Перайсьці да зьместу

Тырэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Tyrell
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Tier + суфікс з элемэнтам -л- (-t-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Цірыль, Тырыль, Тырыла, Дэрэла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Тырэль»

Тырэль (Цірыль, Тырыль), Тырыла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Тырэль (Tyrell) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Дзірман, Дырмунт; германскія імёны Diericke, Direman, Deormund) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Василишъском повете… земль пустовских… Тирилишка (16 ліпеня 1521 году)[3]; Jur Tyrel (1738 год)[4]; Tyryliszki (1744 год)[5]; Tyryl… Tyryło (1775 год)[6]; Tyriła (1782 год)[6]; Tyryllo (1801, 1802, 1808 і 1809 гады)[7]; Tirillo (1802 год)[7]; Казиміръ Станиславовичъ Дерелло (1887 год)[8].

Тырыла (Tyrylo) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[9].

  1. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 358.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 10 (1440—1523). — Vilnius, 1997. P. 86—87.
  4. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 171.
  5. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  6. ^ а б Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
  7. ^ а б Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
  8. ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1887 год. — Ковна, 1888. С. 119.
  9. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 1047.