Дульмант
| Дульмант лац. Dulmant | |
| Tolmunt | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Tollo + Munt |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Тольмант, Доламунт, Долмант, Дольмант |
| Вытворныя формы | Талімонт, Даўмонт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Дульмант» | |
Дульмант (Доламунт, Долмант, Дольмант), Тольмант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тольмунт (Tolmunt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова тул- (тол-, дол-) (імёны ліцьвінаў Дольвін, Тульгаўд; германскія імёны Dolwin, Dolcaudus) паходзіць ад гоцкага thulan 'цярпеньне'[2] або стараверхненямецкага tuld 'сьвята'[3], а аснова -монт- (-мунт-, -мунд-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Монтгерд; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Mundgerd) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ленартъ Шимкович Толмантовича (30 ліпеня 1545 году)[6]; Dolomunth (1594 год)[7]; Wincenty Dołmontt (1803 год)[8]; Tadeusz Dołłmont (1839 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Долманты або Дольманты (Dołmont, Dolmont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[10].
Кароўчыцы-Дульманты-Пранеўскія — літоўскі шляхецкі род[11][12].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 73.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 86.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 474.
- ↑ Wilno św. Jerzy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Grodno (Zaniemeńska), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 259.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Вяроўкін-Шэлюта Ў. Віцебскія й Магілёўскія шляхецкія дамы, што не былі зацьверджаны ў дваранстве Расейскай імперыі // Годнасьць. № 1, 1993. С. 33.