Румель
Румель лац. Rumiel | |
Rummel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rumo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ромель, Румуль, Ромуль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Румель» |
Румель (Румуль), Ромель (Ромуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Руміла, пазьней Румэль або Ромэль (Rumilo[1], Rumili[2], Rummel, Rommel) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румш, Румбольд, Рамвольт; германскія імёны Rumsch, Rumbold, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[4], германскага hruom 'слава, славутасьць'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков имены у Еишишском жо повете… Станка Румулевича (17 красавіка 1517 году)[6]; к именъю своему Погосту держить тридцать служоб… Ромеля (1537 год)[7]; Ludwik Henryk Romel (1842 год)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рамулевічы (Romulewicz), Румэлі (Rumel) і Румулевічы (Rumulewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[9].
Румелі і Ромелі — літоўскія шляхецкія роды[10].
Рамелевічы (Romelewicz) — літоўскі шляхецкі род[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 437.
- ^ Anhang 3 Wörterbuch der gotischen Namen // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 883.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 151.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 334.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 58.
- ^ Hoduciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 750.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 263.