Кібель
Кібель лац. Kibiel | |
Kiebel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Kebo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гібэль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кібель» |
Кібель, Гібэль — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кібэль або Гібэль (Kiebel, Giebel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) (імёны ліцьвінаў Гібік, Кібар, Кібарт; германскія імёны Gibico, Kiber, Kibart) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gibel[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: сельце Кибели… Дем’янъ Кибелевич… в него сын Павлючокъ (11 студзеня 1569 году)[4]; Johannes Gibell, Wilna-Lithuanus (1631 год)[5]; Johannes Gibel Lituanus Vilnensis (1633 год)[6]; Gibel (1636 год)[7]; Joannes Gibel, nobilis Grodnensis… Jacobus Gibel Kaufmann… Thomas Gibel nobilis Nowogrodensis (сакавік — красавік 1656 году)[8]; po Tomaszu Giblu, mieszczaninie wileńskim… pomieniony Gibel (15 кастрычніка 1657 году)[9]; szl. Tomasz Gibel (30 жніўня 1658 году)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзям’ян Кібелевіч — жыхар вёскі Гануты (Ашмянскі павет), які ўпамінаецца ў 1569 годзе
Гібулі (Gibul) — літоўскі шляхецкі род з Аршанскага павету[11].
На 1910 год існавала вёска Гібалы ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 30.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 131.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 69.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 170.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 325.
- ^ Album studiosorum Academiae Lugduno Batavae, 1575—1725. — Hagae Comitum, 1875. P. 256.
- ^ Paknys M. Vilniaus miestas ir miestieèiai 1636 m.: namai, gyventojai, sveèiai. — Vilnius, 2006. P. 97—98, 187.
- ^ Augusiewicz S. Spis uchodźców z Wielkiego Księstwa Litewskiego w Prusach Książęcych w latach 1655—1656 w zbiorach Geheimes Staatsarchiv Preussicher Kulturbesitz w Berlinie // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. Nr. 1 (271), 2011. S. 136, 138, 172.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 145.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 172.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 275.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 219.