Галімонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Galmund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Galo + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Галімунт, Гольмант
Зьвязаныя імёны Мантыгайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Галімонт»

Ґалімонт (Ґалімунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ґольмант[a].

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гайламунд, Гайлмунд, Гельмунд або Гальманд (Gailamunds, Geilmundus[1], Gelmund[2][3], Galmund[4], Galmand[5]) і Монтыгель (Montigel[6]) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Гельвіх, Відзігайла, Інгела; германскія імёны Geilwich, Widigail, Ingeila) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10]. Такім парадкам, імя Галімонт азначае «жвавая гарлівасьць» (тое ж, што і імя Монтгайла)[11].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[12] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгоимонтъ[b] (1440—1492 гады)[16]; Берестяне: <…> Кголимонътовичу 7 копъ з мыта (17 сакавіка 1488 году)[17]; Станислав Колимонтович (10 ліпеня 1492 году)[18]; земяне Берестеискии Кголимонты (каля 1516 году)[19]; земяне Каменецкии Кголимонъты (17 ліпеня 1516 году)[20]; бояръ господарьскихъ на Михна а на Станислава а на Петра Кголимонтовъ (каля 1518 году)[21]; Петръ Кголимонтовичъ[22], Станиславъ Кголимонтъ конь. Михъно Кголимонътович конь. Яновая Кголимонътовая конь… Сестра Кголимонтова Петрухна[23] (1528 год); за служебником своим Валенътиномъ Михновичом Кголимонтовичом (5 ліпеня 1530 году)[24]; записую Валянътому Кголимонъту з двора моего Чорнавчычъ (2 чэрвеня 1537 году)[25]; Томко Петрович Кголимонтовича (30 ліпеня 1545 году)[26]; Богданъ Кголимонтъ (3 жніўня 1546 году)[27]; земенинъ нашъ повету Троцкого Томъко Кголимонтъ (20 жніўня 1563 году)[28]; Юрыи Кголимонтъ (1565 год)[29]; земяне повету Троцкого Миколай Анъдреевичъ а Кгабрыялъ Кголъмонтъ (29 жніўня 1565 году)[30]; Кгабриялъ Кголимонтъ Петровичъ… Томашъ Кголимонтъ[31], Янъ Кголимонть… Валентый Кголимонтъ[32], Янъ Кголимонтъ Петровичъ… отъ отца своего Петра Кголимовта[33], Матысъ Юрьевичъ Кголимонтъ… отъ отца своего Юрья Кголимонта[34] (1567 год); іеродьяконъ отецъ Макарій Кголимонтъ (4 студзеня 1609 году)[35]; Ian Gołmont (18 чэрвеня 1628 году)[36]; Daniel Golimunt (8 лістапада 1632 году)[37]; Macari Golimunt (1636 год)[38]; Jan Golmont, wileńskiego, oszmiańskiego, Lidzkiego y upitskiego Powiatów ziemianin ymieniem swym y braci swej Golmontow podpisałem (20 кастрычніка 1655 году)[39]; Ur. Jerzemu Golmontowi… urząd horodniczego witebskiego (5 лістапада 1661 году)[40]; Jan Golmont (1667 год)[41]; od jmci pana Albrychta Golmonta podczaszego Lidzkiego (3 сьнежня 1668 году)[42].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галімонты або Галімунты (Golimunt[44]) гербу Сьлепаўрон і Гольманты гербу Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага і Лідзкага паветаў[45]. З XVI ст. прыдомкам Галімонт або Галімунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Цехніцкіх гербу Пакора[46].

Галіманты-Палякоўскія — літоўскі шляхецкі род[47].

Галімунтовічы (Golimuntowicz) гербу Пакора[48] — літоўскі шляхецкі род[49].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Гальмонтаўшчызна ў Менскім ваяводзтве[50].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Гольманты, на гістарычнай ЛідчынеГольманцішкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант
  2. ^ Магчыма, бытавалі старажытныя германскія імёны Gaimund[14] і *Goimundus[15]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 71.
  2. ^ Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 40.
  3. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 255.
  4. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 253.
  5. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 28.
  6. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 64.
  7. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 119.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  12. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  13. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  14. ^ Jaccard H. Essai de toponymie: origine des noms de lieux habités et des lieux-dits de la Suisse romande. — Lausanne, 1906. P. 107.
  15. ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 155.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 63.
  18. ^ Акти Волинського воєводства кінця XV—XVI ст. — Київ, 2014. С. 55—56.
  19. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 903.
  20. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 907.
  21. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. 1253—1254.
  22. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
  23. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 99.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 406.
  25. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 71—72.
  26. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 82.
  27. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 85.
  28. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 285—286.
  29. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 218.
  30. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 261 (47) (1562—1566). — Vilnius, 2011. P. 138—139.
  31. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 785.
  32. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1188.
  33. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1199.
  34. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1200.
  35. ^ Вестник Западной России. Т. 2, 1865. С. 62.
  36. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 10. — Вильна, 1874. С. 252.
  37. ^ Acta interregni post mortem serenissimi & gloriosissimi olim Sigismundi Tertii, regis Poloniae. — Cracoviae, 1633. S. 28.
  38. ^ Литературный сборник издаваемый Галицко-русскою Матицею. 1872 и 1873. — Львов, 1874. С. 77.
  39. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 306, 324.
  40. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 346.
  41. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 162.
  42. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 258.
  43. ^ а б Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 59.
  44. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 320.
  45. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 76, 504.
  46. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 42.
  47. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
  48. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 273.
  49. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 74.
  50. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 206.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]