Медзел
Медзел лац. Miedzieł | |
Mädel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mado + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Медзел» |
Медзел — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадзела, Медула або Медзіл, пазьней Мэдэль (Madelo, Medulo[1], Meddil[2][3], Mädel[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова мад- (мед-, мат-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[6].
Германскае паходжаньне імя Медзіла сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Medelo castrum (2 чэрвеня 1325 году)[8]; слуги Молоховъского путя панъсырныи… Гридиных сыновъ пять — Иванъ, Тимошъко, Гридко, Медел, Кисель (каля 1492 году)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Медзел — літоўскі баярын, які ўпамінаецца каля 1492 году
У 1523 годзе ўпаміналася пустаўская зямля Медзялеўшчына (Меделевщина) каля Эйшышкаў[10].
На 1906 год існавалі маёнткі Вялікае і Малое Мядзіліна, а таксама пагост Мядзілінскі ў Віцебскім павеце Віцебскай губэрні[11] (яшчэ ліст 1565 году ўпамінае пад Віцебскам «землю, называючую Меделено… на тыхъ земляхъ дедовской а Мяделене»[12]).
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Медзялішкі, на гістарычнай Ашмяншчыне — места Мядзел.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 260.
- ^ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 499.
- ^ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 361.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 48.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie // Proceedings of the Eighth International Congress of Onomastic Sciences. — De Gruyter Mouton, 1966. P. 479.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 65.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 161.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 272.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 38.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 381, 383.