Кагель
Выгляд
Кагель лац. Kagiel | |
Cagel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Kage + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кагель» |
Кагель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кагіла або Кагел, пазьней Кагель (Cagilo, Cagel[a], Kagel[1]) — імя германскага паходжаньня, вытворнае ад старажытнага германскага імя Caco (пазьнейшага Kage)[2]. Іменная аснова каг- паходзіць ад стараісьляндзкага kaga 'глядзець'[3] або стараверхненямецкага gagan 'супраць'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kegel і Kogel[5].
У Прусіі бытавалі імёны Kogathe, Kogland, Koglinde[6].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кагелі (Kagiel, Kagel, Kahel) гербу Мурдэліё — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[8].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Кагелішкі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле назвы мясцовасьці Cagelenstat
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 55.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 357.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 202, 277
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 123.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 47.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 140.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 304.