.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 2. — Витебск, 1871. С. 335.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 533.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 74.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 72.
- ^ Volumina legum: Przedruk Zbioru praw staraniem XX. pijarów w Warszawie od roku 1732 do roku [1793]. — Petersburg, 1860. S. 66.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 33. — Вильна, 1908. С. 248.
- ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 312.
- ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 318.
- ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 137.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 267.
- ^ Яўген Анішчанка, Инвентарь 1618 г. полоцкой архепископии(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 красавіка 2017 г.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 69.
- ^ Poplatek J. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1773 // Ateneum Wileńskie. R. 11, 1936. S. 265.
- ^ Яўген Анішчанка, Чураки инвентарь 1727 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 жніўня 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Слощеница инвентарь 1731 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 ліпеня 2017 г.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 110.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ц, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)