Перайсьці да зьместу

Радзіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Radila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rado + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Радзель, Радуль, Ратэла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Радзіла»

Радзіла (Радзель, Радуль, Ратэла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Радзіла, Раціла або Радул, пазьней Радэль (Radila, Ratilo, Radulus, Radel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[2], германскага rad- 'рада'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от Радиле (XIII ст.)[4]; Радиловичи (1440—1492 гады)[5]; путными бояри… Станиславомъ Раделем (20 траўня 1496 году)[6]; in Pruzona terram nuncupatam Radzilowsczyna (20 або 23 чэрвеня 1522 году)[7]; Янко Радиловичъ (6 лютага 1520 году)[8]; Radziel (1558 год)[9]; Radziel Piotrowicz (2 траўня 1558 году)[10]; Rodziel Piotronicz (1563 год)[11]; посланникъ литовской панъ Янъ Радиловичъ Голубитцкой (1597 год)[12]; Радулъ… Радуль Металченъко… Радул Маръченко… Радулъ Волошин… Радуль Олексеенъко (1649 год)[13]; Woysiech Ratul (2 студзеня 1653 году)[14]; Radzielewicz… Radziłowicz… Rodziłowicz (1671—1681 гады)[15]; Radziłowicze (1744 год)[16]; Jan Ratel (8—10 лютага 1779 году)[17]; Andrzej Radziłłowicz (1797 год)[18]; Stanisław Radziłowicz (1819 год)[19]; Adam Rateło (1820 год)[20]; Marcin Radziłło (1841 год)[21]; Ewa Radziło (1843 год)[22].

Радулевічы (Radulewicz) — прыгонныя зь вёскі Растынянаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[23].

Радулевічы (Radulewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[24].

Радзяловічы (Radziełowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[25].

На 1910 год існаваў хутар Радзелеў у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні[26].

На памежжы гістарычных Мазыршчыны і Піншчыны існуе вёска Радзілавічы.

  1. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1207.
  2. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  3. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. 1 2 Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 519, 790.
  5. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 35.
  6. Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 166.
  7. Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 267.
  8. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 7. — Вильна, 1870. С. 11.
  9. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 6.
  10. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 57.
  11. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 488.
  12. Сибирский Сборник. Т. 1. — Москва, 1844. С. 131.
  13. Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 148, 251, 255, 359, 410.
  14. Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 181.
  15. Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 186—187.
  16. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  17. Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 282.
  18. Holszany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  19. Widze, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  20. Komaje k. Postaw, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  21. Hoduciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  22. Hoduciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  23. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 521.
  24. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 388.
  25. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 389.
  26. Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 216.