Азела
Азела лац. Azieła | |
Aselo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Aso + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ясіла, Азуль, Ясель, Езель, Эзель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Азела» |
Азела (Азуль, Езель, Эзель), Ясіла (Ясе́ль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Азіла, Азела або Есіла (Asilo, Aselo, Esilo[a]) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3].
Імя Язіла гістарычна бытавала ў Польшчы: Jazylo / Jazilo (1420 год)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лукашъ Еселевичъ (1528 год)[5]; именье мое Мацкишки… людми тяглыми… Езель Якубовичъ з братею, служба (12 красавіка 1557 году)[6]; Лаврукъ Ясиловичъ (24 красавіка 1580 году)[7]; Teresa Azel (1820 год)[8]; Jakub Jasiłowicz (1826 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лукаш Яселевіч — радуньскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Азелы (Oziełło) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[10].
Азулевічы (Azulewicz) гербу Алябанда — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[11].
Асулевічы (Asulewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[12].
Эзелевічы (Ezielewicz) — літоўскі шляхецкі род[13].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле назвы мясцовасьці Esilinga
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 121.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 470.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 43 (1523—1560 гг.). — Менск, 2003. С. 85.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 213.
- ^ Komaje k. Rakiszek, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Piwoszuny, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 76, 124.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 38.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 392.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 209.